Антон Граф
Антон Граф | |
---|---|
ням.: Anton Graff | |
| |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1736 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1813 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Elisabetha Sophie Augusta Graff[d] |
Дзеці | Carl Anton Graff[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр |
партрэт пейзаж |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Уплыў на |
Філіп Ота Рунгэ Каспар Давід Фрыдрых |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Граф (ням.: Anton Graff, 18 лістапада 1736, Вінтэртур — 22 чэрвеня 1813, Дрэздэн) — нямецкі мастак швейцарскага паходжання, выдатны партрэтыст свайго часу. Захавалася каля 2000 прац Графа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антон Граф нарадзіўся ў сям'і рамесніка з Вінтэртура, навучаўся жывапісу на радзіме і ў Аўгсбургу і спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. У 1766 г. ён атрымаў пасаду прыдворнага мастака і выкладчыка ў дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў, якую захаваў да самай сваёй смерці. Ён адхіляў нават больш выгодныя прапановы з Берліна. На яго партрэтах намаляваны вялікія асобы таго часу, у прыватнасці, Готхальд Эфраім Лесінг, Мозес Мендэльсон, Іаган Готфрыд Гердэр, Фрыдрых Шылер, Хрысціян Фелікс Вейсэ, Крыстаф Вілібальд Глюк, Генрых фон Клейст і Даніэль Нікалаус Хадавецкі, Фрыдрых Гедыке. Галоўным тварэннем Графа лічыцца партрэт прускага караля Фрыдрыха Вялікага. Па замове царыцы Кацярыны II мастак у 1796 годзе капіруе шэраг карцін з Дрэздэнскай галерэі для Эрмітажа.
У познім перыядзе творчасці Граф звярнуўся да пейзажу. Працы Антона Графа паўплывалі на творчасць мастакоў Філіпа Ота Рунгэ і Каспара Давіда Фрыдрыху.
Імя Антона Графа носіць будынак тэхнічнай прафесійнай школы ў яго родным Вінтэртуры.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Партрэт Фрыдрыха Вялікага
-
Партрэт Готхальда Эфраіма Лесінга
-
Элізабет Зульцэр 1765/66
Зноскі
- ↑ а б Граф Антон / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://bigenc.ru/fine_art/text/2376832
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Graff, Anton // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антон Граф