Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Украінская мова

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінская мова
Саманазва українська мова
Краіны Украіна, Расія, Беларусь, Польшча, Малдова, Славакія, Румынія, Казахстан
Рэгіёны Усходняя Еўропа
Афіцыйны статус

Украіна Украіна
Аўтаномная Рэспубліка Крым Рэспубліка Крым[заўв 1][1]
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка Прыднястроўе[заўв 2][2]
Рэгіянальная:
Малдова Малдова

Румынія Румынія[4][5]

Славакія Славакія[4][6]

  • 18 населеных пунктаў
  • 68 населеных пунктаў (русінская)

Сербія Сербія[4]

Польшча Польшча[4]
Харватыя Харватыя[7]
Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна[4]
Мова нацыянальнай меншасці:

Чэхія Чэхія[8]
Арганізацыя, якая рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні
Агульная колькасць носьбітаў

мова камунікацыі ад 41 млн[9] да ~45 млн. Родная ~37 млн[10]

Другая мова ~15 млн[11]
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская

Славянская
Усходнеславянская
Пісьменнасць кірыліца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 укр 720
ISO 639-1 uk
ISO 639-2 ukr
ISO 639-3 ukr
WALS ukr
Ethnologue ukr
Linguasphere 53-AAA-ed
ABS ASCL 3403
IETF uk
Glottolog ukra1253
Вікіпедыя на гэтай мове
Сучасныя славянскія мовы, традыцыйная класіфікацыя па геаграфічным прынцыпе.      украінская мова

Украі́нская мо́ва (укр.: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская[12][13][14]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да усходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Колькасць носьбітаў — каля 45 млн, большасць з якіх жыве ва Украіне. З’яўляецца дзяржаўнай мовай ва Украіне[15], адна з дзяржаўных у Прыднястроўі і ў Рэспубліцы Крым. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі[16], Малдове[17][18], Польшчы[19], Расіі[20][21], Румыніі[22], Славакіі[23], Германіі, Чэхіі, Казахстане[24], Аргенціне, Бразіліі, Вялікабрытаніі[25], Канадзе[26], ЗША[27] і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у свеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна з’яўляецца другой або трэцяй славянскай мовай па колькасці носьбітаў (пасля рускай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моў свету[заўв 4].

Украінская мова

Навука пра ўкраінскую мову завецца лінгвістычнай украіністыкай  (укр.) або ўкраіназнаўствам  (укр.).

Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцу (т. зв. «гражданка»), зрэдку — лацініцу ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасці Інстытут украінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексікалогія, тэрміналогія, анамастыка, стылістыка і культура маўлення, дыялекталогія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН Украіны  (укр.) (камп’ютарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні НАН Украіны (украінская мова ў сувязях з іншымі мовамі).

Штогод 27 кастрычніка ва Украіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы. У гэты дзень праходзіць штогадовы флэш-моб — Усеўкраінская радыёдыктоўка нацыянальнай еднасці  (укр.) — акцыя Украінскага радыё  (укр.), якая аб’ядноўвае ўкраінцаў усяго свету вакол украінскай мовы.

Паводле традыцыйнай генеалагічнай класіфікацыі, украінская мова адносіцца да ўсходнеславянскай групы славянскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і[28][29][30].

Найбліжэйшай генеалагічна да ўкраінскай з’яўляецца беларуская мова[31][32][33] (пачынаючы з IX—XI стагоддзяў абедзве мовы часткова фарміраваліся на сумеснай дыялектнай аснове — у прыватнасці, паводле доктара філалагічных навук, лінгвіста-славіста Пятра Бузука, паўночная дыялектная група ўкраінскай мовы ўтварае дыялектны кантынуум з крайнімі паўднёвымі беларускімі гаворкамі Палесся[34], абодва народы ў сярэднія вякі мелі агульную пісьмовую кніжную мову[35][36]).

Паводле тыпалагічнай класіфікацыі, украінская — флектыўная мова[37].

Традыцыйна для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі кірыліцу. Гэта звязана з усходнім абрадам украінскай царквы, якая доўгі час была магутным, амаль адзіным пашыральнікам адукацыі. Да XVIII стагоддзя ўжываўся класічны кірылічны шрыфт, у XVI—XVII стагоддзях паралельна выкарыстоўваўся таксама «казацкі скорапіс  (укр.)», у якім напісанне літар было іншым («хвалістым» або «барочным»)[38]. Агульнавядомая генетычная сувязь кірыліцы з грэчаскім алфавітам здаўна прыводзіла да таго, што ў дэкаратыўных мэтах кірылічныя надпісы часам рабіліся шрыфтамі, напісанне якіх паўтарала прапісныя грэчаскія літары (з адпаведнай стылізацыяй тых славянскіх літар, аналагаў якіх не было ў грэчаскім). Прыклады таму сустракаюцца ў гравюрах украінскіх выданняў з самага пачатку XVII стагоддзя, а таксама ў гравіраваных шрыфтах загалоўкаў[заўв 5]. Паводле звестак «Усерасійскага „слоўніка-тлумачальніка“»[40], «грамадзянскія літары … ўпершыню ўжытыя ў друку Пятра Магілы, канчаткова ўведзеныя расійскім імператарам Пятром I у 1708 годзе, г. зв. гражданка (грамадзянскі шрыфт)». З Расіі выкарыстанне гэтага шрыфту распаўсюдзілася і на іншыя народы, якія ўжывалі кірылічнае пісьмо. Такім чынам, стварэнне новай украінскай арфаграфіі адбывалася на аснове гражданкі.

Сёння для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірылічную азбуку з 33 літар. Асаблівасцямі ўкраінскага алфавіта ў параўнанні з іншымі кірылічнымі з’яўляецца наяўнасць літар ґ, є і ї (ґ ужываюць таксама ва ўрумскім і, часам, у беларускім алфавітах).

Украінскі алфавіт (укр.: абетка)
А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ж ж З з И и
І і Ї ї Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ь ь Ю ю Я я
  • Таксама як і ў беларускай мове, ва ўкраінскай ёсць апостраф: укр.: дев’ять (дзевяць), укр.: пам’ять (памяць)[заўв 6];
  • Е е — адпаведнік беларускай літары і гука Э э;
  • Є є — гук [йэ], адпаведнік беларускай літары Е е.
  • И и — адпаведнік беларускай літары і гука Ы ы;
  • Ї ї — гук [йі], які ёсць і ў беларускай мове: да іх [да йіх], выбаіна [выбайіна];
  • Щ щ — гук [шч], не можа быць мяккім, толькі цвёрдым[заўв 7].

У розныя гістарычныя эпохі для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі таксама лацінскі алфавіт розных рэдакцый. Сёння ўкраінская лацініца не мае адзінага стандарту і афіцыйнага статусу (на афіцыйным узроўні замацаваныя толькі правілы транслітарацыі з кірыліцы на лацініцу). Яе ўжыванне вельмі абмежаванае: як правіла, гэта публікацыі на тэму ўласна ўкраінскай лацініцы[41]. Дыскусіі па ўніфікацыі і магчымым укараненні лацінкі ва ўкраінскім правапісе адбываліся спачатку ў Галіцыі і Букавіне ў 1830-я, 1850-я гады, пасля ў 1920-я гады ва УССР, а пасля ў 1991 годзе яны аднавіліся ўжо ў незалежнай Украіне.

Адрозненні ад іншых славянскіх моў

[правіць | правіць зыходнік]

Украінская мова як асобная славянская мова мае шматлікія рысы, якія збліжаюць або аддаляюць яе ад суседніх славянскіх моў — польскай, беларускай, рускай, балгарскай і славацкай[заўв 8].

Сваю спецыфіку мова праяўляе на ўзроўні словаўтваральных мадэлей і, найбольш выразна, на ўзроўні лексікі — так званых лексічных украінізмаў[42].

На фанетычным і марфалагічным узроўні ўкраінскую мову адрознівае:

  • найбольшая колькасць гукаў (фанем) з усіх славянскіх моў — 48[43];
  • высокая вакальнасць — «празрыстасць», гучнасць[44];
  • паслядоўна захаваная флексія клічнага склону (у адрозненне ад іншых усходнеславянскіх моў)[45];
  • паралельна выкарыстоўваюцца флексіі давальнага склону для назоўнікаў мужчынскага роду: укр.: директор-у, укр.: директор-ові (дырэктару);
  • захаваны паралельныя формы стварэння будучага часу: укр.: ходитиму, буду ходити (буду хадзіць).

