Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Аўгуст Рэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгуст Рэй
August Rei
Сцяг14-ы Дзяржаўны старэйшына Эстоніі
4 снежня 1928 года — 9 ліпеня 1929 года
Папярэднік Яан Тынісан
Пераемнік Ота Штрандман
Сцяг1-ы Старшыня Устаноўчага сходу Эстоніі
23 красавіка 1919 года — 20 снежня 1920 года
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг5-ы Старшыня Парламента Эстоніі
9 чэрвеня 1925 года — 20 чэрвеня 1926 года
Папярэднік Яан Тынісан
Пераемнік Каарэл Ээнпалу
Сцяг22-і Міністр замежных спраў Эстоніі
21 кастрычніка 1932 года — 18 мая 1933 года
Папярэднік Міхаіл Пунг
Пераемнік Антс Пійп

Нараджэнне 22 сакавіка 1886(1886-03-22)
воласць Кабала, Вейсенштэйнскі павет, Эстляндская губерня, Расійская імперыя
Смерць 29 сакавіка 1963(1963-03-29) (77 гадоў)
Стакгольм, Швецыя
Месца пахавання
Партыя ЭСДРП
Адукацыя Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Прафесія юрыст
Дзейнасць палітыка
Род войскаў артылерыя
Бітвы
Узнагароды
крыж Свабоды 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуст Рэй (эст. August Rei; 22 сакавіка 1886, воласць Кабала — 29 сакавіка 1963, Стакгольм) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Дзяржаўны старэйшына Эстонскай Рэспублікі (кіраўнік дзяржавы і ўрада) у 19281929.

Вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Юр'еве (Тарту), выпускнік гімназіі ў Ноўгарадзе. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1911), ганаровы доктар права Тартускага ўніверсітэта (1932).

Сацыял-дэмакрат

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік рэвалюцыі 1905 у Расіі, быў датычны да арганізацыі паўстання на крэйсеры «Памяць Азова» ў 1906. У 19121913 знаходзіўся на ваеннай службе, у 1913—1914 працаваў юрыстам у Вільяндзі. У 1914—1917 служыў артылерыйскім афіцэрам у рускай арміі. У 1917 удзельнічаў у фарміраванні эстонскіх нацыянальных вайсковых часцей.

У 1917 быў адным з заснавальнікаў Эстонскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, кіраваў яе правым крылом, у 1917 і 1919 быў галоўным рэдактарам газеты Sotsiaaldemokraat.

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч

[правіць | правіць зыходнік]

У 1918—1919 — міністр працы і догляду Часовага ўрада Эстоніі, намеснік прэм'ер-міністра, часова выконваючы абавязкі міністра адукацыі. У 1919—1920 — старшыня Устаноўчага сходу Эстоніі. Дэпутат Рыйгікогу (парламента) першага — пятага скліканняў.

З 4 снежня 1928 па 9 ліпеня 1929 — дзяржаўны старэйшына Эстоніі (кіраўнік дзяржавы і ўрада).

У 19301934 — старшыня Талінскага гарадскога савета. У 19321933 — міністр замежных спраў. Да 1936 займаўся адвакацкай практыкай, быў абаронцам Ада Бірка на судовым працэсе ў 1927. Узнагароджаны Крыжам Свабоды трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.

У 1934 быў кандыдатам на пасаду дзяржаўнага старэйшыны Эстоніі разам з Канстанцінам Пятсам, Ёханам Лайданерам і Андрэсам Ларкам, аднак выбары не адбыліся з-за дзяржаўнага перавароту, арганізаванага Пятсам і Лайданерам, каб не дапусціць абрання правага кандыдата Ларкі.

Быў старшынёй Эстонскага працоўнага музычнага саюза і Талінскага рабочага музычнага таварыства, заснавальнікам Талінскага народнага дому, Талінскага працоўнага тэатра і Талінскага працоўнага спартыўнага таварыства.

У 19361937 — намеснік міністра замежных спраў. У 1937—1938 — намеснік старшыні Эстонскага грамадства знешняй палітыкі. У 1938—1940 — пасол Эстоніі ў СССР. Улетку 1940 змог з'ехаць у Швецыю, пазбегшы тым самым арышту.

З 18-га па 20 верасня 1944 года — міністр замежных спраў ва ўрадзе Ота Тыіфа, які праіснаваў два дні ў перыяд паміж адступленнем германскіх войскаў з Таліна і яго заняццем савецкімі войскамі. У сучаснай эстонскай гістарыяграфіі Урад Ота Тыіфа разглядаецца як законны ўрад Эстоніі.

У 19451963 гг. быў прэм'ер-міністрам урада Эстоніі ў эміграцыі і выконваючым абавязкі прэзідэнта рэспублікі. У эміграцыі ўзначальваў таксама Эстонскі нацыянальны фонд (19461949) і Эстонскі нацыянальны савет (1947—1963). Выступаў у прэсе як публіцыст.

У жніўні 2006 рэшткі Аўгуста Рэя і яго жонкі Тэрэзы былі перапахаваны ў Таліне на могілках Метсакальмісту.

Зноскі

  • Рупасов А. И. . Ант Ю. Август Рей – государственный деятель Эстонии, политик, дипломат. Тарту: Национальный архив, 2012. 399 с. // Труды Карельского научного центра РАН : журнал. — Птз.: 2014. — № 3. — С. 176–179.