Firefox
Firefox | |
---|---|
Тып | браўзер |
Аўтар | Mozilla Foundation, Дэйв Х'ят, Джо Хьюіт і Блэйк Рос |
Распрацоўшчыкі | Mozilla Corporation, Mozilla Foundation |
Напісана на | C, C++, JavaScript, CSS, Rust |
Інтэрфейс | XML User Interface Language[d] і GTK[d] |
Аперацыйная сістэма | Linux[6][7][…], Windows[8][9], macOS[7][10], Android[11][12], IOS[13][14] і iPadOS[d][13] |
Першы выпуск | 23 верасня 2002[1] |
Апошняя версія |
|
Бэта-версія |
|
Альфа-версія |
|
Тэставая версія |
|
Ліцэнзія | Mozilla Public License 2.0 |
Сайт | mozilla.org/be/firefox |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Firefox, Mozilla Firefox ([moʊˈzɪlə ˈfaɪɹfɑks]) — свабодны браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны сумесна Mozilla Foundation і яе даччынай кампаніяй Mozilla Corporation.
У браўзеры ёсць укладачны інтэрфейс, праверка арфаграфіі, пошук па меры набору, «жывыя закладкі», менеджар загрузак, пошукавая сістэма. Новыя функцыі можна дадаваць з дапамогай пашырэнняў.
Firefox выпускаюць для Microsoft Windows, Mac OS X, Linux, яго парты даступныя для розных Unix і Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD і OpenBSD. Таксама даступны для Android і iOS. Код браўзера распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй MPL ад Mozilla.[15]
Firefox створаны ў 2002 годзе пад кодавай назвай «Phoenix» членамі супольнасці Mozilla. Падчас бэта-тэсціравання браўзер атрымаў высокую ацэнку за хуткасць і бяспеку ў параўнанні з Internet Explorer 6, які дамінаваў у той час. Версія Firefox 1.0 выпушчана 9 лістапада 2004 года[16] і за наступныя 9 месяцаў браўзер быў загружаны 50 мільёнаў разоў[17]. Ён лічыцца духоўным пераемнікам Netscape Navigator, бо супольнасць Mozilla была створана Netscape у 1998 годзе да таго, як іх набыла AOL.[18]
Доля выкарыстання Firefox вырасла да максімуму ў 32,21 % у лістападзе 2009 года[19], пазней зніжалася праз канкурэнцыю з Google Chrome. Станам на снежань 2022 года доля выкарыстання Firefox як настольнага вэб-браўзера складае 7,1 %, што робіць яго чацвёртым па папулярнасці настольным вэб-браўзерам пасля Google Chrome (66,1 %), Microsoft Edge (11,2 %) і Safari (9,6 %).[20]
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20061114010304/http://www.mozilla.com/en-US/press/news.html
- ↑ Firefox 133.0, See All New Features, Updates and Fixes — 2024. Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Firefox Beta 134.0beta, See All New Features, Updates and Fixes — 2024. Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Firefox Nightly 135.0a1, See All New Features, Updates and Fixes — 2024. Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Firefox ESR 128.5.0, See All New Features, Updates and Fixes — 2024. Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Laden Sie Firefox in Ihrer Sprache herunter
- ↑ а б https://www.mozilla.org/en-US/firefox/all/ Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ System requirements Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ https://www.mozilla.org/en-US/firefox/system-requirements/ Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Choose which Firefox Browser to download in your language Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Will Firefox work on my mobile device? Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ а б https://www.mozilla.org/firefox/all/
- ↑ https://support.mozilla.org/en-US/kb/will-firefox-work-my-mobile-device Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Mozilla Licensing Policies (англ.). — «Executable software binaries released by the Mozilla Project, such as Firefox and Thunderbird, are made available under the terms of the MPL.» Праверана 9 снежня 2022.
- ↑ Firefox browser takes on Microsoft (англ.). BBC News (9 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Weber, Tim. The assault on software giant Microsoft (англ.). BBC News (9 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы September 25, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Jay, Paul (February 28, 2008). "Curtains for Netscape – Tech Bytes"(англ.). CBC News. Архівавана з арыгінала July 5, 2015. Праверана 2023-01-19.
- ↑ StatCounter. Desktop Browser Market Share Worldwide (Jan 2009 - Jan 2013) (англ.). gs.statcounter.com. Архівавана з першакрыніцы October 11, 2017. Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 9 снежня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2002 годзе
- Браўзеры
- Mozilla Firefox
- FSF/UNESCO
- Браўзеры пад POSIX-сістэмы
- Свабодныя браўзеры
- Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript
- З’явіліся ў 2004 годзе