БТР-50
БТР-50 | |
---|---|
Класіфікацыя | бронетранспарцёр |
Краіна | СССР |
Баявая маса, т | 14,2 |
Гісторыя | |
Гады вытворчасці | 1954 — 1970 |
Гады эксплуатацыі | 1955 — цяперашні час |
Колькасць выпушчаных, шт. | 6 500 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 7070 |
Шырыня, мм | 3140 |
Вышыня, мм | 2030 |
Дарожны прасвет, мм | 270 |
Браніраванне | |
Тып брані | сталёвая катаная гамагенная высокай цвёрдасці |
Узбраенне | |
Тып гарматы | наразная |
Кулямёты | 1 × 7,62-мм кулямёт СГМБ |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | В-6ПВГ |
Хуткасць па шашы, км/г | 44,6 |
Запас ходу, км | 380—420 |
Пераадольваемая сценка, м | 1,1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
БТР-50 — савецкі бронетранспарцёр на базе шасі лёгкага танка ПТ-76.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]БТР-50 распрацаваны канструктарскім бюро Ж. Я. Коціна ў 1952 годзе (падчас ВКР — «Аб’ект 750», галоўны канструктар распрацоўкі — М. Ф. Шашмурын).
Мае высокую ёмістасць — 20 дэсантнікаў. Здольны перавозіць на даху, на плаву, да 2 тон грузу, напрыклад мінамёты або 85-мм гармату, прычым з яго на плаву можна весці агонь.
З 1958 года БТР-50 пад назвай TOPAS OT-62C вырабляўся ў Чэхаславакіі. Таксама гэты бранявік пад назвай Тып 66 (WZ-511) вырабляўся ў 60-я гады ў КНР.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]БТР-50 мае адкрыты зверху корпус, звараны з 15-міліметровых катаных бронелістоў. У бронетранспарцёры размяшчаецца 2 члена экіпажа, 20 дэсантнікаў. Пасадка і высадка дэсанта вырабляецца праз карму і барты корпуса.
Хадавая частка, трансмісія і рухавік былі такімі ж, як і ў танка К-90. Пры руху па шашы максімальная хуткасць складала 34,3 кіламетра ў гадзіну (запас ходу — ад 180 да 200 км), на плаву — 9,7 кіламетраў у гадзіну (запас ходу — 80 км).
Варыянты і мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік] PAL-AFV
На машыне ўсталяваны новы рухавік магутнасцю 300 к.с. Змененая насавая частка і МТА. У выніку хуткасць па шашы павялічылася да 60 км/г, а запас ходу складае 480 км. Маса ўзрасла да 14 700 кг.
БТР-50ПКМ
Усталяваны новы дызельны рухавік павышанай магутнасці і трансмісія, аб’яднаныя ў сілавы блок. Пры гэтым максімальная хуткасць павялічылася да 60 км/г, а запас ходу — да 450 км. Таксама палепшаныя эрганамічныя характарыстыкі.
БТР-50S
На машыне была ўсталявана вежа M91E ад БМП M80, з 30-мм аўтаматычнай гарматай, 7,62-мм кулямётам, двума пускавымі ўстаноўкамі СТРК 9М14М «Малютка» і чатырма дымавымі гранатамёта.
Аператары
[правіць | правіць зыходнік]Сучасныя эксплуатанты: В’етнам, Гвінея, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Егіпет, Інданезія, Іран, КНДР, Куба, Прыднястроўе, Сербія, Сірыя, Судан, Харватыя.
Былыя эксплуатанты: Ангола, Афганістан, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, ГДР, Ізраіль, Індыя, Ірак, Кіпр, Лівія, Нікарагуа, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Славенія, Самалі, Югаславія, Фінляндыя.