Асноўны слоўнікавы фонд украінскай мовы змяшчае чатыры пласты славянскіх слоў: агульнаіндаеўрапейская лексіка (укр.: батько (бацька), укр.: матір (маці), укр.: сестра (сястра), укр.: дім (дом), укр.: вовк (воўк), укр.: бути (быць), укр.: жити (жыць), укр.: їсти (есці) і г. д.); праславянскія словы (укр.: коса (каса), укр.: сніп (сноп), укр.: жито (жыта), укр.: віл (вол), укр.: корова (карова), укр.: ловити (лавіць) і г. д.); уласна ўкраінскія словы, уласцівыя ў асноўным украінскай мове (укр.: кисень (кісларод), укр.: водень (вадарод), укр.: мрія (мроя), укр.: зволікати (марудзіць), укр.: зайвий (лішні), укр.: байдуже (абыякава), укр.: примхи (прымхі), укр.: перекотиполе (павей) і г. д.); запазычанні з іншых славянскіх моў[46][47]беларускай — укр.: розкішний (раскошны), укр.: обридати (абрыднуць), укр.: нащадок (нашчадак), укр.: ззаду; з польскай — укр.: перешкода (перашкода), укр.: недолугий (шалапутны), укр.: дощенту (дашчэнту), укр.: обіцяти (абяцаць), укр.: цікавий (цікавы), укр.: гасло (лозунг), укр.: мить (імгненне), укр.: шлюб, укр.: завжди (заўсёды); з чэшскай — укр.: брама, огида (агіда), укр.: ярко (ярка), укр.: паркан, карк (карак); з сербскай — укр.: хлопець (хлопец), з балгарскай — укр.: храм, глава, владика (уладыка), укр.: сотворити (здзейсніць); з царкоўнаславянскай мовы — укр.: приязнь (прыхільнасць), укр.: злочин (злачынства)[заўв 9][50], запазычанні з розных цюркскіх моў — укр.: кавун, торба, тютюн (тытунь), запазычанні з германскіх моў — укр.: фарба, дах. Рэшту лексікі складаюць познія запазычанні, сярод якіх найбольш з мёртвых класічных моў — старажытнагрэчаскай — укр.: огірок (агурок), укр.: троянда (ружа); лаціны — укр.: мета (мэта), укр.: раптом (раптам). У савецкі час у лексікон увайшло шмат русізмаў — укр.: копійка (капейка), укр.: вертоліт (верталёт). Апошнім часам лексічны склад актыўна папаўняецца запазычаннямі з англійскай мовы. Агульнае развіццё мовы, як і ў іншых унармаваных мовах, адбываецца таксама за кошт унутраных рэсурсаў украінскай мовы: новыя словы ўзнікаюць на базе ўжо існых[51].

Антрапаніміка[заўв 10] ўкраінскай мовы зазнала моцны ўплыў хрысціянства і грэчаскай мовы.

Лексічна ўкраінская мова паўплывала на іншыя суседнія славянскія мовы, перш за ўсё на польскую[52] і рускую літаратурныя мовы[заўв 11]. У многія мовы свету ўвайшлі ўкраінскія словы[53]: укр.: «гопак», укр.: «козак», укр.: «степ», укр.: «бандура», укр.: «борщ» (у польскую былі запазычаны ўкраінскія словы польск.: „hreczka” — укр.: гречка, польск.: „chory” — укр.: хворий, да рускай руск.: «вареники» — укр.: вареники, руск.: «пасека» — укр.: пасіка, руск.: «бублик» — укр.: бублик, руск.: «подполковник» — укр.: підполковник і інш.

Сувязі з беларускай лексікай

[правіць | правіць зыходнік]

Украінскія запазычанні ў беларускай мове называюць украінізмамі. Украінская лексіка пачала пранікаць у практыку беларускага пісьменства ўжо прынамсі з XV ст., чаму спрыялі творы на аснове ўкраінскіх крыніц; творы, напісаныя на беларуска-ўкраінскім этнічным памежжы, перамяшчэнне цэнтра праваслаўя ВКЛ у Кіеў і паходжанне некаторых вялікалітоўскіх пісьменнікаў з украінскіх ваяводств. Існавала таксама лексіка, што мела ўкраінскую агаласоўку, лексічныя або словаўтваральныя ўкраінізмы, а таксама змяшэнне на пісьме літар иы, ѣи[54].

У пэўнай ступені новая хваля ўкраінізмаў адзначаецца ў новай гісторыі, калі ў XX ст. у сучасную літаратурную беларускую мову трапілі словы, утвораныя на аснове ўкраінскіх лексічных мадэлей (напрыклад, барацьбіт, дзеяслоў), а таксама словы для спецыфічных паняццяў украінскай культуры (гл. вышэй). Некаторая рысы, характэрныя для ўкраінскай мовы, таксама ўласцівыя паўднёва-заходнім гаворкам беларускай мовы[54].

Карта ўкраінскіх дыялектаў:     Паўночная група     Паўднёва-ўсходняя група     Паўднёва-заходняя група

У сучаснай украінскай мове вылучаюць тры асноўныя дыялекты[55][56][57]:

Апроч таго, да паўднёва-заходняга дыялекту некаторыя лінгвісты адносяць асобную русінскую мікрамову.

Выкарыстанне суржыка ў рэгіёнах Украіны, дадзеныя Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, 2003 год

Суржыкам называюць ненарматыўнае маўленне ўкраінцаў, якое ўвабрала ў сябе элементы рускай мовы — перш за ўсё лексічныя і ў меншай ступені марфалагічныя (фанетыка і граматыка застаюцца ўкраінскімі).

Гэтая з’ява ўзнікла ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў, калі асіміляцыйная палітыка Расійскай імперыі перапыніла развіццё стараўкраінскай пісьмовай традыцыі на захопленых землях усходняй Украіны[62]. Тэрмін «суржык» для абазначэння моўнай з’явы пачалі выкарыстоўваць у першай чвэрці XX стагоддзя. Верагодна, гэты тэрмін паходзіць з народнай гаворкі, дзе ў літаральным сэнсе абазначаў сумесь розных відаў збожжа, а ў пераносным — чалавека змешанага паходжання[62].

Пры гэтым даць агульную характарыстыку суржыку вельмі цяжка з прычыны шырокай рэгіянальнай і індывідуальнай варыятыўнасці. Нягледзячы на агульныя рысы, на індывідуальным узроўні розныя людзі, гаворачы на суржыку, могуць ужываць розную колькасць русізмаў, прычым няўстойлівасць можа назірацца нават у маўленні аднаго чалавека[62].

Украінская мова мае найбольшую колькасць фанем сярод славянскіх моў — 48[заўв 12][63]:

  • 6 галосных: [ɑ] — а, [e] — е (бел. э), [i] — і, [u] — у, [o] — о, [ɪ] — и (бел. ы);
  • 32 асноўныя зычныя: [m] — м, [n] — н, [nʲ] — нь, [b] — б, [d] — д, [d͡z] — дз, [d͡zʲ] — дзь, [d͡ʒ] — дж, [dʲ] — дь, [ɡ] — ґ, [p] — п, [t] — т, [t͡s] — ц, [t͡sʲ] — ць, [t͡ʃ] — ч, [tʲ] — ть, [k] — к, [w] — в, [j] — й, [ɦ] — г, [z] — з, [zʲ] — зь, [ʒ] — ж, [f] — ф, [s] — с, [sʲ] — сь, [ʃ] — ш, [x] — х, [l] — л, [lʲ] — ль, [rʲ] — рь, [r] — р,
  • 10 падвоеных зычных: [ɲː] — мяккая нн, [ɟː] — мяккая дд, [cː] — мяккая тт, [ʎː] — мяккая лл, [t͡sʲː] — мяккая цц, [zʲː] — мяккая зз, [sʲː] — мяккая сс, [t͡ʃʲː] — мяккая чч, [ʒʲː] — мяккая жж, [ʃʲː] — мяккая шш.
  • Яшчэ ва ўкраінскай мове ёсць 4 ётаваныя галосныя фанемы, якія не з’яўляюцца самастойнымі гукамі: [je] - є (бел. е), [ji] — ї (бел. йі), [ju] - ю,, [ja] - я;

Галосныя гукі

[правіць | правіць зыходнік]

Галосных гукаў ва ўкраінскай мове шэсць ([ɑ] — a, [ɛ] — e, [i] — i, [u] — y, [ɔ] — o, [ɪ] — и), акрамя таго, ёсць напаўгалосны [j] — й (паводле іншай класіфікацыі, гэта шчылінны санорны сярэднеязычны цвёрдападнёбны мяккі зычны).

Украінскія галосныя — поўнага ўтварэння. Яны вымаўляюцца дакладна і выразна як у націскной пазіцыі, так і ў ненаціскной, але ў ненаціскных пазіцыях вымаўляюцца прыкладна ўдвая карацей, і, як вынік, больш выразна, што найбольш прыкметна для галосных з вельмі падобнымі артыкуляцыйнымі параметрамі. Аднак ва ўкраінскай мове няма кароткіх рэдукаваных галосных, ненаціскныя галосныя, гэтак жа як і націскныя, з’яўляюцца гукамі поўнага ўтварэння.

Спалучэнне й з галоснай перадаюць адной літарай (я, є, ї, ю), за выключэннем прыставак най-, якнай-, щонай-, як, напрыклад, у слове найекологічніший (найбольш экалагічна чысты). Няма звыклай для беларускага алфавіта літары ё, на пісьме яна перадаецца спалучэннем «йо» і «ьо», а таксама (толькі ў асобных дыялектах) спалучэннем «йи» і «ьи».

Большасць зычных мае 3 разнавіднасці: цвёрды, мяккі (палаталізаваны) і доўгі, напрыклад: л, ль, лл або н, нь, нн. На пісьме разнавіднасць зычнага звычайна абазначаюць наступным галосным. У асобных выпадках ужываюць асаблівы знак мяккасці — ь і цвёрдасці — апостраф. Для пазначэння даўгаты зычны пішуць двойчы запар.

Гукі d͡z (дз) і гук d͡ʒ (дж), як і ў беларускай мове, не маюць адмысловых літар для пазначэння: кожны з іх пазначаюць дзвюма літарамі.

