Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Бабовыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Fabaceae)
Бабовыя

Phaseolus vulgaris (Фасоля звычайная)
Навуковая класіфікацыя[1]
Міжнародная навуковая назва

Fabaceae Lindl.

Сінонімы
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500059
NCBI  3803
EOL  4277
GRIN  f:440
IPNI  30000147-2
FW  183021

Бабовыя[4], Матыльковыя (Fabaceae) — сямейства двухдольных раслін з парадку бабовакветных.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Каля 650 родаў, больш за 18 тысяч відаў. Пашыраны па ўсёй сушы зямнога шара. У Беларусі 20 родаў, у тым ліку боб, гарох, пажытнік блакітны, сачавіца, соя, фасоля[5]. Усе вельмі багатыя бялком, у сярэднявеччы былі адной з асноўных крыніц бялку. Утрымліваюць шмат вітамінаў, мінеральных рэчываў, засваяльнай клятчаткі, не ўтрымліваюць халестэрыну.

З 1985 года даследаванню сістэматыкі сямейства бабовых прысвечана Міжнародная праграма стварэння базы дадзеных і інфармацыйнай службы па бабовых (International Legume Database and Information Ser­vice, ILDIS), якая базуецца ў г. Рэдзінг (Вялі­ка­брыта­нія)[6].

Паводле сайта «The Plant List», у сямейства Бабовыя ўключаюць 24 505 відаў, аб’яднаных у 946 родаў[7]. Шырокае сямейства прынята дзяліць на тры падсямействы — Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae), Mimosoideae і Papilio­noideae[6]. Іх у сваю чаргу падзяляюць на трыбы, вылучаючы ў некаторых падтрыбы:

Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae Матыльковыя (Faboideae Mimosoideae 

Сярод бабовых шмат харчовых, кармавых, сідэральных, лекавых, інсектыцыдных, дэкаратыўных, меданосных, лубяных, смаланосных, фарбавальных раслін.

У беларускай кухні з бабовых даўней гатавалі разнастайныя кашы, камы (з гароху і бобу). Апроч насення, у гароху і фасолі ў ежу спажываюць зялёныя «лапаткі» — няспелыя струкі з насеннем, якое толькі пачало фармавацца (адломваюцца канцы, аддзяляюцца падоўжныя валокны, потым наразаюцца ўпоперак або наўскасяк). Адной з прычын, чаму боб і іншыя бабовыя (апроч кансерваваных гароху і фасолі) амаль зніклі з сучаснага меню, з’яўляецца іх вельмі доўгае прыгатаванне. Пабудова бабовых раслін надзейна абараняе іх ад выварвання, але ўскладняе цеплавую апрацоўку. Таму бабовыя перад прыгатаваннем рэкамендуецца заліць 2 — 3 аб’ёмамі халоднай вады і паставіць у лядоўню на некалькі гадзін (ваду лепш змяніць 2 — 3 разы). Вараныя бабовыя можна прыпускаць ва ўласным саку (20 — 30 хвілін), з дадаткам тлушчу.

  1. Ранейшая назва сямейства Leguminosae Juss.
  2. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  3. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. База Растения Беларуси
  6. а б Сытин 2005.
  7. Систематика семейства Бобовые (Leguminosae) (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (Version 1.1). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2017. Праверана 14 верасня 2016.