Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Літр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літр
Выява
Абазначэнне адзінкі l[1][2][…], L[2][3][…], ל', லீ., л, لتر, l, l, л, л, l, l, L, l, l, L і l
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ 0,001 кубічны метр
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння 1 cubic decimetre[2][4], 1 000 cubic centimetre[4], 0,1 decalitre[4] і 0,01 hectolitre[4]
Фізічная велічыня аб'ём[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літр (л, l, L, ℓ) — адзінка вымярэння аб'ёму, дапушчальная да ўжывання нараўне з адзінкамі СІ.

1 л = 10−3 м³ = 1 дм³ (кубічны дэцыметр) = 10³ см³ (кубічных сантыметраў)

Вытворныя ад літра адзінкі — мілілітр (мл, ml), мікралітр і дэкалітр (dal).

1 мл = 10−3 л = 10−6 м³ = 1 см³

1 дал = 10 л = 10−2 м³

У 1901 годзе рашэннем 3-й Генеральнай канферэнцыі па мерах і вагам літр быў вызначаны як аб’ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасферным ціску (760 мм рт. сп.) і тэмпературы найбольшай шчыльнасці вады (4 °C). Такім чынам, аб’ём 1 літра быў прыняты за 1,000028 дм³.

У 1964 годзе 12-я Генеральная канферэнцыя па мерах і вагам адмяніла гэтае азначэнне і прыняла, што 1 л = 1 дм³.

Зноскі