Шэньсі
Шэньсі | |
---|---|
кіт.: 陕西 | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Zhao Gang[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-SN |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шэньсі́ — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ. Плошча 205 тыс. км². Насельніцтва 36,59 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сіянь.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паўночная частка правінцыі ў межах Лёсавага плато, на поўдні хрыбет Цыньлін, у цэнтры раўніна ракі Вэйхэ.
Клімат умераны мусонны, на поўдні субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −8 °C на поўначы да 4 °C на поўдні, ліпеня адпаведна 23 і 27 °C. Ападкаў ад 300 мм на паўночным захадзе да 1000 мм на паўднёвым усходзе.
Галоўныя рэкі: Хуанхэ (з прытокам Вэйхэ) і Ханьшуй (прыток ракі Янцзы).
Расліннасць на плато стэпавая і паўпустынная, у гарах — лясы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Шэньсі — старажытны земляробчы рэгіён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, бавоўну, алейныя культуры. Гадуюць авечак, коз, буйную рагатую жывёлу, аслоў.
Прамысловасць: чорная металургія, машынабудаванне (станкі, прылады, трактары, аўтамашыны), нафтаперапрацоўчая, хімічная, фармацэўтычная, папяровая, тэкстыльная, керамічная.
Вядзецца здабыча каменнага вугалю, нафты, жалезнай руды.
Асноўныя прамысловыя цэнтры — Сіянь, Баацзі, Яньань.
Суднаходства па рэках Хуанхэ і Ханьшуй.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шэньсі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 31. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэньсі