Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Цеплаход

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Queen Mary 2 — чацвёрты па памерах у свеце пасажырскі цеплаход пасля Freedom of the Seas, Oasis of the Seas і Allure of the Seas. Рухавік камбінаваны — 4 дызеля і 2 газавыя турбіны сумарнай магутнасцю 157 000 к.с.
Параўнанне памераў Queen Mary 2 з іншымі транспартнымі сродкамі, уключаючы «Тытанік»

Цеплаход — самаходнае судна, асноўным рухавіком якога з’яўляецца рухавік унутранага згарання, часцей за ўсё — дызельны.

Рухавік цеплахода можа быць малаабаротным (у такім выпадку ён працуе непасрэдна на грабны вал) альбо высокаабаротным. Высокаабаротны рухавік злучаецца з грабным валам пры дапамозе перадачы. Найбольш распаўсюджаныя тыпы перадач — механічная (рэдуктар) і электрычная. У выпадку электрычнай перадачы, дызель круціць генератар пастаяннага току або генератар пераменнага току, электрычнасцю якога сілкуюцца рухавікі, якія прыводзяць у рух грабны вал. Электрычная перадача дазваляе плаўна рэгуляваць хуткасць кручэння грабнога вінта. Цеплаходы з электраперадачай нярэдка вылучаюць у асобны клас судоў, дызель-электраходы.

Пуск суднавых дызеляў робіцца пры дапамозе сціснутага паветра. Цяпло выхлапных газаў выкарыстоўваюць для выпрацоўкі пары, якая ў сваю чаргу выкарыстоўваецца для ацяплення, абагрэву вады, выпрацоўкі электрычнасці і іншых суднавых патрэб.

Сустракаецца на цеплаходах таксама і гідраўлічная перадача.

У цяперашні час самы магутны суднавы дызель — рухавік RTA96-C, які выпускае фінская фірма Вяртсіля (Wärtsilä). Гэты 14-цыліндравы рухавік развівае магутнасць у 108 920 к.с.