Oshkosh L-ATV
Oshkosh L-ATV | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Дызайнер | Oshkosh Corporation[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Oshkosh L-ATV (англ.: Light Combat Tactical All-Terrain Vehicle) — амерыканскі армейскі ўсюдыход (у іншых крыніцах — пазадарожнік) кампаніі Oshkosh, прызначаны для замены Humvee.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Машына распрацавана ў рамках праграмы УС ЗША па стварэнню адзінай лёгкай баявой машыны (бранявога аўтамабіля) — Joint Light Tactical Vehicle (JLTV). Па выніках тэндэру 25 жніўня 2015 кантракт на пастаўку ўсюдыходаў атрымала амерыканская кампанія Oshkosh[1][2]. Першыя сем серыйных машын атрымаў Корпус марской пяхоты ў 2016 годзе[3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Oshkosh L-ATV валодае высокай праходнасцю, прыдатны да транспартоўкі па паветры і дэсантаванню на парашутных сістэмах[4]. Браніраванне абараняе экіпаж ад агню стралковай зброі сярэдніх калібраў, а таксама ад падрыву мін і фугасных снарадаў. Пры неабходнасці на аўтамабіль можна ўсталёўваць дадатковую навясную браню.
Праграмай прадугледжваецца чатыры мадыфікацыі:
- агульнага прызначэння;
- з лёгкім узбраеннем;
- з цяжкім узбраеннем;
- шматмэтавы двухдзверны пікап.
Машына ў чатырохмясцовым варыянце мае поўную баявую масу 6,4 тоны, абсталявана 6,6-літровым дызельным рухавіком GM Duramaxl V8 магутнасцю 300 к. с. і аўтаматычнай трансмісіяй. Бранявік з’яўляецца дызель-электрычным гібрыдам. Сістэма ProPulse выпрацоўвае 70 кВт электрычнай энергіі; апцыянальна L-ATV можна выкарыстоўваць як электрагенератар.
Карысная нагрузка ў чатырохмясцовым варыянце — да 1600 кг, у двухмесным — да 2300 кг. Максімальная хуткасць па шашы — 110 км/г.
Узбраенне ўсталёўваецца на дыстанцыйна-кіраваным модулі і прадстаўлена:
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Камп’ютарныя гульні
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oshkosh выиграла тендер Минобороны США на поставку нового армейского вездехода (ВИДЕО) Архівавана 29 жніўня 2015. // NEWSru.com, 27 августа 2015
- ↑ Победа Oshkosh в тендере JLTV Архівавана 26 студзеня 2016. // vpk.name, 31.08.2015
- ↑ Американский внедорожник JLTV готов к службе Архівавана 24 студзеня 2020. | Еженедельник «Военно-промышленный курьер»
- ↑ Армия США меняет Хаммеры на новые броневики L-ATV Архівавана 20 кастрычніка 2016. // Вести.ру
- ↑ JLTV training officially kicks off at Fort McCoy (англ.). www.army.mil. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ IAV 2020: JLTV interview with Michael Sprang, Project Director (руск.). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Lithuania signs agreement to purchase 200 JLTVs from US (англ.) . Army Technology (25 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Lithuanian military receives new JLTVs from the US (англ.). lrt.lt (16 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Lithuania buying 300 additional JLTVs from US (англ.). lrt.lt (18 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ https://twitter.com/mo_rs/status/1392389470138347520 (руск.). Twitter. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Janes | Login for world leading open source defence intelligence . customer.janes.com. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Montenegro receives first JLTVs Joint Light Tactical Vehicles manufactured by Oshkosh from US | Defense News October 2020 Global Security army industry | Defense Security global news industry army 2020 | Archive News year . www.armyrecognition.com. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.