Гепатыт C
Гепатыт C | |
---|---|
МКХ-10 | B17.1, B18.2 |
МКБ-10-КМ | B19.2 і B19.20 |
МКХ-9 | 070.4, 070.5 |
МКБ-9-КМ | 070.7[1][2], 070.41[2] і 070.54[2] |
OMIM | 609532 |
DiseasesDB | 5783 |
MedlinePlus | 000284 |
eMedicine | med/993 ped/979 |
MeSH | D006526 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гепатыт C — запаленне печані ў выніку заражэння вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэння ёсць выкарыстанне бруднай іголкі пры ўвядзенне наркотыка, нанясенні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыццёвую хваробу ў 85 % выпадкаў. Ёсць найбольш частай прычынай развіцця цырозу і раку печані.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе выкарыстанне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэнне прадухіляецца выкананнем касметолагамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засцярогі пры вышчыпванні броваў, іголкаўколванні , манікюры, праколванні вушэй, расчэсванні валасоў вострым грэбнем, татуяванні і эпіляцыі.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Заражэнню спрыяе наяўнасць некалькіх палавых партнёраў і выкарыстанне бруднай прылады ў цырульні і касметычным салоне.
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз пажаўценне бялкоў вачэй , слабасць, павышаную стамляльнасць, боль у суставах і мышцах, высыпку на скуры і павышэнне тэмпературы. Адзначаюцца ірвота і страта апетыту[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Кулінковіч Гепатыт-невідзімка // Краіна здароўя. — 26 сакавіка 2011. — № 15 (251). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гепатыт C