Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Амальгама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Амальгама: 1) сплаў, адным з кампанентаў якога з’яўляецца ртуць. У нармальных умовах у можа быць вадкім ці цвёрдым. Утвараюцца ў выніку дыфузіі ртуці ў іншыя металы. Амальгамы ўжываюць для залачэння металічных вырабаў, у вытворчасці люстраў, у якасці узнаўляльнікаў (амальгама натрыю), пры атрыманні рэдкіх металаў спосабам электролізу. Утварэнне амальгамы ў працэсе амальгамацыі ад старажытных часоў ужываецца для аддзялення ад пустой пароды каштоўных металаў.

2) мінерал, цвёрды раствор (ізаморфная сумесь) срэбра і ртуці ў прапорцыі прыкладна ад AgHg да Ag2Hg3 (26,5—35 % Ag). Срэбна-белыя крышталі кубічнай сіметрыі. Цвёрдасць 3—3,5 (Шкала Моаса). Шчыльнасць 1370—1410 кг/м3. Пры награванні ртуць выпараецца.

Слова амальгама паўстала ў (сярэднявечнай лаціне як amalgama са значэннем «сплаў» ад арабскага, запазычанага ў сваю чаргу з грэчаскай: μάλαγμα – «размякчэнне».

Вадкія амальгама і ртуць уяўляюць небяспеку для здароўя.