Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кёрлінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спаборніцтвы па кёрлінгу

Кёрлінг (англ.: curling) — зімовы алімпійскі від спорту, гульня на лёдзе паміж дзвюма камандамі, мэта якой размясціць цяжкую гранітную шайбу (камень) бліжэй да цэлі, чым шайба каманды-суперніка. Па сваім прынцыпе гульня падобная на боўлінг на траве.

У кёрлінг гуляюць дзве каманды па чатыры іграка, якія па чарзе кідаюць гладкія адпаліраваныя гранітныя шайбы па ледзяной дарожцы ў напрамку да цэлі, адзначанай на дарожцы канцэнтрычнымі кругамі. Два іграка дапамагаюць накіраваць шайбу ў патрэбную кропку з дапамогай адмысловых шчотак, якімі яны націраюць лёд у напрамку руху шайбы. Гульня дзеліцца на энды, у кожным з якіх камандам налічваюцца ачкі, у залежнасці ад таго, колькі сваіх шайбаў апынуліся бліжэй да цэлі, чым бліжэйшая шайба каманды-суперніка. Гульня складаная, як тэхнічна, так і стратэгічна.

Кёрлінг уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў, пачынаючы з Алімпіяды 1998 года ў Нагана. У 2006 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне рэтраспектыўна прызнаць афіцыйным спаборніцтвы па кёрлінгу, якія праводзіліся ў рамках Міжнароднага спартыўнага тыдню ў 1924. Падчас Алімпіяды 1932 таксама праводзіўся паказальны матч па кёрлінгу паміж камандамі ЗША і Канады.