/nʲ/ укр.: знання (веды/[аў]) [znɑˈɲːɑ] [знан':а́]
/dʲ/ укр.: суддя (суддзя) [suˈɟːɑ] [суд':а́]
/tʲ/ укр.: життя (жыццё/[ця]) [ʒɪ̞ˈcːɑ] [жиет':а́]
/lʲ/ укр.: зілля (зелле/[ля]) [ˈzʲiʎːɑ] [з’і́л':а]
/t͡sʲ/ укр.: міццю (моцай) [ˈmʲit͡sʲːu] [м’і́ц':у]
/zʲ/ укр.: мотуззя (вяроўка/[кі]) [moˈtuzʲːɑ] [моуту́з':а]
/sʲ/ укр.: колосся (калоссе/[ся] [kɔˈlɔsʲːɑ] [коло́с':а]
/t͡ʃ/ укр.: обличчя (твар/[ру]) [ɔˈblɪt͡ʃʲːɑ] [обли́ч’:а]
/ʒ/ укр.: збіжжя (збожжа) [ˈzbʲiʒʲːɑ] [зб’і́ж’:а]
/ʃ/ укр.: затишшя (зацішша) [zɑˈtɪʃʲːɑ] [зати́ш’:а]

У некаторых паўднёва-ўсходніх гаворках /rʲ/ таксама асіміляваў наступны /j/, утвараючы мяккі доўгі [rʲː], напрыклад укр.: пірря (пёры) [ˈpirʲːɐ] [п’і́р':а], літаратурна пір’я [ˈpirjɐ] [п’і́рйа].

Ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўленне слоў і словазлучэнняў  (укр.) падпарадкоўваецца наступным правілам:

Галосныя гукі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: укр.: [нака́з], укр.: [го́рдість] (гонар), укр.: [у́сно] (вусна), укр.: [се́ла] (вёскі), укр.: [кри́ца] (сталь), укр.: [лі́вий] (левы). Для літаратурнай мовы характэрнае таксама выразнае вымаўленне [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: укр.: [малина] (маліна), укр.: [кувати] (куваць), укр.: [пішоў] (пайшоў), укр.: [молоко] (малако).
  • У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з прыбліжэннем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: укр.: [сеило] (вёска), укр.: [теиче] (цячэ), укр.: [диевись] (глядзі). Аднак у залежнасці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэнне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] укр.: [теихенький] (ціхенькі) укр.: [миіні] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [й] вымаўляецца выразна укр.: [добрий] (добры), укр.: [чеирвоний] (чырвоны)[64].
  • Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзін гук, што адрознівае іх ад вымаўлення гукаспалучэнняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [з'].
  • Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цвёрда.
  • У патоку маўлення зычныя гукі [ж], [ч], [ш] прыпадабняюцца наступным гукам [з], [ц], [з], а гукі [з], [ц], [з] прыпадабняюцца наступным [ж], [ч], [ш]. Вымаўляецца укр.: [звазься], [стезьці], [смієсься], [не муцься], [ріцьці], [зрішши], [бежчесний], пішацца укр.: зважся (наважся), укр.: стежці (сцежцы), укр.: смієшся (смяешся), укр.: не мучся (не пакутуй), укр.: річці (рэчцы), укр.: зрісши (павялічыўшыся), укр.: безчесний (несумленны)[65].
  • У патоку маўлення спалучэнне мяккага гука [т'] з мяккімі [з'], [с'] або [ц'] утварае падоўжаны мяккі гук [ц':] або [ц']. Вымаўляецца укр.: [беріцьця], [тіцьці], [брацький], пішацца укр.: беріться (бярыцеся), укр.: тітці (цётцы), укр.: братський (братэрскі)[66].
  • У патоку маўлення звонкі гук [з] у спалучэнні з іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: укр.: з'ї[з]д (з’езд), укр.: [з]боку, укр.: [з]года, укр.: лі[з]ти (лезьці), укр.: Моро[з]ко (Марозка). Прэфікс з, як прыназоўнік, перад глухім зычным пераходзіць у с-: вымаўляецца укр.: [сьцідити], пішацца укр.: зцідити (зцадзіць), вымаўляецца укр.: [ссушити], пішацца укр.: зсушити (засушыць). Змена прэфікса з- на с- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад [к], [п], [т], [х], [ф]: укр.: сказати (сказаць), укр.: спитати (спытаць), укр.: стурбований (занепакоены), укр.: схилити (схіліць), укр.: сфотографувати (сфатаграфаваць).
  • У патоку маўлення глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца укр.: [бородьба], але пішацца укр.: боротьба (барацьба), вымаўляецца укр.: [прозьба], але пішацца укр.: просьба, вымаўляецца укр.: [ходжби], але пішацца укр.: хоч би (хоць бы).
  • У патоку маўлення зычныя [д], [т], [л], [н], [з], [с], [ц] у спалучэнні з мяккімі зычнымі мякчэюць: укр.: [міцьнісьть], [пісьня], [сьвято], [гідьнісьть], пішацца: укр.: міцність (моцнасць), укр.: пісня (песня), укр.: свято (свята), укр.: гідність (годнасць)[67]..
  • Зычны [в] у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук [ў], які не можа прыпадабняцца глухому зычнаму [ф]. У патоку маўлення адбываецца чаргаванне гукаў [у] — [в], [і] — [й], што дазваляе пазбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўлення збегу зычных гукаў.
  • Чаргаванне [у] — [в], [і] — [й] залежыць ад таго, якім гукам — зычным ці галосным — заканчваецца папярэдняе слова і пачынаецца наступнае: укр.: А скільки в[ў] нас багатства і щастя золотого (а колькі ў нас багацця і шчасця залатога).
  • У пачатку маўлення перад словам, якое пачынаецца зычным гукам, вымаўляецца і адпаведна пішацца [у]: укр.: У лісі був, а дров не бачив[ў] (У лесе быў, а дроў не бачыў). Перад словам, якое пачынаецца з галоснага, гучыць зычны [в]: укр.: В[ў] автобусі багато людей (у аўтобусе багата людзей). Чаргаванне [у] — [в] у пачатку слоў залежыць ад значэння слова. Правапіс замацоўвае напісанне некаторых слоў толькі з [у] ці толькі з [в]: укр.: утиск (уціск), укр.: угруповання (групоўка), укр.: уряд (урад), укр.: указ (указ), укр.: влада (улада), укр.: власний (уласны), укр.: вплив (уплыў), укр.: вправа (управа [напрамак]), але з іншым значэннем — укр.: управа (управа [на кагосьці]), укр.: враження (уражанне), але укр.: ураження (паражэнне), укр.: вступ (уступленне), але укр.: уступ (уступ [прыступка]).

Словаўтварэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўкраінскай мове вылучаюць марфалагічныя і немарфалагічныя спосабы словаўтварэння[68]. Да марфалагічных спосабаў адносяцца наступныя тыпы ўтварэння[69]:

  • суфіксальны (спосаб утварэння слоў з дапамогай суфікса: укр.: гарячий → гаряченький (гарачы → гарачанькі), укр.: слухати → слухач (слухаць → слухач), укр.: вітер → вітерець (вецер → ветрык);
  • прыставачны (спосаб утварэння слоў з дапамогай словаўтваральных прэфіксаў: укр.: давати → надавати (даваць → надаваць), укр.: хто → ніхто, укр.: в’язати → укр.: вив’язати (вязаць → звязаць);
  • прыставачна-суфіксальны (дазваляе ствараць словы адначасовым даданнем да ўтваральнай асновы словаўтваральнага прэфікса і суфікса: укр.: межа → безмежний (мяжа → бязьмежны), укр.: при дорозі → придорожній (пры дарозе → прыдарожны);
  • безафіксны (спосаб утварэння слоў шляхам скарачэння зыходнага слова: укр.: переходити → перехід (пераходзіць → пераход), укр.: нічний → ніч (начны → ноч);
  • складання асноў і слоў (спосаб утварэння слоў, пры якім дзве і больш асновы аб’ядноўваюцца ў адно слова: укр.: скрэбсці неба → хмарочос (часаць хмары → небаскроб), укр.: синій + жовтий → синьо-жовтий (сіні + жоўты → сіня-жоўты).

Пры немарфалагічных спосабах утварэнне новага слова адбываецца:

  • праз зліццё цэлага словазлучэння: укр.: цього дня → сьогодні (сяго дня → сёння), укр.: добра ніч → добраніч (добрая ноч → дабранач);
  • праз набыццё словам новага значэння: укр.: коріньу рослинкоріньу математиці (кораньу раслін → кораньу матэматыцы); укр.: супутниклюдинасупутниккосмічний апарат (спадарожнікчалавек → спадарожніккасмічны апарат);
  • шляхам пераходу адной часціны мовы ў іншую: укр.: операційна (аперацыйная), укр.: швидка (хуткая).

Яшчэ адной разнавіднасцю словаўтварэння з’яўляецца абрэвіяцыя: укр.: медсестра ← медична сестра (медсястра ← медыцынская сястра), укр.: ЛПУ ← Ліберальна партія України (ЛПУ ← Ліберальная партыя Украіны), укр.: ДЕК ← державна екзаменаційна комісія (ДЭК ← дзяржаўная экзаменацыйная камісія) і г. д.

Ва ўкраінскай мове традыцыйна вылучаюць дзесяць часцін мовы[70][71]:

Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік і дзеяслоў з’яўляюцца зменнымі часцінамі мовы (скланяюцца), іншыя часціны з’яўляюцца нязменнымі. Ва ўкраінскай мове вылучаюць сем склонаў  (укр.)[72]: (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны) і два лікі (адзіночны і множны)[73]. Парны лік, які быў уласцівы стараславянскай мове, толькі часам праяўляецца ў сучаснай украінскай мове[заўв 13], напрыклад, у творным склоне: укр.: очима, плечима (вачыма, плячыма), нароўні з укр.: очами, плечами (вачамі, плячамі)[74]. Існуе тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы і ніякі[75].

