Engesa EE-9 Cascavel
Engesa EE-9 Cascavel | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Engesa[d] |
Рухавік | дызельны рухавік |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энжэса EE-9 Каскавэл (парт.: Engesa EE-9 Cascavel; cascavel — грымучая змяя) — бразільская колавая баявая разведвальная машына. Распрацавана бразільскай кампаніяй Engesa. Паступіла на ўзбраенне ў 1975 годзе[1]
EE-9 мае аддзяленне кіравання ў лэбавай, баявое аддзяленне — у сярэдняй і маторна-трансмісійнае аддзяленне — у кармавой частцы машыны. Штатны экіпаж складаецца з трох чалавек: камандзіра машыны, механіка-кіроўцы і аператара-наводчыка. Закрыты бранявы корпус і вежа збіраліся з лістоў шматслаёвай брані пры дапамозе зваркі. Такая браня складаецца з двух слаёў сталі: знешні пласт больш цвёрды, а ўнутраны пласт менш цвёрды, але больш глейкі. Падобная канструкцыя павялічвае абароненасць баявых машын і дадаткова абараняе экіпаж ад аскепкаў. Лабавая браня мае таўшчыню 16 мм і здольная вытрымліваць трапленне куль буйнакаліберных кулямётаў. Астатнія часткі корпуса і вежы забяспечваюць абарону ад куль стралковай зброі і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў і мін[1].
Асноўнае ўзбраенне размяшчаецца ў двухмеснай браняванай вежы, усталяванай у баявым аддзяленні. Машына абсталявана 37-мм гарматай. Экспартная мадыфікацыя мае вежу з 90-мм гарматай.
Машына актыўна экспартавалася і, акрамя Бразіліі, складаецца або складалася на ўзбраенні 20 дзяржаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Поспеху на сусветным рынку спрыяла прастата і надзейнасць канструкцыі, а таксама магчымасць выкарыстання бронемашыны не толькі для бронеразведкі, але і непасрэднай падтрымкі ўласных войскаў і барацьбы з танкамі праціўніка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б EE-9 Cascavel . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2011. Праверана 9 кастрычніка 2010.