Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Пекін Дасін (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пекін Дасін
ІАТА: PKXІКАА: ZBAD
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 26 верасня 2019
Вышыня НУМ 30 м
Плошча
  • 700 000 м²
Сайт bdia.com.cn
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 10 277 623[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнароды аэрапорт Пекін Дасін (кіт.: 北京大兴国际机场) — аэрапорт у Пекіне, сталіцы Кітая.

Пабудаваны ў паўднёвым гарадскім раёне Дасін. Быў здадзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года. Размешчаны за 46 км ад цэнтра кітайскай сталіцы, тэрмінал новага аэрапорта мае форму фенікса з распраўленымі крыламі. Чакаецца, што да 2025 года пасажырапаток і грузаабарот аэрапорта дасягне адпаведна 72 млн чалавек і 2 млн тон з 620 тысячамі ўзлётаў і пасадак[2].

Для зручнасці пасажыраў на станцыі метро Цаацяа, размешчанай непадалёк ад цэнтра горада ў раёне Фэнтай, устаноўлена стойка рэгістрацыі, дзе пасажыры могуць зарэгістравацца на рэйс і здаць багаж перш, чым адправіцца ў аэрапорт Дасін на аэраэкспрэсе.

Зноскі