Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Тамерлан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамерлан
чагат. تیمور
Партрэт Тамерлана. Мініяцюра 15-га ст.
Партрэт Тамерлана. Мініяцюра 15-га ст.
Сцяг Вялікі эмір
Імперыі Цімурыдаў
1370 — 1405
Папярэднік Хусейн (1364–1370)
Пераемнік Халіль-Султан (1405–1409)

Нараджэнне 9 красавіка 1336(1336-04-09)
сяло Ходжа-Ільгар, Кеш (цяпер Шахрысабз, Узбекістан)
Смерць 18 лютага 1405(1405-02-18) (68 гадоў)
Атрар, каля Чымкента (цяпер Шымкент, Казахстан)
Месца пахавання Гур Эмір, Самарканд, Узбекістан
Род Цімурыды (заснавальнік)
Бацька Мухамад Тарагай
Маці Тэкіна-хатун
Жонка Турмуш ага, Ульджай-туркан ага, Сарай-мульк ханым, Улус ага, Іслам ага, Туман ага, Тугдзі-бі, Дзільшад ага, Чалпан-мульк ага, Тукал ханым, Кутлуг ага, Туглук-цекін
Дзеці сыны: Джахангір, Умар-шэйх, Міран-шах, Шахрух.
дочкі: Ука бегім, Султан Бахт ага, Бігі джан, Саадат султан, Мусала.
Веравызнанне Іслам, суфійскага кірунку
Ваенная служба
Прыналежнасць Імперыя Цімурыдаў
Званне «Вялікі Эмір», Бек, Мірза, Абу Мансор, Абу Фацех, Абу Газі, Сахіб І Кірані, Хаган, Гетэ Стані, Султан, Іскандар Ул Ахад, Гурген.
Бітвы Удзел у войнах: Паходы на Магалістан. Вайна з Залатою Ардою. Паходы на Іран і Каўказ. Трохгадовы паход у мангольскія ўладанні. Паход на Індыю. Вайна з Асманскаю імперыяй. Вайна з Егіпецкімі султанамі. Паход у Кітай.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамерла́н[1], таксама Ціму́р, Амір Ціму́р, Тэмурле́нг, Цімур Кульгавы, Жалезны кульга (чагат. تیمور, літаральна: жалеза, 21 сакавіка 1336 — 18 лютага 1405) — сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў, эмір 13701405 гадоў. Сам не будучы нашчадкам Чынгісхана, Цімур усё жыццё панаваў праз падстаўных ханаў-нашчадкаў, якія фактычна былі марыянеткамі ў яго руках. Сталіцай сваёй імперыі Цімур абраў горад Самарканд. Ён спрыяў развіццю навукі і культуры, асабліва шмат увагі надаючы будаўніцтву палацаў, мячэцей, маўзалеяў. Валодаючы выдатнымі арганізатарскімі і ваеннымі здольнасцямі, ён здолеў сфарміраваць шматлікае, дысцыплінаванае і добра ўзброенае войска.

З’яўляецца прапрадзедам Бабура, заснавальніка дынастыі Вялікіх Маголаў, якія былі кіраўнікамі імперыі Вялікіх Маголаў у Індыі да 1857 года[2][3][4]. Цімур быў дзедам Улугбека, генія астраноміі і матэматыкі, які стварыў адну з самых вялікіх абсерваторый у ісламскім свеце. А таксама збудаваў медрэсэ ў Самаркандзе і Бухары, ператварыўшы гэтыя гарады ў сусветныя культурныя цэнтры навучання ў Цэнтральнай Азіі[5].

Поўнае імя Цімура было Цімур ібн Тарагай Барлас تيمور ابن ترغيى برلس (Tāāmūūr ibn Tāraġaiyi Bārlās) — Цімур сын Тарагая з Барласаў) у адпаведнасці з арабскай традыцыяй (алам-насаб-нісба). У чагатайскай і мангольскай мовах Temür ці Цемір значыць «жалеза». У сярэдневяковых рускіх летапісах яго называлі Темир Аксак [заўв. 1].

Не будучы Чынгізідам, Цімур фармальна не мог насіць ханскі тытул, таму заўсёды называўся толькі эмірам (важаком, правадыром). Аднак, парадніўшыся ў 1370 годзе с домам Чынгізідаў, ён узяў імя Цімур Гурган[6] (Tāāmūūr Gurkānī, (تيموﺭ گوركان), Gurkān — іранскі варыянт мангольскага күрүгэн ці хүргэн, «зяць»). Гэта значыла, што Цімур з’яўляецца сваяком Чынгізідаў і можа свабодна жыць і дзейнічаць у іхніх дамах[7].

