Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Germplasm Resources Information Network

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Germplasm Resources
Information Network
(GRIN)
URL ars-grin.gov
Тып сайта Сеткавая база даных
Аўтар Дэпартамент сельскай гаспадаркі ЗША

Germplasm Resources Information Network (GRIN, магчымы пераклад — Інфармацыйная сетка генетычных рэсурсаў) — інфармацыйны праект, які прадстаўляе генетычную і іншую інфармацыю пра жывыя арганізмы ў рэжыме он-лайн.

У 1990 годзе Кангрэс ЗША санкцыянаваў стварэнне Праграмы нацыянальных генетычных рэсурсаў (англ.: National Genetic Resources Program (NGRP)), якая павінна была забяспечыць збор, апрацоўку, захоўванне і распаўсюджванне сярод вучоных генетычнай інфармацыі пра жывыя арганізмы, важных для харчовай прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці. Праект GRIN рэалізаваны і падтрымліваецца ў актуальным стане ў рамках гэтай праграмы, якая ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам Дэпартамента сельскай гаспадаркі ЗША.

Праект GRIN складаецца з чатырох падпраектаў, прысвечаных, адпаведна, расліным, пазваночным жывёлам, мікраарганізмам і бесхрыбтовым жывёлам:

  • National Plant Germplasm System (NPGS)
  • National Animal Germplasm Program (NAGP)
  • National Microbial Germplasm Program (NMGP)
  • National Invertebrate Genetic Resources Program (NIGRP)

GRIN Taxonomy for Plants (раздзел падпраекта National Plant Germplasm System) прысвечаны таксанаміі раслін. На персанальных старонках таксонаў відавога і інфравідавога рангу апроч таксанамічнай інфармацыі таксама прыводзяцца (у большасці выпадкаў) даныя пра распаўсюджванне, выкарыстанне, агульнаўжывальныя назвы; даецца пералік прысвечанай гэтаму таксону літаратуры, а таксама спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, дзе можа быць знойдзена дадатковая інфармацыя.

Спасылкі на Germplasm Resources Information Network часам не працуюць, асабліва па выхадных днях.