Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Фелія Васілеўна Літвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелія Васілеўна Літвін
фр.: Felia Litvinne
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 жніўня 1863(1863-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1936(1936-10-12)[2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Выхаванцы Nina Koshetz[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа́за Жа́нна Васі́льеўна Літві́нава (у дзявоцтве Шутц), сцэнічнае імя Фелія (Фелия, Фекла, Фанни) Літвін (Litvinne; 12 верасня (31 жніўня1860, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 12 кастрычніка 1936, Парыж, Францыя) — спявачка.

«Мая маці ўраджэнка Канады, унучка шатландскага палкоўніка Мунра дэ Фаўлі і францужанкі спадарыні дэ Лару. Майго дзеда, высокашаноўнага палкоўніка Джона Мунра, Ф. Купер зрабіў адным з герояў „Апошняга з магіканаў“)»[4]. Музыцы і спеву навучалася ў найлепшых педагогаў Італіі. З 15 гадоў жыла ў Парыжы, дзе на працягу трох гадоў брала ўрокі спеву ў Барт-Бандэралі, затым у П. Віярдо (пач. 1880-х гг.). У 16 гадоў упершыню выступіла ў парыжскай залы «Плеель», дзе выканала арыю Леаноры («Трубадур»). Пазней спявала ў Бардо, Жэневе, Нью-Ёрку (тэатр «Метраполітэн-опера»). У сезоне 1886—1887 гг. выступала ў Брусельскім тэатры «Ла Манэ». У 1888 г. спявала ў Рыме і Венецыі, выступала на сцэне парыжскага тэатра «Гранд-Опера». Затым была запрошана ў Неапаль (тэатр «Сан-Карла») і Мілан (1890 г., тэатр «Ла Скала»). У кастрычніку таго ж года дэбютавала ў маскоўскім Вялікім тэатры, затым спявала ў пецярбургскім Марыінскім тэатры, атрымала запрашэнне ў адэскую Італьянскую оперу. У 1892 г. спявала ў Мадрыдзе, у 1895 г. у Марселі, пазней у Мілане, Монтэ-Карла. У 1897 г. пасля паспяховых гастроляў у «метрапалітэн-опера» здзейсніла турнэ па гарадах ЗША. У 1903 г. атрымала званне «Салістка Ягонай Імператарскай Вялікасці». Спявала ў Кіеве, Харкаве, Буэнас-Айрэсе, Сант’яга, Мантэвідэа, Рыа-дэ-Жанэйра, Лондане, Вене і г. д. У 1915 г. адбыўся апошні выступ спявачкі на опернай сцэне (Монтэ-Карла, «Аіда», разам з Э. Каруза). У 1917 г. выйшла на сцэну парыжскага тэатра «Гранд-Опера» ў пастаўленай ёю оперы «Юдзіф» А. дэ Паліньяк. Выкладала ў кансерваторыі ў Фантэнбло (прафесар).

Узнагароджана французскім ордэнам Ганаровага легіёна (1927).

Запісала на грампласцінкі 39 твораў у Парыжы і Пецярбургу.

Магіла Феліі Літвін

Пахаваная на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.

  • Ma vie et mon art. Paris. 1933.
  • Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967.

Зноскі

  1. Léonore databaseministère de la Culture.
  2. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Bauer P. Deux siècles d'histoire au Père LachaiseVersailles: 2006. — P. 511. — ISBN 978-2-914611-48-0
  4. Моя жизнь и мое искусство. Л. 1967, с. 29.
  • Свириденко С. Вагнеровские типы трилогии «Кольцо нибелунга» и артисты Петербургской оперы. СПб. 1908. С. 172—174.
  • Старк Э. (Зигфрид). Петербургская опера и ее мастера. 1890—1910. Ленинград — Москва. 1940. С. 42—50.
  • Левик С. Ю. Фелия Литвин // Советская музыка. № 6. Москва. 1960.
  • Гозенпуд А. А. Фелия Литвин. // Литвин Ф. Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967. С. 3—26.
  • Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў Сібіры. // Голас часу. № 1. Лондан. 1995. С. 22—24.
  • Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў у Сібіры. // Пагоня. Гародня. 3-9 лютага 1995. С. 5.