Крыж Свабоды
Крыж Свабоды | |||
---|---|---|---|
Vabadusrist | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Vabadusrist | ||
Краіна | Эстонія | ||
Тып | Крыж | ||
Дата заснавання | 24 лютага 1919 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | няма | ||
Малодшая | Ордэн Дзяржаўнага герба | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крыж Свабоды (эст.: Vabadusrist) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай рэспублікі. Заснаваны 24 лютага 1919 года для ўзнагароджання тых, хто праславіўся ў Вызваленчай вайне, у трох класах, па тры ступені ў кожным класе. I клас (крыжы з белай эмаллю) прызначаўся для ўзнагароджання за ваенныя заслугі. II клас (крыжы з чорнай эмаллю) — за вайсковую доблесць. III клас (крыжы з сіняй эмаллю) — за грамадзянскія заслугі.
Крыж Свабоды Эстоніі аформіў мастак Мікалай Трыйк. Прыкладамі — па меркаванні геральдыста Ханеса Валтэра — паслужылі Крыж Свабоды Фінляндыі (рука з мячом, намаляваная таксама на гербе Карэліі) і крыж вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна (крыж «потэнт» з падоўжанай вертыкальнай лініяй). Як колеры крыжоў, так і колеры стужак (у кожнага класа розная расфарбоўка) былі вытрыманы ў колерах эстонскага нацыянальнага сцяга.
З 19 чэрвеня 1925 года ўзнагароджанне Крыжом Свабоды не праводзіцца.
Крыж Свабоды з'яўляецца галоўным элементам афармлення помніка Перамогі ў Вызваленчай вайне ў Таліне.
Знакі ордэна
[правіць | правіць зыходнік]1-я ступень | 2-я ступень | 3-я ступень | |||
---|---|---|---|---|---|
I-ы клас | |||||
II-гі клас | |||||
III-ці клас | |||||
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Крыж Свабоды на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Walter, Hannes. Eesti teenetemärgid. Estonian orders and decorations. — Tallinn: Miniplast Pluss, 1998. — 396 lk. — ISBN 9985-9001-7-0. (эст.) (англ.)