У розных персідскіх крыніцах часта сустракаецца іранская мянушка Цімур-э Лянг (Tāmūūr-ē Lāng, تیمور لنگ) «Цімур Кульгавы», гэта імя, верагодна, разглядалася ў той час як пагардліва-зняважлівае[8]. Яно перайшло ў заходнія мовы (Tamerlan, Tamerlane, Tamburlaine, Timur Lenk) і ў беларускую, дзе не мае ніякага негатыўнага адцення і ўжываецца нараўне з першапачатковым «Цімур».

Цімур быў цюркам з племені барласаў, мангольскага па імені і паходжанню, але ва ўсіх практычных сэнсах цюркскага на той час. Роднаю моваю Цімура была цюркская (чагатайская), хаця, магчыма, у некаторай ступені ён валодаў і персідскаю дзякуючы культуранаму наваколлю, у якім жыў. Ён амаль напэўна не ведаў мангольскай, хоць мангольскія тэрміны не зусім яшчэ зніклі з дакументаў і сустракаліся на манетах"[9].

Пры паходзе супраць Тахтамыша ў 1391 годзе Цімур загадаў выбіць каля гары Алтын-Чуку надпіс на чагатайскай мове уйгурскімі літарамі — 8 радкоў і тры радкі на арабскай мове, якія ўтрымліваюць каранічны тэкст. У гісторыі гэты надпіс вядомы пад назваю «Карсакпайскі надпіс Цімура»[10]. У цяперашні час камень з надпісам Цімура захоўваецца і выстаўляецца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

Цімур любіў гутарыць з навукоўцамі, асабліва слухаць чытанне гістарычных твораў. Сваімі ведамі ў гісторыі ён здзівіў сярэдневяковага гісторыка, філосафа і мысліцеля Ібн Хальдуна. Расказамі пра доблесці гістарычных і легендарных герояў Цімур карыстаўся, каб узняць дух сваіх воінаў.

Па даных Алішэра Наваі, Цімур хоць і не пісаў вершаў, але вельмі добра знаў і паэзію, і прозу, і ўмеў дарэчы прывесці належны бейт[11].

Нарадзіўся ў вёсцы Ходжа-Ільгар/Кешы ля Шагрэсабза (цяпер Кашкадар’інская вобласць, Узбекістан). Паходзіў з атурэчанага мангольскага племені барласаў. Сын бека Тарагая. У 1362 годзе паступіў на службу да мангольскага хана Таглук-Цімура, які захапіў уладу ў Маверанахры, і быў прызначаны кіраўніком Кашкадар’інскага вілаята. Пасля прызначэння кіраўніком Маверанахра Ільяс-Хаджы, Тамерлан адасобіўся і стаў самастойным уладаром. Уклаў саюз з кваладаром Балха і Самарканда эмірам Хусейнам і пачаў доўгую барацьбу супраць Ільяса-Хаджы і яго бацькі. У 1362 годзе пад час адной з сутычак Тамерлан быў паранены ў нагу і з таго часу кульгаў (адсюль мянушка).

У 1370 годзе Цімур сам захапіў уладу над Маверанахрам і прыняў тытул вялікага эміра. Потым скінуў з прастола і забіў эміра Хусейна, ажаніўся з яго ўдавой і прыняў тытул «гурхан» (па-чагатайску азначае «зяць» дому Чынгісхана). Цімур, не будучы нашчадкам Чынгісхана, усё жыццё правіў праз падстаўных ханаў-чынгісідаў (нашчадкаў Чынгісхана), якія былі марыянеткамі ў яго руках. Сталіцай дзяржавы Цімура стаў горад Самарканд. Цімур спрыяў развіццю навукі і культуры, асабліва шмат увагі надаючы будаўніцтву палацаў, мячэцей, маўзалеяў. Валодаючы выдатнымі арганізатарскімі і ваеннымі здольнасцямі, сфарміраваў вялікае, дысцыплінаванае і добра ўзброенае войска.

