Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Рыхард Эрнст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:53, 6 снежня 2021, аўтар Ellis Novak (размовы | уклад) (− 5 катэгорый з дапамогай HotCat, афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Рыхард Эрнст
ням.: Richard Robert Ernst
Дата нараджэння 14 жніўня 1933(1933-08-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2021(2021-06-04)[3][4] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, даследчык
Навуковая сфера хімія і фізічная хімія[10]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыхард Роберт Эрнст (ням.: Richard Robert Ernst; 14 жніўня 1933, Вінтэртур — 4 чэрвеня 2021, Вінтэртур) — швейцарскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991) «за ўклад у развіццё метадалогіі спектраскапіі ЯМР высокага дазволу».

Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху (1957); ў 1962 г. абараніў доктарскую дысертацыі па фізічнай хіміі. У 1962—1968 гг. — Хімік-даследчык у фірме Varian (Апала-Альта, Каліфорнія). З 1968 г. працаваў у Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху (з 1976 прафесар); ў 1998 г. выйшаў на пенсію.

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны спектраскапіі ядзернага магнітнага рэзанансу і яе рэалізацыі ў хіміі і медыцыне. Знайшоў (1964) спосаб істотнага павелічэння адчувальнасці метаду за кошт замены павольнай разгорткі па частаце кароткімі інтэнсіўнымі радыёчастотнымі імпульсамі з наступным атрыманнем спектру ЯМР з дапамогай Фур’е-пераўтварэння. Распрацаваў (1975) метад двухмернай ЯМР спектраскапіі.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1991), прэміі Вольфа па хіміі (1991) і шэрагу іншых навуковых прэмій. Член Нямецкай акадэміі прыродазнаўцаў (Леапальдзіна), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1991).

Зноскі