Pandur II
Pandur II | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Steyr-Daimler-Puch[d] |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 670 міліметр |
Ride height | 450 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Pandur II — аўстрыйская шматмэтавая колавая баявая браняваная машына. Распрацавана і вырабляецца кампаніяй General Dynamics European Land Systems-Steyr GmbH.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца працягам мадэляў Pandur, распрацоўкай якіх займалася адна з найбуйнейшых аўстрыйскіх кампаній Steyr-Daimler-Puch, якая ўвайшла ў 2001 годзе ў кампанію General Dynamics European Land Systems-Steyr GmbH. Як і іншыя машыны кампаніі Steyr-Daimler-Puch, распрацаваны для правядзення баявых аперацый як у раўніннай і пустыннай, так і ў гарыстай мясцовасці. Таксама бранявік здольны пераадольваць водныя перашкоды[2].
Серыйная вытворчасць пачата ў 2003 годзе. Выпускаецца ў мадыфікацыях з колавай формулай 8х8 і 6х6. Машыны пактычна цалкам уніфікаваныя (на 90%)[3].
Прынятая на ўзбраенне ў Аўстрыі, Партугаліі і Чэхіі. Для УС Партугаліі выпускаецца па ліцэнзіі партугальскай кампаніяй Fabrequipa. Таксама збіраецца па ліцэнзіі ў Чэхіі[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Бранявы корпус машыны атрыманы зваркай са сталёвай броні высокай цвёрдасці.
Узбраенне можа быць наступным:
- Баявы модуль RCWS-30 вытворчасці ізраільскай кампаніі Rafael[5] з 30-мм аўтаматычнай гарматай Mk44, спаранымі пускавымі ўстаноўкамі СТРК Spike і 7,62-мм кулямётам FN MAG.
- Двухмесная вежа General Dynamics Land Systems з 30-мм аўтаматычнай гарматай Mauser і 7,62-мм кулямётам.
- На машыне з колавай базай 8х8 можа быць устаноўлена 105-мм гармата (на Pandur II 6х6 – 90 мм)[6]
Pandur II прыводзіцца ў рух дызелем Cummins ISLe HPCR, звязаным з аўтаматычнай 6-ступеністай трансмісіяй ZF 6HP 602C і двухступенчатай размеркавальнай каробкай[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.gdels.com/brochures/wheeled_pandur8.pdf
- ↑ а б Самое современное оружие и боевая техника 2017, с. 315-316.
- ↑ Большая военная энциклопедия. Многоцелевая боевая бронемашина «Pandur II» . Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Как собирают БТР: Pandur II 8x8 («iHNed.cz», Чехия) . Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2011. Праверана 19 ліпеня 2012.
- ↑ Чешские [[бронетранспортёр]]ы будут вооружены американской пушкой . Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2014. Праверана 19 ліпеня 2012.
- ↑ «Сталь и Огонь» Современные и перспективные танки . Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 6 верасня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сытин Л.Е. Самое современное оружие и боевая техника. — Москва: АСТ, 2017. — 656 с.:ил. с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-17-090382-5.