З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арахіс |
Лісце і плады арахісу культурнага |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Arachis L., 1753
|
Секцыі |
---|
- Arachis
- Caulorrhizae
- Erectoides
- Extranervosae
- Heteranthae
- Procumbentes
- Rhizomatosae
- Prorhizomatosae
- Rhizomatosae
- Trierectoides
- Triseminatae
|
|
Ара́хіс (Arachis) — род раслін сямейства бабовых.
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 25-75 см. Сцябло прамастойнае або распасцёртае па зямлі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-аранжавыя, верхнія бясплодныя, ніжнія пладаносныя, клейстагамныя. Пасля апладнення кветаножка з завяззю пачынае расці, апускаецца да зямлі і заглыбляецца ў глебу, дзе выспявае плод — цыліндрычны або коканападобны струк з сеткавай паверхняй і 1-7 зярнятамі, багатымі бялком (да 22 %), алеем (да 42 %), вугляводамі (да 13 %) і вітамінам B1; змяшчае алкалоід арахін.
Род налічвае каля 70 відаў. Усе яны — травяністыя расліны з парнаперыстаскладаным лісцем. Большасць відаў — дзікія. Распаўсюджаны ў асноўным у Бразіліі, і толькі Арахіс культурны, або земляны арэх (Arachis hypogaea L.) культывуецца ў розных трапічных краінах Амерыкі, Азіі і Афрыкі, а ў Еўропе — у Італіі, Іспаніі і на поўдні Францыі. Акрамя арахісу культурнага, толькі адзін від (Arachis pintoi) разводзяць за межамі Паўднёвай Амерыкі.
На Беларусі ёсць у калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада АН, вырошчваецца аматарамі.
Зерне ўжываюць на выраб алею, кандытарскай прадукцыі, спажываюць свежым і смажаным. З макухі робяць халву. Надземная маса — корм для жывёлы і сідэрат.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».