Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Mungo ESK

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ESK Mungo
Вытворца Krauss-Maffei Wegmann
Гады выпуску 20032011
Фотагалерэя на Wikimedia Commons ESK Mungo на Вікісховішчы

Mungo ESK — нямецкі транспартны шматмэтавы аўтамабіль, створаны кампаніяй Krauss-Maffei Wegmann. На ўзбраенні Бундэсвера з вясны 2005 года.

Федэральнае ведамства абаронных тэхналогій і закупак паставіла прадпрыемствам ВПК задачу стварыць да канца 2002 года новую транспартную машыну. Былі прадстаўлены 2 мадэлі: Mungo ESK ад Krauss-Maffei Wegmann і Wolf ESK ад Rheinmetall Landsysteme. Параўнальныя выпрабаванні машын прайшлі вясной 2003 года. Частка выпрабаванняў праходзілі ва ўмовах баявых дзеянняў у Афганістане.

У лютым 2005 года KMW паставіла арміі першую партыю машын (396 адзінак). Усяго на верасень 2011 года Бундэсвер закупіў больш за 400 Mungos. Ён пастаўляўся ў трох розных варыянтах: «транспартная машына», «шматмэтавая машына» і «вялікая кабіна».

З-за недастатковых аператыўных магчымасцяў было вырашана адмовіцца ад далейшых закупак[1]. У 2023 годзе было абвешчана, што Бундэсвер закупіць машыны Caracal у Rheinmetall для замены Mungo і Wolf[2].

Здольны перавозіць да дзесяці чалавек; двое з іх сядзяць у браніраванай кабіне кіроўцы з кандыцыянерам, астатнія восем — у грузавым аддзяленні. Размяшчэнне сядзенняў — пяць тварам і тры — па кірунку руху. Даўжыня — 4,71 м, шырыня — 1,94 м, вышыня — 2,09 м. Вага машыны, у залежнасці ад варыяцыі, складае ад 5300 да 5400 кг. Браня абараняе ад супрацьпяхотных мін, ручных гранат і агню прамой наводкай калібрам да 7,62×51 мм NATO[3].

Рухавік: турбадызельны, 5-цыліндравы, аб’ём — 2,8 л, магутнасць — 105 к. с.

  1. Handlungsempfehlung Priorisierung Materialinvestitionen(недаступная спасылка — гісторыя)
  2. N. N.: Milliardendeal für Rheinmetall.
  3. Angaben gemäß Wehrtechnischer Report: Geschützte Führungs-, Funktions- und Transportfahrzeuge 10/2006, Förderkreis Deutsches Heer e. V., Report Verlag