Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Неба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неба — прастора над Зямлёй або паверхняй любога іншага астранамічнага аб'екта. У цэлым, небам звычайна называюць панараму, якая адкрываецца пры назіранні з паверхні Зямлі (або іншага астранамічнага аб'екта) у кірунку космасу.

Неба над Зямлёй па-рознаму афарбавана ў розныя перыяды сутак. Днём бясхмарнае неба мае блакітны колер, цёмны над галавой, больш светлы над гарызонтам. Афарбоўка неба абумоўлена рэлееўскім рассейваннем святла на флуктуацыях шчыльнасці паветра. Раніцай і да вечара вобласці над гарызонтам афарбаваны ў ружова-чырвоны колер. Ноччу неба чорнае. На працягу ночы, а часам і днём у бясхмарным небе бачны зямны спадарожнік Месяц і зоркі.

У воблачнае надвор'е неба зацягваюць аблокі. У небе можна назіраць іншыя аптычныя з'явы: вясёлкі, палярнае ззянне, маланкі, пасмы дажджу і г.д. Зорнае неба — сукупнасць свяціл, бачных ноччу на небасхіле.

Здаўна людзі лічылі неба месцам, дзе жывуць багі. Большасць політэістычны рэлігій маюць бога неба, напрыклад Юпітэр у старажытных рымлян быў богам неба і грому. Монатэістычнымі рэлігіі звычайна лічаць неба месцам, дзе размешчаны рай, таму слова «неба» часта ўжываецца як сінонім раю.

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Неба