Керч
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Керч (укр.: Керч, крымскатат.: Keriç, Керич, руск.: Керчь) — горад ва ўсходняй частцы Крыма, у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (Украіна[2]) на беразе Керчанскага праліва, горад-герой. Адзін са старажытных гарадоў свету. На тэрыторыі горада знаходзіцца мноства помнікаў гісторыі і архітэктуры, што адносяцца да розных эпох і культур.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны старажытнымі грэкамі пад назвай Пантыкапей у 1-й пал. VI ст. да н.э. У пач. V—IV ст. да н.э. сталіца Баспорскай дзяржавы.
На месцы разбуранай гунамі Пантыкапея ўзнік горад Баспор[крыніца?]. У V — пач. VI ст. залежаў ад гунаў, сярод яго жыхароў пераважалі сарматы і аланы. У 520-х гг. быў далучаны да Візантыі і стаў адным з важных памежных пунктаў імперыі. У кан. VII ст. Баспор і Фанагарыя, якая месцілася праз праліў, былі захопленыя хазарамі. Баспор стаў сталіцай хазарскага намесніка ўсходняга Крыма. У сяр. IX ст. аслабшыя хазары адыйшлі да Дону, і Баспор ізноў стаў гуляць ролю буйнага гандлёвага порта, цэнтра транзітнага гандлю. У кан. IX — пач. X ст. у Паўночнае Прычарнамор’е ўварваліся печанегі і разбурылі большасць гарадоў усходняга Крыма, аднак гэты лёс абмінуў Баспор, бо ён быў патрэбен печанегам для абмену захопленай здабычы на заморскія тавары. У кан. X ст. Баспор увайшоў ва ўзніклае на Таманскім паўвостраве Тмутараканскае княства і атрымаў новае імя — Корчаў. Пасля сыходу русінаў з Прычарнамор’я ў першай пал. XII ст., некаторы час горад ізноў нахадзіўся ў зоне візантыйскага ўплыву, але з пач. XIII ст. Візантыя перастала кантраляваць басейн Чорнага мора, і Корчаў трапіў пад уладу генуэзцаў. Горад быў пераназваны італьянцамі ў Чэркіё, у ім з’явілася вялікая генуэзская гандлёвая факторыя і крэпасць. 3 1318 консульства (адміністрацыйная адзінка), падпарадкаваная Генуі. З сяр. XIII ст. гаспадарамі Паўночнага Прычарнамор’я сталі татары, але генуэзцы суіснавалі з імі і захоўвалі за сабою шэраг гарадоў, у т.л. і Чэркіё.
Прыход асманаў у 1475 годзе паклаў канец знаходжанню генуэзцаў у гэтым краі. Тут паўстаў апорны пункт Турцыі для абароны Крыма ад казакоў. Ва ўладзе асманаў Керч заставалася да 1771 года, калі яе захапілі войскі Расійскай імперыі. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 года горад адышоў да Расіі.
16 лістапада 1941 года горад акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены ў ходзе Керчанска-Феадасійскай дэсантнай аперацыі (1941—1942), але ізноў страчаны 19 мая 1942 года. Керч уваходзіла ў генеральную акругу «Таўрыя» Рэйхсккамісарыята Украіна. Цэнтр партызанскага руху знаходзіўся ў Аджымушкайскіх каменаломнях. За час акупацыі горад быў практычна поўнасцю разбураны. У выніку Керчанска-Эльтыгенскай дэсантнай аперацыі (31 кастрычніка — 11 снежня 1943) на Керчанскімм паўвостраве быў захоплены плацдарм, а ў ходзе Крымскай аперацыі Керч 11 красавіка 1944 года занята савецкімі войскамі.
З 1954 года ў складзе Украіны.
З 2014 года пад кантролем Расіі. 4 лістапада 2023 года атакаваны ракетамі суднабудаўнічы завод у Керчы[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 год — 170 тыс.
- 2006 год — 151 тыс.
- 2012 год — 146 тыс.
- 2016 год — 149 тыс.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Здабыча жалезнай руды (Камыш-Бурунскі камбінат). Металургія, суднабудаванне і суднарамонт, харчасмакавая прамысловасць.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Марскі порт. Чыгуначная станцыя. Злучаны чыгуначнай паромнай пераправай са ст. Каўказ (Таманскі паўвостраў).
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Тэатр. Гісторыка-археалагічны музей.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мелек-Чэсменскі курган (IV ст. да н.э.)
- Склеп Дэметры (I ст. н.э.)
- Царква Іаана Прадцечы (X—XIII ст.)
- Мемарыяльны ансамбль героям абароны Аджымушкая (1982)
- Лапідарый
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лука (Война-Ясянецкі)
- Сяргей Леанідавіч Дарэнка, журналіст
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ rbc.ru
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). С.239
Керч на Вікісховішчы |