Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Конка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конка ў Маскве. 1900 год

Конка — гістарычны від грамадскага транспарту, які шырока прымяняўся да пераводу чыгункі на паравую, цеплавую, электрычную або канатную цягу. Найбольш распаўсюджанай вобласцю прымянення конкі быў гарадскі транспарт; такім чынам, конка была папярэднікам электрычнага трамвая.

Конка ўяўляла сабой адкрыты або часцей закрыты экіпаж, часам двухпавярховы з адкрытым верхам (імперыял). Вагон па рэйкавых шляхах цягнула пара коней, кіраваная фурманам. У месцах, дзе лініі конкі перасякалі стромкія ўздымы, экіпажы чакалі фарэйтары (звычайна хлопчыкі-падлеткі), якія падпрагалі яшчэ 1-2 пары коней і дапамагалі пераадолець цяжкае месца, затым на роўным участку выпрагалі дадатковых коней.

Першыя ў свеце гарадскія конкі з’явіліся ў ЗША: у Балтымары (1828), Нью-Ёрку (1832) і Новым Арлеане (1835).

У Расійскай імперыі конка была пабудавана ў большасці буйных гарадоў і губернскіх цэнтраў — Санкт-Пецярбургу (таварная ў 1860, пасажырская ў 1863), Варшаве (1866), Маскве (1872), Казані (1875), Рызе (1882), Саратаве (1887), Баку (1889), Мінску (1892), Самары, Варонежы і інш.

Мінская конка дзейнічала з 1892 па 1928 гады (з перапынкам з 1918 па 1921 год у сувязі з грамадзянскай вайной). Ліквідавана ў 1928 годзе з мэтай даць магчымасць развіцця ў горадзе электрычнага транспарту, трамвая.