У выніку шматлікіх ваенных паходаў Цімур захапіў і далучыў да сваёй дзяржавы амаль усе абшары тагачаснага іранамоўнага свету за выключэннем Паўночнай Індыі: у 1381 годзе заваяваў Харасан, 1384 — Гурхан, 1385 — Паўночны Іран, 1386 — Азербайджан, 1387 — Ісфахан. Паходы Цімура мелі захопніцкі характар. У 13761377 гадах Цімур падтрымаў хана Гіясэдзіна Тахтамыша ў барацьбе за сынгацкі пасад, пасля чаго апошні, аб’яднаўшы Белую і Сінюю Орды, стаў сапернікам Цімура. У выніку трох вялікіх паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 13941396) Цімур разграміў Залатую Арду, разрабаваў яе сталіцу Сарай аль-Джадзід (Сарай Берке), гарады Хаджы-Тархан (Астрахань), Азак (Азоў) і іншыя. Тахтамышава войска атрымала прытулак у Вялікім Княстве Літоўскім. Пад час апошняга паходу войскі Цімура двойчы набліжаліся да Вялікага Княства Літоўскага: аднаго разу, пераследуючы эміраў Тахтамыша, дайшлі да Дняпра; пазней войска Цімура ўвайшлі на Крымскі паўвостраў. У 13981399 гадах здзейсніў паход у Індыю, дзе захапіў Дэлі і іншыя гарады. У 13991400 гадах войскі Цімура захапілі і зруйнавалі Халеб і Дамаск у Сірыі. У 1400 годзе распачаў вайну супраць турэцкага султана Баязіда І Йылдырыма («Маланкавага»). У 1402 годзе пад час выправы ў Малую Азію пад Анкарой Цімур разграміў турэцкае войска, узяў у палон султана і яго двух сыноў.

Цімур праславіўся сваёй вераломнасцю, жорсткасцю да заваяванага мясцовага насельніцтва. Паход Цімура ў Кітай, які пачаўся ў канцы 1404 года, быў перапынены яго смерцю ў лютым 1405 года. Памёр у горадзе Атрар (яго руіны недалёка ад упадзення Арыса ў Сырдар’ю ў цяперашнім Казахстане). Пахаваны ў маўзалеі Гур-Эмір у Самаркандзе.

Тамерлан (Амір Тэмур) лічыцца адным з нацыянальных герояў Узбекістана.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
Іранскі шатрандж.

Згодна з крыніцамі, Цімур захапляўся гульнёю ў шахматы (а дакладней, у шатрандж)[12].

У башкірскай міфалогіі ёсць старажытнае паданне пра Тамерлана. Згодна з ім, іменна па загаду Тамерлана ў 1395—1396 гадах быў пабудаваны маўзалей Хусейн-бека — першага распаўсюджвальніка ісламу сярод башкірскіх плямён, бо военачальнік, выпадкова знайшоўшы магілу, вырашыў аддаць вялікую пашану яму як чалавеку, які распаўсюджваў мусульманскую культуру. Паданне пацвярджаюць шэсць магіл князёў-военачальнікаў каля маўзалея, якія загінулі па невядомых прычынах разам з часткай войска ў час зімняй стаянкі. Аднак, хто іменна загадаў пабудаваць, Тамерлан ці адзін з яго генералаў, дакладна невядома. Цяпер маўзалей Хусейн-бека знаходзіцца на тэрыторыі пасёлка Чышмы Чышмінскага раёна рэспублікі Башкартастан.

Асабістыя рэчы Цімура воляю гісторыі апынуліся раскіданымі па розных музеях і прыватных калекцыях. Напрыклад, так званы Рубін Цімура, які ўпрыгожваў ягоную карону, цяпер захоўваецца ў Лондане.

У пачатку ХХ стагоддзя меч Цімура захоўваецца ў Тэгеранскім музеі[13].

  1. …Цемір Аксакам, бо Цемір азначае жалеза, а Аксак — кульгавы; так у перакладзе з палавецкай мовы тлумачыцца імя Цемір Аксак, якое значыць Жалезны Кульга….
  1. БелЭн 2002.
  2. «Timur», Encyclopædia Britannica, Online Academic Edition, 2007.
  3. B.F. Manz, «Tīmūr Lang», in Encyclopaedia of Islam.
  4. «Timur» Архівавана 30 чэрвеня 2008. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2001-05.
  5. «History of mathematics». By David Eugene Smith
  6. Султанов Т. И., Поднятые на белой кошме. Потомки Чингиз-хана. Алматы: Дайк-пресс, 2001, с.97
  7. Ибн Арабшах. История Амира Темура. Т., 2007
  8. Статья о Тимуре в энциклопедии Britannica
  9. Svat Soucek, A History Of Inner Asia, Cambridge University Press, 2000, ISBN 0-521-65169-7, стр. 123
  10. Поппе Н. Н. Карасакпайская надпись Тимура // Труды отдела истории культуры и искусства Востока. Л., 1940. Т. II. С. 187
  11. Алишер Навои. Собрание избранных, Сочинения. т.9. Т., 1968,с.143
  12. Ибн Арабшах. История Амира Темура. Ташкент. Институт истории народов Средней Азии имени Махпират. 2007, с.61
  13. Persia past and present a book of travel and research, with more than two hundred illustrations and a map by A.V. Williams Jackson. Published 1906 by The Macmillan Company, Macmillan & Co., ltd. in New York, London, p.422