Назоўнік змяняецца па ліках, скланяецца:

Скланенне назоўнікаў
Склон (укр.) Прыклад (укр.) Склон (бел.) Прыклад (бел.)
укр.: називний хто / що? укр.: брат, мова назоўны хто/што? брат, мова
укр.: родовий кого / чого? укр.: брата, мови родны каго / чаго? брата, мовы
укр.: давальний кому / чому? укр.: братові/у, мові давальны каму / чаму? брату, мове
укр.: знахідний кого / що? укр.: брата, мову вінавальны каго / што? брата, мову
укр.: орудний ким / чим? укр.: братом, мовою/й творны кім / чым? братам, моваю/й
укр.: місцевий о/на/у/по/ кому / чому? укр.: по браті/ові, у мові месны аб/па/на/па кім / чым? па браце, у мове
укр.: кличний хто / що? укр.: брате, мово клічны[заўв 14] браце,

Дзеяслоў мае 4 часы: цяперашні — укр.: читає (чытае), прошлы — укр.: читав (чытаў), будучы, які мае тры формы: простую — укр.: прочитає (прачытае), складаную — укр.: читатиме (будзе чытаць / чытацьме), састаўную — укр.: буде читати (будзе чытаць), і даўномінулы час — укр.: був читав (быў чытаў). Усе дзеясловы дзеляцца на два трыванні — закончанае і незакончанае. У прошлым часе дзеяслоў не мае характарыстыкі асобы, затое мае характарыстыку роду[76]. Да дзеяслова таксама традыцыйна адносяць дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік[77].

Прыметнік — нязначная колькасць прыметнікаў мужчынскага роду разам з агульнаўжывальнай поўнай формай мае кароткую (нязменную) форму: укр.: ясен (ясны), укр.: дрібен (дробны), укр.: зелен (зялёны), укр.: повен (поўны), укр.: славен (слаўны), укр.: красен (красны), укр.: винен (вінны), укр.: потрібен (патрэбны), укр.: певен (пэўны), укр.: годен (годны), укр.: ладен (ладны), укр.: рад (рады)[заўв 15]. Поўныя формы прыметнікаў могуць мець не ўласцівую ўкраінскай мове нясціслую форму (толькі прыметнікі жаночага і ніякага роду, сустракаюцца ў асноўным у народнай творчасці і паэтыцы) у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага лікаў[78]: укр.: гарная (пекная), укр.: гарнеє (пекнае), укр.: гарнії (пекныя); укр.: синяя (сіняя), укр.: синєє (сіняе), укр.: синії (сініі); замест традыцыйнага ўжывання укр.: гарна, гарне, гарні; синя, синє, сині.

Пра паходжанне і станаўленне ўкраінскай мовы ёсць шмат версій[79], найбольш вядомыя з якіх — праславянская[80][81][82], старажытнаруская[83][84], паўднёваруская[85][86].

Аркуш з першага слоўніка Лаўрэнція Зізанія (1596), злева словы на царкоўнаславянскай мове, справа — адпаведнікі «простай мовай»

Гісторыя ўкраінскай мовы пачынаецца ад праславянскага моўнага адзінства (да VI ст.). Пэўна вызначана, што спецыфічныя моўныя рысы ўкраінскай мовы сустракаюцца ўжо ў помніках XI—XII стагоддзяў, якія паходзяць з Паўднёвай Русі[87]. Яны сістэматычна выяўляюцца ў помніках позняга часу (XIV—XV стагоддзяў). Украінскі этнас фарміраваўся ў нетрах Кіеўскай Русі, перш за ўсё на аснове насельніцтва Кіеўскага  (укр.), Чарнігаўскага, Пераяслаўскага, Галіцкага і Валынскага княстваў. Кансалідацыі ўкраінскага народа, станаўленню яго мовы перашкаджала тая акалічнасць, што пасля мангольскага нашэсця ў XIII стагоддзі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаў. Так, Чарнігава-Севершчына, Падолле і Кіеўшчына з Пераяслаўшчынай, а таксама вялікая частка Валыні належалі Вялікаму Княству Літоўскаму з афіцыйнаю «рус[ь]кай», г. зн. агульнай старабеларуска-ўкраінскай мовай; Паўночная Букавіна стала часткай Малдаўскага княства — тут таксама доўгі час усе дзяржаўныя справы вяліся на «рус[ь]кай» мове; частку Заходняй Валыні  (укр.) і Галічыну захапіла Польшча, а Закарпацце — Венгрыя.

Ужо ў перыяд існавання ВКЛ гаворкі ўкраінскай мовы кантактавалі з нормамі маўлення старабеларускай мовы. Украінізмы ў тагачаснай беларускай літаратуры вядомыя прынамсі з XV ст. і ўкараняліся дзякуючы творам на аснове ўкраінскіх крыніц; твораў, створаных на этнічным беларуска-ўкраінскім памежжы, а таксама дзякуючы перамяшчэнню цэнтру літоўскага праваслаўя з Вільні ў Кіеў. З іншага боку, трапленню ў старабеларускую мову ўкраінізмаў спрыялі аўтары паходжаннем з украінскіх зямель, якія тварылі на тэрыторыях сучаснай Беларусі. Да гэтых украінізмаў адносілася не толькі лексіка, але і словы з украінскай агаласоўкай, лексічныя або словаўтваральныя ўкраінізмы[54].

Асабліва вялікае значэнне для кансалідацыі ўкраінскага народа і яго мовы, развіцця яго самасвядомасці і дзяржаўнасці меў Кіеў. Гэты горад стаў магутным цэнтрам развіцця і распаўсюджвання навукі, адукацыі і культуры, тут зарадзіліся ідэі народна-вызваленчай барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту. У другой палавіне XVI — першай палавіне XVII стагоддзяў украінцы засялялі ў асноўным Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Палтаўшчыну  (укр.), Брацлаўшчыну (Падолле), Запарожжа  (укр.), Валынь, Галічыну, Паўночную Букавіну і Закарпацкую Русь. У гэты час узмацняецца міграцыйны рух украінцаў з захаду на ўсход — на поўдзень Кіеўшчыны, Брацлаўшчыну, левабярэжную Украіну, Слабажаншчыну.

Характэрныя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы ўкраінскай народнай мовы ўвайшлі ў яе першую літаратурную форму — агульную старабеларуска-ўкраінскую літаратурную мову. У некаторых тагачасных пісьмовых помніках фіксуюцца такія напісанні, як шість замест шесть, адбываецца чаргаванне в з у (ужити — вжити, утиск — втиск), ужываюцца мясцовыя народныя словы (верховина — верхняя плынь ракі, грунь — пагорак, криничина — мясцовасць, багатая на крыніцы, полонина — горная паша і інш.), юрыдычная тэрміналогія (дідич, дідизна, займище, закоп, нащадок, осадити, податок) і інш.

З XV стагоддзя ва Украіну пранікаюць рэфарматарскія ідэі, выкліканыя з’яўленнем перакладаў евангельскіх тэкстаў на стараўкраінскую (старабеларускую) літаратурную мову, якая з аднафункцыянальнай (дзелавой) становіцца многафункцыянальнай, што значна пашырае яе слоўнік і ўзбагачае магчымасці выражэння.

Новы і найноўшы час

[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджанне ўкраінскай мовы, 1897
Антырусіфікацыйны плакат «Украінскім дзецям — украінскую школу!»

У пачатку XVIII стагоддзя ўказам расійскага цара Пятра I ва Усходняй Украіне было забаронена друкаваць на ўкраінскай мове рэлігійную літаратуру. Гэта адбілася на кнігавыдавецкай справе ў цэлым. Украінская мова прымусова выцяснялася рускай[88]. Тым не менш, украінская мова працягвала функцыянаваць на заходнеўкраінскіх землях, якія знаходзіліся ў складзе Аўстра-Венгрыі.

З канца XVIII стагоддзя зараджаецца новая ўкраінская літаратурная мова на народнай аснове. Такія ўкраінамоўныя пісьменнікі, як Іван Катлярэўскі, Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Панас Мірны, Міхаіл Кацюбінскі, Леся Украінка і іншыя, сваёй творчасцю ўзнялі новую ўкраінскую літаратурную мову да ўзроўню агульнанароднай[89][90][91][92][93][94]. У 1860-1880-х гадах развіццё ўкраінскай літаратурнай мовы штучна абмяжоўвалася царскімі забаронамі (Валуеўскі цыркуляр, 1863; Эмскі акт, 1876)[95][96].

З пачатку XX стагоддзя ўкраінская літаратурная мова  (укр.) была адзначана не толькі ў мастацкай, але ў навуковай і публіцыстычнай літаратуры. Асабліва бурна яна развіваецца пасля аднаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці (1917) і практычна да канца 1-й трэці XX стагоддзя ўваходзіць ва ўсе сферы грамадскага жыцця, стаўшы інструментам асветы, навукі і культуры, спрыяе росту новай украінскай інтэлігенцыі. І хоць у гады бальшавіцкіх рэпрэсій рабілася ўсё, каб замарудзіць працэс развіцця ўкраінскай мовы[97][98], аднак знішчыць мову, укаранёную ў сістэме адукацыі і культуры, сродках масавай інфармацыі, было ўжо немагчыма. Новае наступленне на яе было здзейснена ў часы застою  (руск.) — украінская мова пачала знікаць з навучальных устаноў, навукі, іншых сфер грамадскага жыцця. Больш падрабязна пра ўціск украінскай мовы ў Савецкім Саюзе пісаў дысідэнт Іван Дзюба ў сваёй працы «Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя?  (укр.)»

