Шанхайскі музей
Выгляд
Шанхайскі музей | |
---|---|
Заснаваны | 1952 |
Адкрыты | 1952 |
Месцазнаходжанне |
|
Наведвальнікі | |
Адрас | 201 Renmin Avenue |
Дырэктар | Ma Chengyuan[d] |
shanghaimuseum.net/en/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шанхайскі музей — музей старажытнакітайскага мастацтва ў Шанхаі. Заснаваны ў 1952 годзе.
Фонды і аддзелы
[правіць | правіць зыходнік]У музеі сабрана каля 120 тыс. адзінак захоўвання. Найбольш каштоўнымі з’яўляюцца калекцыі вырабаў з бронзы, кераміка, каліграфія, мэбля, нефрытавыя статуэткі, старадаўнія манеты, карціны, пячаткі і скульптуры. Пастаянна дзейнічаюць 11 галерэй і 3 спецыяльныя выставачныя залы.
Шанхайскі музей захоўвае прадметы нацыянальнага значэння, уключаючы адзін з трох існуючых узораў «празрыстых» бронзавых люстэркаў дынастыі Хань.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556