Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Austin Champ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Austin Champ
Агульныя даныя
Rolls-Royce 2838 куб.см, 80 к.с. (60 кВт), бензінавы

Austin Champ — брытанскі пазадарожнік, выраблены кампаніяй Austin Motor Company. Існуе ў цывільнай і армейскай варыяцыях.

Распрацоўка пачалася ў 1947 годзе з мэтай паменшыць залежнасць ад паставак машын з ЗША. Пры стварэнні аўтамабіля распрацоўшчыкі абапіраліся на амерыканскі джып Willys MB.

У першых прататыпаў спецыялісты выявілі сур’ёзныя недахопы, і канструкцыя была палепшана. З 1 верасня 1951 года Austin Champ паступіў у серыйную вытворчасць.

Калі Champ паступіў на ўзбраенне арміі, стала відавочна, што ён быў занадта дарагім (1200 фунтаў стэрлінгаў па цэнах 1951 года). Гэта адбілася на кантрактах распрацоўшчыкаў з Узброенымі сіламі: замест 15000 было заказана 4000 аўтамабіляў.

У сярэдзіне 1960-х гадоў было прынята рашэнне аб зняцці машын з узбраення.

Рухавік чатырохцыліндравы аб’ёмам 2838 куб. см, распрацаваны Rolls-Royce.

Каробка перадач мела пяць перадач. Выкарыстоўвалася звычайнае счапленне Borg & Beck з механічнай сувяззю.

Сістэма падвескі грунтавалася на падоўжных тарсіёнах для асноўнага рысоравання і мела цалкам незалежную падвеску ўсіх чатырох колаў на падвойных папярочных рычагах.

Тармазная сістэма была пастаўлена кампаніяй Girling. У ёй выкарыстоўваліся барабаны і простая адналінейная гідраўлічная сістэма без электраўзмацняльніка.

Рухавік, паліўная сістэма і ўсе электрычныя элементы былі воданепранікальнымі, каб транспартны сродак мог прабірацца ўброд на глыбіню 6 футаў (2 м) з мінімальнай падрыхтоўкай.