У 1989 годзе дзякуючы намаганням патрыятычнай грамадскасці быў прыняты Закон УССР «Пра мовы ва Украінскай ССР»  (укр.), які надаў украінскай мове статус дзяржаўнай. Гэты статус быў замацаваны ў Канстытуцыі Украіны 1996 года.

Назву «ўкраінская мова» ўжывалі, пачынаючы з XVI стагоддзя, для абазначэння мовы паўднёварускіх зямель Рэчы Паспалітай, аднак да сярэдзіны XIX стагоддзя асноўнай назвай гэтай мовы была «рус[ь]кая мова»[заўв 16]. Гэта пачало ўносіць блытаніну з моманту далучэння Украіны да Масковіі (пазней да Расійскай імперыі), бо рускія пачынаючы з XVIII стагоддзя пачалі пазначаць сваю мову падобным прыметнікам (руск.: русский язык).

Пасля пэўнага перыяду ваганняў між тымі ці іншымі назвамі менавіта назва «ўкраінская мова» паступова перамагла ва ўсіх украінскіх рэгіёнах.

У розны час, між іншага, мелі ўжытак наступныя назвы:

  • проста мова ў познім сярэдневякоўі ў процівагу кніжнай[99];
  • маларасійская / маларуская мова ці паўднёварасійская / паўднёваруская гаворка ў Расійскай імперыі;
  • русінская мова (афіцыйна), рус[ь]кая мова (гутаркова) ў Аўстра-Венгрыі;
  • вуграрус[ь]кая або карпатарус[ь]кая гаворка ў Венгрыі[100].

Правапісныя нормы

[правіць | правіць зыходнік]
«Рукописна азбука велика» (1861) Т. Шаўчэнкі, складзена ўкраінскім правапісным варыянтам 18761905 гадоў
Украінская раскладка клавіятуры

З XVIII стагоддзя існавала і канкурыравала некалькі сістэм украінскага правапісу (да 50-ці рознай ступені распаўсюджанасці, у тым ліку і чыста індывідуальныя[101]) з розным саставам алфавіта і заснаваныя на розных прынцыпах. Іх можна падзяліць на тры асноўныя групы:

  • (Паў)фанетычныя сістэмы на аснове кірыліцы :
  • правапіс І. Катлярэўскага (1798): пераходны ад этымалагічнага да фанетычнага;
  • правапіс граматыкі А. Паўлоўскага (1818): гук [i] незалежна ад паходжання перадаецца цераз і, [je], ['е] цераз ѣ, [jo], ['о] цераз іô, [g] цераз кг; няма и;
  • правапіс слоўніка Бялецкага-Насенка (1840-я);
  • афіцыйны варыянт украінскага правапісу 1876—1905 гадоў у Расійскай імперыі (на ім пісаў свае вершы, між іншага, Тарас Шаўчэнка): максімальна набліжаны да дарэформеннага рускага правапісу, былі літары ы, ъ, не было є, ї, апострафа.
  • Этымалагічныя сістэмы:
  • сістэма Максімовіча — «максімовічаўка» (1827);
  • закарпацкі правапіс (да 1940-х).
  • Фанетычныя сістэмы на аснове змененага алфавіта:
  • правапіс «Русалкі Днястровай» (1837): и, i, ѣ, є, џ, ў; няма ы, ъ;
  • сістэма П. Куліша — «кулішоўка» (1850-я): і, i, е, є, раздзяляльны ъ; g або ґ; няма ы;
  • сістэма М. Драгаманава — «драгаманаўка» (1870-я): і, i, j; няма ѣ, ю, я, ш, ы, ъ;
  • сістэма Я. Жаляхоўскага — «жаляхоўка» (1886): склад алфавіта тоесны цяперашняму ўкраінскаму;
  • цяперашні ўкраінскі афіцыйны правапіс (слоўнік Б. Грынчанка (1907—1909), афіцыйныя зводы арфаграфіі 1921, 1928, 1933, 1946, 1960, 1990, 1993 гадоў[102].
  • у 1928—1933 гадах афіцыйна дзейнічаў украінскі правапіс 1928 года, называны таксама «скрыпнікаўскім» (па прозвішчы аднаго з аўтараў правапіснага зводу М. Скрыпніка). З канца 1930-х гадоў пачынаецца планамернае збліжэнне ўкраінскага правапісу з рускім. Украінскі правапіс 1933 года, які ўвайшоў у абарот яшчэ да вайны, замацоўваецца рэформай 1946 года. У той жа час, «украінскі правапіс 1928 года», больш блізкі да норм галіцкіх гаворак, працягвае выкарыстоўваць украінская дыяспара за мяжой аж да цяперашняга часу.
  • У 2019 годзе прыняты новы правапіс, які вярнуў частку нормаў правапісу 1928 года.

Распаўсюджанасць

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія распаўсюджання

[правіць | правіць зыходнік]
Украінская мова як родная па раёнах, вынік перапісу 2001 года  (укр.)

Геаграфічна і гістарычна тэрыторыя распаўсюджання ўкраінскай мовы размяшчаецца між арэалам распаўсюджання рускай мовы на паўночным усходзе (пазней таксама і на ўсходзе), беларускай на поўначы, польскай і славацкай на захадзе, балгарскай на паўднёвым-захадзе. З неславянскіх моў украінская прыкладна ад 895 года мяжуе на захадзе з венгерскай, якая належыць да ўральскай сям’і, на паўднёвым захадзе з румынскай і яе малдаўскімі гаворкамі (раманская група), якія прынамсі з XIII стагоддзя разарвалі непасрэдны кантакт між украінскай і балгарскай мовамі; да 1945 года і з пачатку 1990-х гадоў таксама і з крымскататарскай мовай, якая належыць да цюркскай моўнай сям’і.

Раней кантакты ўкраінскай мовы з цюркскімі былі больш моцныя і разнастайныя: печанегі (X—XI стагоддзі), полаўцы (XI—XIII стагоддзі) і татары (з XIII стагоддзя) межавалі з ёй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, а часам пранікалі і ўглыб украінскай тэрыторыі, туркі гранічылі з украінскімі землямі на поўдні (асабліва ў XVII—XVIII стагоддзях). У асобных рэгіёнах украінская мова мела цесныя кантакты таксама з румынскай (Букавіна, Хатыншчына  (укр.), Буджак, Прыднястроўе), венгерскай (Закарпацце), славацкай (Прашыўшчына  (укр.) ў Славакіі) і беларускай (Берасцейшчына, Чарнігаўшчына) мовамі. Кантакты з немцамі, армянамі, сербамі і іншымі народамі былі абмежаваны ў часе і тэрытарыяльна[103].

Колькасць носьбітаў

[правіць | правіць зыходнік]
Украінская мова як родная па абласцях, вынік перапісу 2001 года

Украінская мова з’яўляецца роднай мовай украінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны (па перапісе 2001 года  (укр.) роднай яе лічылі 32 млн 600 тыс. чалавек — 67,5 % насельніцтва Украіны, і 85,2 % этнічных украінцаў[104]) і за межамі Украіны: у Расіі (валодае 1 млн 800 тыс. чалавек [105]), Малдове (без уліку Прыднястроўя ўкраінская з’яўляецца роднай для 181 тыс. чалавек[106][107], Канадзе (валодае 174 тыс. чалавек[108]), ЗША (129 тыс. носьбітаў[109]), Казахстане (размаўляюць украінскай 128 тыс. чалавек[110]), Беларусі (роднай называе 116 тыс. чалавек[111][112]), Румыніі (57 тыс. носьбітаў[113]), Польшчы (23 тыс. чалавек, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Польшчы[114] і ад 20 да 450 тыс. чалавек з ліку рабочых эмігрантаў[115][116]), Бразіліі (ня менш за 17 тыс. носьбітаў), Славакіі (11 тыс. чалавек, якія назвалі сваю мову ўкраінскай[117] і 24 тыс. чалавек, якія назвалі сваёй мовай русінскую[118]) і іншых краінах.

Украінская мова займае па колькасці яе носьбітаў, паводле розных крыніц, 25[119] або, магчыма, 22 месца[120] у свеце. Яна таксама трэцяя[119] або другая[120] па распаўсюджанасці сярод славянскіх моў. Па розных ацэнках, у свеце ў цэлым на ўкраінскай мове размаўляе ад 41 млн[9] да 45 млн чалавек[51].

Украінская мова ў інтэрнэце

[правіць | правіць зыходнік]

Па даных пошукавай сістэмы «Яндэкс», восенню 2010 года найбольшая доля запытаў на ўкраінскай мове ў гэтай сістэме была ў Цярнопальскай вобласці — 33 %, найменшая — у Крыме — 3,7 %. Аднак рускамоўнымі лічыліся тыя запыты, якія аднолькава пісаліся як на ўкраінскай, так і на рускай мовах[121].

Украінская таксама з’яўляецца адной з даступных моў у сэрвісе нейронавага машыннага перакладу  (укр.) DeepL  (укр.)[122][123].

Паводле звестак рэсурсу w3techs.com, на 5 красавіка 2021 года ўкраінская мова займала 16 месца ў свеце па выкарыстанні ў інтэрнэце[124] і дэманстравала імклівы рост папулярнасці[125][126].

Пасля пачатку поўнамаштабнага уварвання Расіі ва Украіну выкарыстанне ўкраінскай мовы ў сацсетках значна павялічылася[127].

