Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Аляксей Мікалаевіч Курылаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Курылаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Мікалаевіч Курылаў
Нарадзіўся 24 красавіка 1988(1988-04-24)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 188 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2001—2005 Украіна Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2004—2005   Украіна Шахцёр-2 (Данецк) 1 (0)
2005—2006   Украіна Шахцёр-3 (Данецк) 10 (0)
2006—2011 Украіна Металіст (Харкаў) 3 (0)
2009   Украіна Зара (Луганск) 22 (3)
2010   Украіна Валынь (Луцк) 6 (1)
2010   Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 2 (0)
2011   Украіна Ворскла (Палтава) 4 (0)
2011—2014 Украіна Ворскла (Палтава) 41 (2)
2014—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 10 (0)
2015 Украіна Металіст (Харкаў) 12 (0)
2016 Казахстан Шахцёр (Караганда) 4 (0)
2016—2018 Расія Факел (Варонеж) 17 (1)
2018 Аўтаномная Рэспубліка Крым Кызылташ (Бахчысарай) 10 (0)
2019 Беларусь Слуцк 8 (0)
2019—2020 Аўтаномная Рэспубліка Крым Кызылташ (Бахчысарай) 8 (3)
2020 Аўтаномная Рэспубліка Крым Гвардзеец (Гвардзейскае) 5 (0)
2021 Аўтаномная Рэспубліка Крым Акіян (Керч) 7 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2005 Украіна Украіна (да 17) 18 (0)
2006—2007 Украіна Украіна (да 19) 12 (3)
2007—2010 Украіна Украіна (да 21) 16 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Курылаў (нар. 24 красавіка 1988, Керч) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец данецкага «Шахцёра» да якога далучыўся ў 13-гадовым узросце. Выступаў за рэзервовыя каманды «Шахцёр-2» і «Шахцёр-3», аднак у 2006 годзе ў сувязі са скарачэннем колькасць каманды пакінуў данецкі клуб. Пазней знаходзіўся на праглядзе ў маскоўскім «Дынама» і «Сатурне», але ў выніку ў кастрычніку 2006 года далучыўся да харкаўскага «Металіста». 11 лістапада 2007 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Нафтавіка-Укрнафты» (2:0).

У пачатку 2009 года адправіўся ў арэнду ў луганскую «Зару», пазней на тых жа ўмовах гуляў за «Валынь» і «Таўрыю». У пачатку 2011 года быў арандаваны палтаўскай «Ворсклай», якая ўлетку выкупіла абаронцу. У чэрвені 2012 года адправіўся на аўстрыйскі збор з данецкім «Шахцёрам», аднак клубы не здолелі дамовіцца аб трансферы.

Улетку 2014 года падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», а ў ліпені 2015 года перабраўся ў «Металіст». У сакавіку 2016 года стаў іграком карагандзінскага «Шахцёра», аднак ужо ў чэрвені таго ж года па сямейных абставінах датэрмінова пакінуў клуб. У ліпені 2016 года папоўніў склад варонежскага «Факел». Са жніўня 2018 года выступаў за клуб «Кызылташ» у чэмпіянаце Крыма.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[3].

У верасні 2019 года вярнуўся ў «Кызылташ». У сезоне 2020/21 гуляў у чэмпіянаце Крыма за «Гвардзеец» і «Акіян».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў.

Зноскі