Кашталяны кіеўскія
Выгляд
Кашталян кіеўскі — мясцовы ўраднік у Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасада кашталяна з'яўлялася другой паводле значнасці пасля ваяводы.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; кашталян кіеўскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Кашталянамі кіеўскімі былі:
- Павел Іванавіч Сапега (1566—1580)
- князь Міхаіл Аляксандравіч Вішнявецкі (15.3.1581 — 15.10.1584)
- Іван Чапліц Шпаноўскі (2.1585 — 1602)
- князь Юрый Вішнявецкі (26.1.1609 — 1618)
- князь Адам Сангушка (31.10.1618 — 1621)
- Габрыэль Касецкі (1620—1625)
- Раман Касецкі (1625—1632)
- Марцін Каліноўскі (1632—1634)
- Аляксандр Пясечынскі (1634—1646)
- Адам Кісель (1642—1647)
- Максіміліян Бжазоўскі (1647—1653)
- Збігнеў Гарайскі (1653—1655)
- Стэфан Чарнецкі (1645—1657)
- Аляксандр Гратус Тарноўскі (1657—1662)
- Стэфан Замойскі (1662—1680)
- Стэфан Нямірыч (1680—1681)
- Францішак Дзедушынскі (6.11.1682 — 1704)
- Станіслаў Марыуш Яскульскі (1689—1689)
- Мікалай Падладоўскі (?)
- Геранім Курапатніцкі (1696)
- Мікалай Касакоўскі (1696—1706)
- Фелікс Чармінскі (30.4.1706 — 1714)
- Юзаф Станіслаў Патоцкі (23.10.1714 — 1722)
- Казімір Стэцкі (кашталян кіеўскі) (17.10.1722 — 1748)
- Нікадзім Казімір Вароніч (20.11.1748 — 1761)
- Мацей Ланцкаронскі (13.6.1762 — 1772)
- Юзаф Стэмпкоўскі (29.10.1772 — 1785)
- князь Аляксандр Любамірскі (28.3.1785 — 1807)
- князь Юзаф Любамірскі (21.12.1790 — )
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.