Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

LAV II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LAV II
Выява
Маса 14,4 тона
Асноўваецца на MOWAG Piranha II[d]
Папярэдні ў спісе AVGP
Наступны ў спісе LAV III
Краіна паходжання
Дызайнер General Motors Diesel[d]
Даўжыня
  • 6,39 м
Шырыня 2,5 м
Вышыня 2,69 м
Хуткасць 28 метр у секунду
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

LAV II — другое пакаленне сямейства канадскіх лёгкіх браніраваных машын (LAV) з колавай формулай 8×8, працяг развіцця Armored Vehicle General Purpose (LAV I).

Сямейства прадстаўлена наступнымі ўзорамі:

  • LAV-25. Бранявік быў распрацаваны для Корпуса марской пяхоты ЗША кампаніяй General Motors Diesel. Паступіў на ўзбраенне ў 1983 годзе[1]. Баявое хрышчэнне машына атрымала падчас уварвання ў Панаму ў 1989 годзе. У далейшым яна выкарыстоўвалася ў войнах у Персідскім заліве, у Іраку і ў Афганістане[2].
  • Bison. Створаны на базе LAV-25. Увесь працэс распрацоўкі Bison заняў усяго сем дзён[3]. Бранявік адрозніваецца больш высокім дахам, адсутнасцю вежавага кольца, размяшчэннем камандзірскай вежкі за кіроўцам і ўбудаваннем сістэмы мацавання на рэйкі ў грузапасажырскім адсеку для хуткай змены спецыфічнага абсталявання. Кіроўца сядзіць у пярэдняй левай частцы баявога аддзялення. Камандзір мае некалькі прыпаднятую пазіцыю непасрэдна за кіроўцам з доступам да ўласнага люка і ўстаноўленага кулямёта. Рухавік знаходзіцца справа ад баявога аддзялення.
  • Coyote. На ўзбраенні з 1996 года. Выкарыстоўваецца ў ролі лёгкай разведвальнай машыны[4][5], хоць першапачаткова планаваўся як трэніровачная машына для экіпажаў сярэдніх танкаў[6]. Узбраенне — гармата M242 Bushmaster калібра 25×137 мм і два кулямёты агульнага прызначэння C6 калібра 7,62×51 мм[4]. Абсталяваны рухавіком Detroit Diesel. Можа развіваць хуткасць да 100 км/г[7].
  1. 3rd Battalion, 73rd Armor Regiment. globalsecurity.org.
  2. LAV-25(недаступная спасылка). Military-Today.com. ARG. Архівавана з першакрыніцы 6 February 2017. Праверана 27 April 2013.
  3. Bison Armoured Personnel Carrier(недаступная спасылка). Military-Today.com. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2016. Праверана 24 ліпеня 2009.
  4. а б "Exploring the Coyote". Department of National Defence. Архівавана з арыгінала 2 кастрычніка 2007. Праверана 18 верасня 2008.
  5. "Vetronics Engineering". General Dynamics Canada. Архівавана з арыгінала 29 красавіка 2008. Праверана 18 верасня 2008.
  6. Marteinson, John; McNorgan,Michael R. (2000). The Royal Canadian Armoured Corps: An Illustrated History. Montreal: Robin Brass Studio. ISBN 978-1896941172.
  7. Barry Cooper, Mercedes Stephenson, Ray Szeto (2004). "Canada's Military Posture: An Analysis of Recent Civilian Reports" (PDF). The Fraser Institute. Архівавана з арыгінала (PDF) 11 Лістапад 2007. Праверана 29 студзеня 2008.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)