Дрэздэн
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Дрэздэн (ням.: Dresden, в.-луж.: Drježdźany) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца зямлі Саксонія. Размешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад чэшскай граніцы.
Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасці сталіцы і рэзідэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі каларыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку авіяналётаў англа-амерыканскіх сіл.
Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Спісе сусветнай гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА і была выключана адтуль за наўмыснае парушэнне Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэння са Спіса ў Еўропе і другі ў свеце.
Геаграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Дрэздэна | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 1,0 | 1,0 | 7,0 | 12,0 | 17,0 | 21,0 | 22,0 | 22,0 | 18,0 | 13,0 | 6,0 | 3,0 | 12,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −0,5 | −1,5 | 3,0 | 7,0 | 12,0 | 16,0 | 17,0 | 17,0 | 14,0 | 9,5 | 4,0 | 1,5 | 8,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −2 | −4 | −1 | 3,0 | 8,0 | 11,0 | 13,0 | 13,0 | 10,0 | 6,0 | 2,0 | 0,0 | 5,0 |
Норма ападкаў, мм | 30 | 20 | 30 | 50 | 60 | 80 | 80 | 70 | 50 | 40 | 30 | 40 | 580 |
Крыніца: Weather Information for Dresden |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Дрэздэн», як і частка назваў гарадскіх раёнаў, мае славянскія карані, ад дрэўнесорбскага Drežďany («жыхары пойменых лясоў»). Упершыню Дрэздэн дакументальна згадваецца ў 1206 годзе ў сувязі з судовай справай паміж Майсенскай царквой і графам фон Дона з-за спрэчных тэрыторый (Acta sunt hec dresdene). Як горад, ужо ў іншым дакуменце, Дрэздэн згадваецца ў 1216 (Acta sunt hec... in civitate nostra dresdene).
З 1270 Дрэздэн стаў сталіцай маркграфства Мейсэн і быў ёй да аб'яднання маркграфства з курфюрствам Саксонія ў 1422 годзе. У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел аб'яднанай дзяржавы, у выніку якога Дрэздэн зноў стаў сталіцай маркграфства Мейсэн (прычым маркграф атрымаў тытул герцага Саксоніі). У 1547 годзе курфюрства Саксонія было зноў далучана да Мейсэну, і Дрэздэн апынуўся сталіцай курфюрства Саксонія. Найбольшага росквіту Саксонія (і Дрэздэн, як яе сталіца) дасягнула пры Аўгусце Моцным у пачатку XVIII стагоддзя. У XVIII стагоддзі Саксонія прэтэндавала на вядучую ролю сярод нямецкіх княстваў і вяла сталыя войны з Прусіяй. Падчас Сямігадовай вайны Дрэздэн быў захоплены і доўгі час утрымліваўся войскамі прускага караля Фрыдрыха II. Гэтая акупацыя нанесла вялікія страты гораду, у прыватнасці ў 1760 годзе была разбурана Кройцкірхе. У 1872 годзе быў створаны Dresdner Bank.
Музеі
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Зімовы Дрэздэн
-
Паводка 2006
-
Рэкордна доўгі дрэздэнскі трамвай
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эрых Кестнер — нямецкі пісьменнік
- Сяргей Паўлавіч Марозаў (нар. 1985) — беларускі гісторык, фотамастак.
- Юлій Анатолевіч Шаравера (нар. 1948) — беларускі архітэктар
Зноскі
- ↑ а б https://www.dresden-central.de/entdecken/nuetzliches/geschichte Праверана 18 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дрэздэн