Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Вагініт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вагініт
МКХ-10 N76.076.0-N76.176.1
МКХ-9 616.1616.1
МКБ-9-КМ 616.10[1][2] і 616.1[1][2]
DiseasesDB 14017
MedlinePlus 000566
eMedicine med/3369 med/2358med/2358 emerg/631emerg/631 emerg/639emerg/639
MeSH D014627
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вагініт, кальпіт — запаленне слізістай абалонкі похвы. Нярэдка спалучаецца з запаленнем вонкавых палавых органаў, г.зн. працякае ў форме вульвавагініту.

Мікробы або паразіты ў похве (ганакокі, трыхаманады, вастрыцы), якія трапляюць з забруджанай бялізны, брудных рук, пры парушэнні правіл палавой гігіены. Можа ўзнікнуць пры доўгім механічным раздражненні слізістай абалонкі (напрыклад, працяглым нашэнне кольцаў пры выпадзенні маткі). У дзяўчынак 3—10 гадоў вагініт можа развіцца пры трапленні інфекцыі ў похву з токам крыві (пры дыфтэрыі, шкарлятыне, адзёры і інш.)

Набраканне і пачырваненне слізістай абалонкі похвы, гнойныя вылучэнні (часам з дамешкам крыві), адчуванне цяжару ўнізе жывата, пякотка, сверб вонкавых палавых органаў. Прыкметы вульвавагініту: пачырваненне вонкавых палавых органаў, нярэдка распаўсюджваецца на скуру сцёгнаў і ягадзіц, гнойныя вылучэнні, сверб.

Старэчы вагініт можа ўзнікнуць на фоне ўзроставых змяненняў (зморшчванне і сухасць слізістай абалонкі похвы).

Ліквідацыю прычыны. Пры трыхаманадным вагініце праводзіцца адначасовае лячэнне мужа і жонкі.

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.