Станам на 14 снежня 2023 года сайт платформы «Маніфест»[128] змяшчае больш за 11 тысяч украінамоўных YouTube-каналаў[129].

Станам на 19 снежня 2023 года сайт «КУЛІ» (укр. Каталог української локалізації ігор) змяшчае інфармацыю пра 1731 афіцыйную, 39 напаўафіцыйных і 415 неафіцыйных  (укр.) украінскіх лакалізацый відэагульняў  (укр.)[130].

З пачатку XVII і да XX стагоддзя ўкраінская мова не мела паўнапраўнага дзяржаўнага статусу, знаходзілася пад забаронай або ў прыгнечаным становішчы (гл. паланізацыя, русіфікацыя), часам наогул трапляла пад рэпрэсіі ў краінах, куды ўваходзілі ўкраінскія землі.

Ранейшыя часы

[правіць | правіць зыходнік]

Украінская мова была дзяржаўнай ці рэгіянальнай, між іншым, у такіх дзяржавах і адміністрацыйных суб’ектах, як:

Надпіс украінскай «Придністровський Республіканський Банк», грошы Прыднястроўя

Паводле артыкула 10 (Раздзел I — «Агульныя палажэнні») Канстытуцыі Украіны[137], украінская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай Украіны.

Вярхоўная Рада Украіны 25 красавіка 2019 года прыняла Закон Украіны «Пра забеспячэнне функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», які забяспечвае выключнае выкарыстанне ўкраінскай мовы ва ўсіх сферах дзяржаўнага жыцця. Украінскія дэпутаты таксама прыраўнялі публічнае прыніжэнне або грэбаванне дзяржаўнай мовай да правапарушэнняў, звязаных з публічным здзекам з дзяржаўных сцяга, герба і гімна[138].

У выніку падзей анексіі Крыма і наступнай інтэрвенцыі Расіі ва Украіну 18 сакавіка 2014 года Расіяй і самаабвешчанымі ўладамі паўвострава Крым было зацверджана фактычнае далучэнне тэрыторыі паўвострава Крым да Расіі. На месцы дэ-факта скасаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым Украіны ўладамі Расіі было абвешчана ўтварэнне Рэспублікі Крым, адной з дзяржаўных моў якой стала ўкраінская мова[1]. Севастопаль (не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым) расійскімі ўладамі пераўтвораны ў горад федэральнага значэння, і Севастопальская гарадская рада, паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, не можа ўстанаўліваць дзяржаўную мову.

За межамі Украіны і Прыднястроўя статус украінскай мовы рэгулюе «Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў»[4].

Статус рэгіянальнай мовы:

Паводле артыкула 12 Канстытуцыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, украінская мова, нароўні з малдаўскай і рускай, з’яўляецца адной з трох афіцыйных моў ПМР[2].

  • 18 населеных пунктаў
  • 68 населеных пунктаў (русінская)

Мова нацменшасці:

Рэлігійныя ўстановы і цэрквы

[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўныя цэрквы

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле артыкула 14 раздзела II «Памесны Сабор» Статута пра кіраванне Украінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхата, яе афіцыйнай мовай сабору і вядзення пратаколаў з’яўляецца ўкраінская мова[141]. Таксама ўкраінская выкарыстоўваецца як мова богаслужэнняў, навучання, пропаведзей, тэалагічнай і царкоўнай літаратуры[142]

З 1919 года ўкраінская мова нароўні з царкоўнаславянскай з’яўляецца мовай набажэнстваў ва Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве[143].

Украінская мова выкарыстоўваецца для правядзення богаслужэнняў у некаторых парафіях Украінскай Праваслаўнай Царквы маскоўскага патрыярхата, якая ўваходзіць у склад Рускай Праваслаўнай Царквы на правах самакіруемай царквы з правамі шырокай аўтаноміі[144].

Украінская мова нароўні з англійскай выкарыстоўваецца ва Украінскай праваслаўнай царкве Канады, якая з’яўляецца самакіруемай царквой у складзе Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы[145]

Украінскія супольнасці Польскай праваслаўнай царквы ўжываюць украінскую мову ў чытанні Свяшчэннага Пісання і ў пропаведзі[146].

Ватыкан, Святы Прастол і Каталіцкая Царква

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле першага пункту «Рашэнняў і пастаноў, ухваленых Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, які адбыўся ў Рыме ў дні з 24 верасня па 8 кастрычніка 1989 года», Украінская грэка-каталіцкая царква ў сваім набажэнстве выкарыстоўвае ўкраінскую мову, хоць яе афіцыйнай літургічнай мовай з’яўляецца царкоўна-славянская[147].

Міжнароднае тэле- і радыёвяшчанне

[правіць | правіць зыходнік]

Украінская мова выкарыстоўваецца шэрагам міжнародных дзяржаўных тэлеканалаў, сярод іх:

  • Украіна Закарпацкая абласная дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Тиса-1» — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 1968 годзе[заўв 17][148].
  • Злучаныя Штаты Амерыкі Голас Амерыкі — амерыканскі дзяржаўны тэлеканал, вяшчае на ўкраінскай мове з 1933 года[149].
  • Украіна УТР (Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Сусветная служба «Українське телебачення і радіомовлення») — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2003 годзе[150].
  • Еўрапейскі Саюз Euronews — тэлеканал Еўрапейскага вяшчальнага саюза, вядзе вяшчанне на ўкраінскай мове з 2009 года[151].
  • Украіна Перший Ukraine — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2012 годзе[152].

Таксама на ўкраінскай вядуць сваё вяшчанне такія прыватныя міжнародныя тэлеканалы, як Міжнародны славянскі канал, Інтер +, 1+1 International.

На ўкраінскай мове вядзе радыёвяшчанне шэраг дзяржаўных міжнародных радыёстанцый, сярод якіх:

Таксама на ўкраінскай мове вядуць міжнароднае радыёвяшчанне прыватныя радыёстанцыі, такія як: Радыё Свабода, Транссусветнае радыё — Украіна, Голас Бібліі, Радыё Тэас, Адвентысцкае сусветнае радыё — Голас Надзеі.

