Google Chrome
Google Chrome | |
---|---|
Тып | браўзер |
Аўтар | |
Распрацоўшчык | |
Напісана на | C++ |
Інтэрфейс | GTK[d] і Cocoa[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows, Linux і macOS |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | 2 верасня 2008[8] |
Апошняя версія | |
Бэта-версія | |
Тэставая версія | |
Стан | У актыўнай распрацоўцы |
Ліцэнзія | бясплатнае праграмнае забеспячэнне[d][9] |
Сайт | google.com/chrome/ (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Google Chrome (вымаўляецца гугл хром[10], ад англ.: chrome — хром) — кросплатформавы браўзер, які распрацоўвае кампанія Google на аснове свабоднага браўзера Chromium. Першая публічная бэта-версія для Microsoft Windows выйшла 2 верасня 2008 года, першая стабільная — 11 снежня 2008 года. Пазней былі выпушчаны версіі для Linux, macOS, iOS, а таксама для Android, дзе Chrome з’яўляецца прадвызначаным браўзерам. Таксама Chrome з’яўляецца асноўным кампанентам аперацыйнай сістэмы ChromeOS.
Спачатку для адлюстравання вэб-старонак выкарыстоўваўся рухавік WebKit, але з 2013 года Google карыстаецца ўласным рухавіком Blink на аснове Webkit; усе варыянты Chrome, акрамя версіі для iOS, цяпер выкарыстоўваюць Blink.
Па ацэнках StatCounter на снежань 2022 года Chrome займае 66 % долі сусветнага рынку браўзераў на персанальных камп’ютарах (пасля дасягнення піка ў 72,38 % у лістападзе 2018 года)[11], часцей за ўсё выкарыстоўваецца на планшэтах і смартфонах і складае 64 % на ўсіх платформах разам[12].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чуткі пра тое, што Google плануе стварыць вэб-браўзер, упершыню з’явіліся ў верасні 2004 года. Інтэрнэт-часопісы і амерыканскія газеты заявілі ў той час, што Google наймае былых распрацоўшчыкаў Microsoft. Гэта таксама адбылося неўзабаве пасля выпуску Mozilla Firefox 1.0, папулярнасць якога ўзрасла і забрала долю рынку ў Internet Explorer, у якога былі праблемы з бяспекай.
Распрацоўка браўзера пачалася ў 2006 годзе пад кіраўніцтвам Сундара Пічаі.[13]
Бэта-версія браўзера была ўпершыню публічна выпушчана 2 верасня 2008 года для Windows (XP і пазнейшых версій) з падтрымкай 43 моў інтэрфейсу, стабільная версія была выпушчана 11 снежня 2008 года.
Функцыянал
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны інтэрфейс карыстальніка Chrome мае кнопкі «назад», «наперад», «абнавіць/адмяніць» і меню. Кнопка «Дадому» не паказваецца прадвызначана, але можа быць дададзена праз старонку налад, каб перавесці карыстальніка на старонку новай укладкі або дамашнюю старонку.
Укладкі з’яўляюцца асноўным кампанентам інтэрфейсу карыстальніка Chrome і знаходзяцца ў верхняй частцы акна, а не пад элементамі кіравання. Укладкі можна бесперашкодна пераносіць паміж вокнамі шляхам перацягвання. Кожная ўкладка мае свой уласны набор элементаў кіравання, уключаючы Omnibox.
Omnibox — гэта поле, якое спалучае ў сабе функцыі як адраснага радка, так і поля пошуку. Калі карыстальнік пачынае ўводзіць тэкст у Omnibox, Chrome дае ў якасці прапановы раней наведаныя сайты, папулярныя вэб-сайты на базе Google Instant (неабавязкова наведаныя раней), а таксама папулярныя пошукавыя запыты. Калі карыстальнік уводзіць у Omnibox ключавыя словы, якія не адпавядаюць ніводнаму раней наведанаму вэб-сайту, і націскае Enter, Chrome будзе праводзіць пошук з дапамогай прадвызначанай пошукавай сістэмы.
Chrome дазваляе карыстальнікам сінхранізаваць свае закладкі, гісторыю і налады на ўсіх прыладах з усталяваным браўзерам, адпраўляючы і прымаючы даныя праз выбраны ўліковы запіс Google. Аўтэнтыфікацыя можа праходзіць праз уліковыя даныя Google або парольную фразу.
Для вэб-распрацоўшчыкаў Chrome мае інспектар элементаў, які дазваляе карыстальнікам зазіраць у DOM і бачыць, з чаго складаецца вэб-старонка.
Пашырэнні браўзера падтрымліваюцца настольнай версіяй Google Chrome і распаўсюджваюцца праз інтэрнэт-краму Chrome. Яны напісаны з выкарыстаннем такіх вэб-тэхналогій, як HTML, JavaScript і CSS, і дадаюць новы функцыянал для старонкі. Пашырэнні могуць блакіраваць рэкламу і адсочванне карыстальніка (AdBlock , Privacy Badger), захоўваць паролі карыстальніка (1Password, LastPass), захоўваць відэа з вэб-старонкі на камп’ютары карыстальніка (Video DownloadHelper) і іншае.
Функцыя прыватнага прагляду, гэтак званы «рэжым інкогніта», не дазваляе браўзеру захоўваць на камп’ютары карыстальніка любую інфармацыю пра гісторыю наведванняў, файлы cookie, даныя сайтаў або даныя, якія ўводзіліся ў формы. Спампаваныя файлы і закладкі пры гэтым захоўваюцца. Пры гэтым, дзейнасць карыстальніка немагчыма схаваць ад наведаных вэб-сайтаў або інтэрнэт-правайдэра.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Chrome Stable for iOS Update — 2024. Праверана 12 лістапада 2024.
- ↑ Stable Channel Update for Desktop — 2024. Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ Chrome for Android Update — 2024. Праверана 19 лістапада 2024.
- ↑ Chrome Beta for Android Update — 2024. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Chrome Beta for iOS Update — 2024. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Chrome Beta for Desktop Update — 2024. Праверана 21 лістапада 2024.
- ↑ Extended Stable Channel Update for Desktop — 2024. Праверана 12 лістапада 2024.
- ↑ https://googleblog.blogspot.com/2008/09/google-chrome-now-live.html
- ↑ Google Chrome Terms of Service
- ↑ Часцей па-беларуску завецца фактычна перакладным варыянтам Гугл Хром, у той час як транскрыпцыйным варыянтам з’яўляецца Гугл Кроўм.
- ↑ Desktop Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Browser Market Share Worldwide (англ.). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Larry Page has a reputation for pushing people at Google. (англ.). Business Insider (29 чэрвеня 2018). Праверана 29 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)
- Chrome Releases (англ.) — блог з анонсамі новых версій Google Chrome
- Chrome Canary Fetures For Developers (англ.) — загрузка афіцыйных тэставых версій.
- Кніга-комікс пра Google Chrome (англ.)