Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Сцяг Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Фінляндыі
Зацверджаны 12 лютага 1920
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 11:18
Аўтар сцяга Eero Snellman[d] і Bruno Tuukkanen[d]
Сцяг Фінляндыі на сцягштоку

З XVII стагоддзя да 1809 Фінляндыя была часткай Швецыі. Пасля атрымання незалежнасці быў зацверджаны нацыянальны сцяг на ўзор шведскага. Падобныя сцягі былі ўведзеныя ў звароты фінскімі яхт-клубамі больш як на паўстагоддзя раней, калі Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Першы яхт-клуб быў заснаваны ў 1861 годзе ў Хельсінкі, ён і зацвердзіў белы сцяг з сінім крыжам і гербам свайго кантону. Іншыя яхт-клубы рушылі ўслед гэтаму прыкладу, узяўшы за аснову белае поле з сінім крыжам, але з гербамі адпаведнага кантону. Першы, хто прапанаваў зрабіць белы і блакітны нацыянальнымі колерамі Фінляндыі ў 1862, быў паэт Захрыс Тапеліус.

У 1863 годзе газета «Helsingfors Dagblad» падтрымала ідэю нацыянальнага сцяга — белага з блакітным крыжам.

Блакітны крыж — гэта тысячы фінскіх азёр і чыстае неба; белы — гэта снег, які пакрывае краіну доўгімі зімамі.

Фінскі сцяг, які адлюстроўвае «сінь нашых азёр і белы снег нашай зімы», быў афіцыйна замацаваны ў 1918 г.[1]

  1. https://finland.fi/ru/fakty-i-info/finskij-flag/