  1. Дэ-юрэ — тэрыторыя Украіны як Аўтаномная Рэспубліка Крым, дэ-факта пад кантролем Расійскай Федэрацыі.
  2. Непрызнаная дзяржава.
  3. Жудзец — назва паветаў у Румыніі.
  4. Глядзіце таксама спіс моў паводле колькасці носьбітаў  (англ.).
  5. Напрыклад, гравюра з «Служебника» 1604 года (тыпаграфія Фёдара Балабана) змяшчае надпіс з цалкам сучаснымі на выгляд словамі «МÁСΛО», «ПШЕΝИЦА», «ВИΝÒ»; у слове «ХΛѢ́БЪ» толькі апошняя літара аформлена не так, як у звыклых на сёння шрыфтах[39].
  6. Тут і далей курсівам пазначаны ўкраінскія словы паводле афіцыйнага ўкраінскага правапісу, у дужках — беларускія пераклады, акрамя выпадкаў поўнага супадзення ў напісанні.
  7. Астатнія літары ўкраінскага алфавіта пазначаюцца і вымаўляюцца гэтак жа, як і ў беларускай мове.
  8. Глядзіце таксама спіс Сводэша для славянскіх моў.
  9. У сувязі з вялікай колькасцю запазычанняў з польскай, нямецкай, чэшскай і латыні, у пачатку станаўлення сучасная ўкраінская мела большае лексічнае падабенства з заходнеславянскімі мовамі, чым з царкоўнаславянскай і рускай[48]. У сярэдзіне XVII ст. лінгвістычныя разыходжанні паміж украінскай і рускай мовамі мелі такі сур’ёзны характар, што існавала неабходнасць у наяўнасці талмача-перакладчыка падчас Пераяслаўскай рады, між Багданам Хмяльніцкім і прадстаўнікамі маскоўскага цара[49].
  10. Антрапаніміка — тут: украінскія імёны.
  11. Абумоўлена перш за ўсё даволі працяглым знаходжаннем украінскіх зямель у складзе гэтых суседніх дзяржаў.
  12. Тлустым шрыфтам пазначана гучанне фанемы беларускім алфавітам.
  13. Гэтак жа як і ў сучаснай беларускай мове.
  14. Нягледзячы на тое, што асобна клічны склон у беларускай мове не вылучаюць, у ёй захаваўся шэраг слоў з падобнай клічнай формай.
  15. Калі-некалі, асабліва ў мастацкай літаратуры, падобныя кароткія формы дзеепрыметнікаў сустракаюцца і ў беларускай мове: патрэбен, красен, вінен і г. д.
  16. Руская мова — гэту назву ў той час ужывалі і да мовы сучасных беларускіх зямель.
  17. Тут і далей: вяшчае на ўкраінскай мове з моманту стварэння (калі не ўказана асобна іншага).
  1. а б Федэральны канстытуцыйны закон пра прыняцце ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнне ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль (руск.). Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі, Рада Федэрацыі (1 красавіка 2014).
  2. а б Конституція ПМР Архівавана 3 сакавіка 2016.. (руск.)
  3. а б Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья) Архівавана 4 сакавіка 2016.. Статья 6 (руск.)
  4. а б в г д е ё ж з і к List of declarations made with respect to treaty No. 148 (Status as of: 21/9/2011) // Council of Europe Архівавана 26 снежня 2018.. Рэгулюецца «Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў» (англ.)
  5. HOTARARE nr. 1.206 din 27 noiembrie 2001 pentru aprobarea Normelor de aplicare a dispozitiilor privitoare la dreptul cetatenilor apartinand unei minoritati nationale de a folosi limba materna în administratia publica locala, cuprinse în Legea administratiei publice locale nr. 215/2001 Архівавана 21 лютага 2007.
  6. а б У Словаччині збільшиться кількість населених пунктів, де офіційно вживатиметься мова нацменшин(недаступная спасылка) — Karpatnews (укр.)
  7. а б Украінская мова ў Харватыі Архівавана 5 мая 2013.. (англ.)
  8. а б National Minorities Policy of the Government of the Czech Republic (англ.)
  9. а б «Ethnologue», 13 выданне. (англ.)
  10. Статыстыка моў з сайта «ethnologue.org» Архівавана 7 жніўня 2011.. (англ.)
  11. Апытанне цэнтра эканамічных і палітычных даследванняў імя А. Разумкова. (руск.)
  12. С. Я. Єрмоленко. Історія української літературної мови // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  13. Іван Огієнко. Історія української літературної мови (укр.)
  14. Історичний розвиток української мови (укр.)
  15. Конституція України // ст. 10-я (укр.)
  16. О. І. Скопненко Українська мова в Білорусі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  17. Н. П. Прилито. Українська мова в Молдові // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  18. Убийвовк Н. Українська мова в Придністров'ї: минуле і перспективи // «Мово­знавство. Доповіді та повідомлення на IV Міжнар. конгресі україністів». К., 2002 (укр.)
  19. Й. О. Дзендзелівський Українська мова в Польщі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  20. Н. П. Прилито. Українська мова в європейській частині Росії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  21. Н. П. Прилито. Українська мова в Сибіру та на Далекому Сході // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  22. С. В. Семчинський. Українська мова в Румунії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  23. Й. О. Дзендзелівський. Українська мова у Словаччині // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  24. С. Ф. Клименко, В. В. Степаненко. Українська мова в Казахстані // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  25. Р. П. Зорівчак. Українська мова ў Великій Британії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  26. Р. П. Зорівчак. Українська мова в Канаді // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  27. Р. П. Зорівчак. Українська мова у США // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  28. Сучасна українська мова : Підручник / Пономарів О. Д., Різун В. В., Шевченко Л. Ю. та ін.; за ред. Пономарева О. Д. — Вид. 2-ге. — К.: Либідь, 2001. — 400 с. — ISBN 966-06-0173-5. — С. 5 (укр.)
  29. Васенко Л. А., Дубічинський В. В., Кримець О. М. Фахова українська мова. Центр учбової літератури. — К., 2007. — С. 7 (укр.)
  30. С. В. Семчинський. Генеалогічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  31. Беларуска-украінскія ізалексы. — Мінск, 1971. — 125 с.
  32. Сцяцко П. У. Словаўтваральныя рэгіяналізмы беларускай мовы, агульныя з украінскай мовай // Проблеми дослідження діалектної лексики і фразеології української мови. Тези доповідей. — Ужгород, 1978. — С. 66-67.
  33. Янкова Т. С. Із спостережень над перехідними говірками між українською та білоруською мовами (за матеріалами фразеології) // Праці XII Республіканської діалектологічної наради. — К.: Наукова думка, 1971. — С. 382—388. (укр.)
  34. Бузук П. Взаємовідносини між укр. та білорус. мовами. «Зап. Істор.-філол. відділу УАН», 1926, кн. 7—8 (укр.)
  35. Гумецька Л. Л. Уваги до ўкр.-білорус. мовних зв’язків періоду XIV—XVII ст. // Дослідження з укр. та рос. мов. К., 1964 (укр.)
  36. Анічэнка У. В. Беларус.-укр. пісьмовамоўныя сувязі. Мінск, 1969.
  37. С. В. Семчинський. Типологічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  38. Віталій Мітченко. Мистецтво скоропису в просторі українського бароко (укр.)
  39. Здымак 360 на старонцы 159 каталога «Украинские книги кирилловской печати XVI—XVIII вв.», М.: Государственная библиотека СССР имени В. И. Ленина, 1976. (руск.)
  40. Всероссийский «словарь-толкователь» / Под ред. В. В. Жукова. — 1-е изд. — СПб.: А. А. Каспари, 1893—1895. — Т. 1. — С. 445. (руск.)
  41. Ігор Чорновол. Латинка в українському правописі: ретроспектива і perspektyva
  42. Українська мова серед інших слов’янських: етнологічні та граматичні параметри: Монографія / О. Царук. — Дніпропетровськ: Наука і освіта, 1998. — 324 с. (укр.)
  43. Коструба П. П. Коструба. Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969. (укр.)
  44. Тимошенко П. Д. Засоби милозвучності (евфонії) української мови. УМШ, 1952, № 4 (укр.)
  45. Тимченко Є. Вокатив і інструменталь в українській мові. — К.: ДУАН, 1926. (укр.)
  46. Етимологічний словник української мови: У 7 т. / Редкол. О. С. Мельничук (голов. ред.) та ін. — К.: Наукова думка, 1983. — ISBN 966-00-0816-3. Т. 5: Р—Т / Уклад.: Р. В. Болдирєв та ін. — 2006. — 704 с. ISBN 966-00-0785-X. — С. 27-28 (укр.)
  47. Запозичення до української мови. Історія запозичення слів до українського словника. (укр.)
  48. Yaroslav Hrytsak. „On Sails and Gales, and Ships Driving in Various Directions: Post-Soviet Ukraine as a Test Case for the Meso-Area Concept“. In: Kimitaka Matsuzato ed. Emerging meso-areas in the former socialist countries: histories revived or improvised?. Slavic Research Center, Hokkaido University. 2005. p. 57. (англ.)
  49. Nicholas Chirovsky. (1973). On the historical beginnings of Eastern Slavic Europe: readings New York: Shevchenko Scientific Society, pg. 184 (англ.)
  50. Старослов’янізми Архівавана 22 мая 2011.. (укр.)
  51. а б Українська мова Архівавана 25 чэрвеня 2006.. сайт МЗС України (укр.)
  52. Харченко І. До проблеми польсько-українських мовних зв’язків (укр.)
  53. З ЕНЦИКЛОПЕДІЇ «УКРАЇНСЬКА МОВА» (укр.)
  54. а б в У. В. Анічэнка. Украінізм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 206. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
  55. Жилко Ф. Т. Нариси з діалектології української мови. — К., 1966 (укр.)
  56. Бевзенко С. П. Українська діалектологія. — К., 1980 (укр.)
  57. а б в г Атлас української мови у 3-ох томах (укр.)
  58. Никончук М. В. Північне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  59. Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мінск, 1963
  60. Гриценко П. Е. Південно-західне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  61. Железняк М. Г. Південно-східне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  62. а б в Лариса Масенко. Суржик: між мовою і язиком. Київ, 2011 (укр.)
  63. Коструба П. П. Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969. (укр.)
  64. Тоцька Н. І. Сучасна українська літературна мова. Фонетика, орфоепія, графіка, орфографія. — К., 1981 (укр.)
  65. Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 13 (укр.)
  66. Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 13, 22 (укр.)
  67. Орфоепічний словник / Укладач Погрібний М. І. — К.: Рад. школа, 1983. — 629 с. — С. 34, 79, 94 (укр.)
  68. Словотвір сучасної української літературної мови. К., 1979. (укр.)
  69. Клименко Н. Ф. Система афіксального словотворення сучасної української мови. К., 1973 (укр.)
  70. Жовтобрюх М. А., Кулик Б. М. Курс сучасної української літературної мови. — К., 1965. — Ч. І. (укр.)
