Іван Пятровіч Катлярэўскі
Іван Катлярэўскі | |
---|---|
укр.: Іван Петрович Котляревський | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іван Петрович Котляревський |
Дата нараджэння | 29 жніўня (9 верасня) 1769[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Гетманшчына Расійская імперыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык |
Жанр | narrative poetry[d] і п’еса |
Мова твораў | украінская мова |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Пятровіч Катлярэўскі (укр.: Іван Петрович Котляревський; 29 жніўня (9 верасня) 1769, Палтава — 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838, Палтава) — вялікі ўкраінскі пісьменнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры, грамадскі дзеяч. Падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Яго паэма «Энеіда» (1798) стала першым ва ўкраінскай літаратуры творам, напісаным народнай мовай.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 верасня 1769 года у Палтаве ў сям’і канцылярыста гарадскога магістрата. У 1789 Катлярэўскі ўнесены ў спіс дваран. Іван вучыўся ў Екацярынаслаўскай духоўнай семінарыі Палтавы, служыў у Наварасійскай канцылярыі, настаўнічаў у памешчыцкіх сем’ях Залатоношскага павета; вывучаў фальклор і звычаі народа.
На працягу 1796—1808 гадах знаходзіўся на ваеннай службе, у 1806—1812 гадах удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Катлярэўскі таксама пэўны час служыў у Лідзе[3], дзе ў гонар яго была названая вуліца. У 1808 годзе выйшаў у адстаўку з ордэнам Святой Ганны 4-й ступені. У Пецярбургу намаганнямі калежскага асесара М. Парпуры ў 1798 г. выходзіць у першых трох частках «Енеида на Маларасійскай языкъ перелициованная І. Котляревскимъ»[4].
У 1812 годзе, падчас паходу Напалеона I Банапарта на Расію Катлярэўскі з дазволу Маларасійскага генерал-губернатара Якава Лабанава-Растоўскага сфармаваў ў мястэчку Гарошыны Харольскага павета 5-ы ўкраінскі казацкі полк, за што атрымаў ваенны чын маёра.
Памёр і пахаваны ў Палтаве.
На беларускую мову «Энеіда» Катлярэўскага была перакладзена А. Куляшовым.
Зноскі
- ↑ а б в г Котляревский, Иван Петрович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 331–337.
- ↑ а б Котляревский Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ігар Кізім: «Патэнцыял беларускай і ўкраінскай культуры бязмежны» // Звязда. — 03.10.2019.
- ↑ Творчасць нацыянальнага пісьменніка -выява сентыментальнай правінцыйнасці ці заканамернасць агульнаеўрапейскага літаратурнага працэсу?(недаступная спасылка)
- ↑ Малороссійская Енеида въ трехъ частяхъ. Съ пріобщеніемъ значенія Малороссійскихъ словъ какъ содержащихся въ оной, такъ и весьма многихъ другихъ. Въ Санктпетербургѣ, 1798 года (Наступна сторінка:) Енеида на малороссійскій языкъ перелицїованная И. Котляревскимъ. Часть I. Съ дозволенія Санктпетербургской Цензуры. Иждивеніемъ М. Парпуры. Въ Санктпетербургѣ, 1798 года. (Наступная старонка:) Любителям малороссійскаго слова Усерднѣйше посвящается.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1769 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў 1838 годзе
- Памерлі ў Палтаве
- Пахаваныя ў Палтаве
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Украіны
- Украінамоўныя паэты
- Ваенныя Расійскай імперыі