Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Малахіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малахіт
Малахіт у прыродзе
Формула CuCO3·Cu(ОН)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Зялёны
Колер рысы зялёная розных адценняў, ад бірузовага да вельмі цёмнага, у залежнасці ад шчыльнасці
Бляск Матавы, у вялікіх колькасцях — шкляны, у крышталічнай форме — шаўкавісты
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 3,5—4
Спайнасць Дасканалая
Злом Шкарлупісты, задзірысты
Шчыльнасць 3,75—3,95 г/см³
Паказчык пераламлення 1,656—1,909

Малахі́т[1][2][3], медная зелень[3] — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.

Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °C чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газу[4])

Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).

Зноскі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Малахіт