  71. Вихованець І. Р. Части­ни мови в семантико-граматичному аспекті. К., 1988 (укр.)
  72. Вихованець І. Р. Система відмінків української мови. К., 1987 (укр.)
  73. І. Р. Вихованець. Відмінювання // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  74. М. А. Жовтобрюх. Двоїна // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  75. Самійленко С. П. Категорія роду // Українська мова і література в школі. — 1965, № 10; 1966, № 5 (укр.)
  76. Русанівський В. М. Дієслово // Безпояско О. К., Городенська К. Г., Русанівський В. М. Граматика української мови: Морфологія. — К.: Либідь, 2003 (укр.)
  77. Гнатюк Г. М. Дієприкметник у сучасній українській літературній мові. — К., 1982 (укр.)
  78. Пронь К. Л. Нестягнені форми прикметників в українській мові // Українська мова і література в школі. — 1972. — № 7 (укр.)
  79. Онуфрієнко Г. С., Хваткова С. О. Проблема походження і періодизації української мови в концепціях і гіпотезах XX століття: Зб. наук. пр. VI Всеукр. наук.-практ. конф. «Державна етнонаціональна політика: правовий та культурологічний аспекти в умовах Півдня України» / Під заг. ред. М. В. Дєдкова. — Запоріжжя: Облдержадміністрація, ЗНТУ, 2005. (укр.)
  80. Півторак Г. П. Українці — звідки ми і наша мова. — К., 1993. (укр.)
  81. Німчук В. В. Аспекти дослідження етноглотогенезу українців // Пам’ятки писемності східнослов’янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995 (укр.)
  82. Півторак Г. П. Хронологічні межі формування української мови як мовної системи // Пам’ятки писемності східнослов’янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995. (укр.)
  83. Шахматов А. А. Очерк древнейшего периода истории русского языка. (укр.)
  84. Шахматов О. О., Кримський А. Ю. Нариси з історії української мови та хрестоматія з пам’ятників письменської староукраїнщини ХІ-XVIII вв. // Короткий нарис історії української мови. — К., 1924. (укр.)
  85. Житецький П. Г. Очерк звуковой истории малоруського наречия. — К., 1876. (укр.)
  86. Потебня А. А. К истории звуков руського язика. — Воронеж, 1876. (укр.)
  87. Франко І. Студії над найдавнішим київським літописом. // Франко І. Зібрання творів, т. 6. К., 1976 (укр.)
  88. І. В. Діяк. У братніх обіймах. (Українська мова в Російській імперії) // Українське відродження або нова русифікація (2000) Архівавана 10 снежня 2011.
  89. Левченко Г. А. Нариси з історії української літературної мови першої половини XIX ст. К.-Х., 1946. (укр.)
  90. Білодід І. К. Т. Г. Шевченко в історії укр. літ. мови. К., 1964. (укр.)
  91. Білодід І. К. Каменяр українського слова. К., 1966. (укр.)
  92. Тимошенко П. Д. Хрестоматія мат-лів з історії української літературної мови, ч. 2. К., 1961. (укр.)
  93. Грицютенко І. Є. Питання розвитку української літературної мови XIX ст. у висвітленні Панаса Мирного. УМШ, 1957, № 5; (укр.)
  94. Статєєва В. І Українські письменники про проблеми літературної мови та мовознавства кінця XIX — поч. XX ст. Ужгород, 1997. (укр.)
  95. Національні процеси в Україні. Історія і сучасність. — К., 1997. — Ч. 1. — С. 260—261. (укр.)
  96. Грушевский М. Очерк истории украинского народа. — К., 1991. — С. 332—333. (руск.)
  97. Мовна політика в УРСР: історія лінгвоциду // Українська мова у XX сторіччі: історія лінгвоциду. Документи і матеріали. За ред. Л. Масенко. — К.: Вид. дім Києво-Могилянська академія, 2005. (укр.)
  98. Дзюба І. М. Інтернаціоналізм чи русифікація? — К.: Видавничий дім «KM Academia», 1998. — С. 276 (укр.)
  99. Вячеслав Вс. Иванов. Славянские диалекты в соотношении с другими языками Великого княжества Литовского (руск.)
  100. Національна свідомість закарпатських українців у XX столітті. Павло Чучка Архівавана 28 сакавіка 2015. (укр.)
  101. Український правопис. Київ: Наукова думка, 1993. С. 3 (укр.)
  102. [http://izbornyk.org.ua/pravopys/pravopys2012.htm УКРАЇНСЬКИЙ ПРАВОПИС). (укр.)
  103. Історична фонологія української мови. Ю. Шевельов. (укр.)
  104. Всеукраїнський перепис населення 2001 р. Архівавана 7 верасня 2004. (укр.)
  105. Всероссийская перепись населения 2002 г. Архівавана 29 сакавіка 2012. (руск.)
  106. Перепись населения Молдовы 2004 р. Архівавана 18 лістапада 2008. (рум.), (руск.), (англ.)
  107. Національності Молдови за регіоном. (рум.)
  108. Перапіс насельніцтва Канады 2006 года Архівавана 9 сакавіка 2013. (англ.)
  109. Перапіс насельніцтва ЗША 2000 г. Архівавана 21 жніўня 2011. (англ.)
  110. Колькасць украінцаў, якія валодаюць украінскай мовай у Казахстане. (англ.)
  111. Марына насава. За студзень—ліпень 2009 года колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 12,9 тысячы чалавек. БелаПАН (26 жніўня 2009). Праверана 5 чэрвеня 2013.(недаступная спасылка)
  112. Большасць насельніцтва карыстаецца рускай мовай, але і беларуская нам родная // Звязда : Газета. — 19 верасня 2009. — № 177 (26535). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  113. Нацыянальны перапіс насельніцтва 2002 г. Архівавана 28 мая 2009. (англ.)
  114. Польскі перапіс насельніцтва 2002 г. (польск.)
  115. Мовы меншасцей Польшчы Архівавана 26 лістапада 2013.. (англ.)
  116. Трудова міграція українців за кордон. (укр.)
  117. Мовы меншасцей у Славакіі Архівавана 26 ліпеня 2009.. (англ.)
  118. Сайт пасольства Украіны ў Славакіі Архівавана 15 снежня 2009.. (англ.)
  119. а б 30 найбуйнейшых моў свету. (англ.)
  120. а б Мови світу за демографічною потужністю Архівавана 10 снежня 2010.. (укр.)
  121. (укр.) Українська інтернет-статистика. Архівавана з першакрыніцы 22 травня 2011.
  122. (англ.) DeepL learns Ukrainian.
  123. (укр.) Онлайн-перекладач DeepL отримав підтримку української мови. AIN.UA[uk].
  124. Usage Statistics and Market Share of Content Languages for Websites, April 2021. w3techs.com. Архівавана з першакрыніцы 17 серпня 2019. Праверана 5 красавіка 2021.
  125. Historical yearly trends in the usage statistics of content languages for websites, April 2021. w3techs.com. Праверана 5 красавіка 2021.
  126. Usage Statistics and Market Share of Ukrainian for Websites, April 2021. w3techs.com. Праверана 5 красавіка 2021.
  127. "Радикальний прогрес". У соцмережах української стало набагато більше, – дослідження.
  128. Платформа «Маніфест» створила відео про здобутки українського YouTube в 2020 році. Дэтэктар медыя  (укр.).
  129. Маніфест — рейтинг ютуб-каналів українською.
  130. Каталог української локалізації ігор (Головна сторінка).
  131. В.Я Марковський ПРАВОВИЙ СТАТУС УКРАЇНСЬКОЇ МОВИ В АВСТРО-УГОРСЬКІЙ ІМПЕРІЇ Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
  132. Заруба В. М. Історія держави і права України Архівавана 14 мая 2014. (укр.)
  133. Закон Української Національної Ради про уживання української мови у внутрішнім і зовнішнім урядуванні державних властей і урядів, публічних інституцій і державних підприємств у Західній області Української Народної Республіки (укр.)
  134. Рішення Конституційного Суда України щодо застосування державної мови органами державної влади, органами місцевого самоврядування та використання її у навчальному процесі в навчальних закладах України (укр.)
  135. Василь Офіцинський ДИСТРИКТ ГАЛИЧИНА (1941—1944) Архівавана 2 мая 2013. (укр.)
  136. З 1 червня українська — офіційна мова у Сербії (укр.)
  137. Конституція України. (укр.)
  138. svaboda.org
  139. Predpis č. 184/1999 Z. z. Zákon o používaní jazykov národnostných menšín (славенск.)
  140. Статут Аутономне Покрајине Војводине (серб.)
  141. СТАТУТ ПРО УПРАВЛІННЯ УКРАЇНСЬКОЇ ПРАВОСЛАВНОЇ ЦЕРКВИ КИЇВСЬКИЙ ПАТРІАРХАТ Архівавана 28 мая 2013. (укр.)
  142. Патріарх Філарет: Київський Патріархат проти другої державної мови — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
  143. Українська Автокефальна Православна Церква — Ближче до Бога, грудень 8, 2011 (укр.)
  144. В УПЦ (МП) готові перейти на українську мову Богослужінь — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
  145. Українська Православна Катедра Святої Софії Архівавана 18 верасня 2013. (укр.)
  146. Польська православна церква стає … польськомовною Архівавана 14 мая 2014. — Автокефалія (укр.)
  147. Феномен літургійної мови — Релігійно-інформаційна служба України (укр.)
  148. Про нас Архівавана 5 лютага 2013. — Тиса (укр.)
  149. Про нас Архівавана 8 сакавіка 2013. — Голос Америки (укр.)
  150. Державна телерадіокомпанія "Всесвітня служба «Українське телебачення і радіомовлення» Архівавана 21 красавіка 2013. (укр.)
  151. Мовлення Архівавана 15 сакавіка 2013. — Euronews (укр.)
  152. Перший Ukraine. Про канал Архівавана 15 красавіка 2013. (укр.)
  153. а б в г МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. З ІСТОРІЇ Архівавана 7 ліпеня 2012. (укр.)
  154. а б в МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. РАДІОСТАНЦІЇ Архівавана 7 красавіка 2013. (укр.)
  155. Частоти Архівавана 17 чэрвеня 2012. — Всесвітня служба Радіо Румунія (укр.)
  156. Радио Приднестровья Архівавана 2 ліпеня 2017. (руск.)
  157. Polskie Radio dla Zagranicy Архівавана 22 лютага 2015. (польск.)
  • Украінская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Головний редактор В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989. (укр.)
  • Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  • Словник української мови в 11-ти т. — К.: Наукова думка, 1970—1980. (укр.)
  • Словник української мови. У 20-ти т. / Український мовно-інформаційний фонд НАН України; за ред. В. М. Русанівського. — К.: Наукова думка, 2010. — Т. 1. А — Б. — 911 с. (укр.)
  • Український орфографічний словник: понад 175 тис. слів / уклали: В. В. Чумак [та ін.]; за ред. В. Г. Скляренка. — Вид. 9-е, переробл. і доповн. — Київ: Дніпро, 2009. — 1011 с. — (Словники України). — ISBN 978-966-507-260-7 (укр.)
  • Етимологічний словник української мови: В 7 т. / АН УРСР. Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні; Редкол. О. С. Мельничук (головний ред.) та ін. — К.: Наукова думка, 1982. (укр.)
  • Фразеологічний словник української мови у 2-х т. — К.: Наукова думка, 1993. (укр.)
Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на ўкраінскай