Маша Ефрасыніна
Маша Ефрасініна | |
---|---|
укр.: Маша Єфросініна | |
Імя пры нараджэнні | укр.: Марія Олександрівна Єфросініна |
Род дзейнасці | тэлевядучая, журналістка, вядучая, вырабнік, актрыса, спявачка, перакладчыца, тэлепрадзюсар, грамадская дзяячка |
Дата нараджэння | 25 мая 1979[1] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | efrosinina.com (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Аляксандраўна Ефрасыніна (больш вядомая як Маша Ефрасыніна, нар. 25 мая 1979, Керч) — украінская тэлевядучая, актрыса і грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла школу з залатым медалём, вышэйшую адукацыю атрымала ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Перакладчык з англійскай і іспанскай моў». Муж — Цімур Храмаеў, бізнесмен, кантралюе інвестыцыйную кампанію «Арта», заснаваў і ўзначальвае Асацыяцыю ўкладчыкаў Знешэканамбанка СССР. 30 студзеня 2015 года прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў Цімура Храмаева кіраўніком Нацыянальнай камісіі па каштоўных паперах і фондаваму рынку Украіны. Выхоўваюць дачку Нану і сына Аляксандра. Малодшая сястра Марыі Лізавета 30 ліпеня 2009 года выйшла замуж за Андрэя Юшчанку — сына прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі.
У 19 гадоў дэбютавала на Першым Нацыянальным канале Украіны (УТ-1) у праграме «Шчаслівы званок». Неўзабаве атрымала запрашэнне ад Новага канала, на якім запускалі новую ранішнюю праграму «Пад’ём». У 2002 годзе праграма атрымала прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Найлепшае тэлевізійнае шоу».
У 2005 годзе была вядучай на конкурсе «Еўрабачанне», які праводзіўся ў Кіеве. У кастрычніку 2005 года перайшла на канал ICTV у праграму «Лінія канфлікту». З верасня 2006 года — вядучая тэлешоу «Адзін у полі» на тэлеканале Інтэр. У 2006 годзе з’явілася на вокладцы часопіса ELLE. Супрацоўнічала з расійскімі тэлеканаламі Муз-ТВ, НТВ, ДТВ. 2 сакавіка 2008 года на тэлеканале Інтэр пачаліся здымкі ток-шоу «Модны прысуд», у якім яна выступала ў ролі адваката. У 2010 годзе стала адной з вядучых праекта Канстанціна Меладзэ «Украіна слязам не верыць». 3 сакавіка 2011 года на Новым канале вядзе перадачу «Мары спраўджваюцца», мэтай якой з’яўляецца ажыццяўленне мараў звычайных людзей. У 2012 годзе — вядучая «Шоума$тгоуон» на Новым канале.
З красавіка 2014 года на Новым канале вядзе перадачу «Сэрца трох». У пачатку чэрвеня 2014 года сышла з Новага каналу ў сувязі з тым, што была цяжарная і не бачыла перспектыў. У 2015 годзе рабіла ток-шоу «Адкрыта з Машай Ефрасінінай» для тэлеканала «Украіна». У 2017 годзе стала вядучай новага сацыяльна-забаўляльнага праекта «Сюрпрыз, сюрпрыз!» на тэлеканале СТБ, які выконвае запаветныя жаданні ўкраінцаў. У жніўні 2018 года прыняла ўдзел у шоу «Танцы з зоркамі» на тэлеканале 1+1.
17 ліпеня 2016 года на Адэскім міжнародным кінафестывалі украінскі кінарэжысёр Анатоль Мацешка прадставіў свой новы серыял «Трайная абарона» з Машай Ефрасінінай у галоўнай ролі. У 2018 годзе знялася ў галоўнай ролі ў сямейнай камедыі «Прыгоды S Мікалая». З 2018 года актыўна развівае уласны YouTube-канал.
У маі 2018 года стала першым ва Украіне ганаровым Паслом Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. Заснавальніца серыі дабрачынных мерапрыемстваў «Charity weekend».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 2020 годзе указам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўзнагароджана ордэнам «За заслугі» ІІІ ступеня.