Кашталяны брацлаўскія
Выгляд
Кашталян брацлаўскі — мясцовы ўраднік у Брацлаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна з'яўлялся другім паводле значнасці пасля ваяводы.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; кашталян брацлаўскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Кашталянамі брацлаўскімі былі:
- князь Андрэй Цімафеевіч Капуста (25.3.1566 — 1571)
- Васіль Пётравіч Загароўскі (4.7.1572 — 29.2.1580)
- князь Міхал Аляксандравіч Вішнявецкі (1580 — 15.3.1581)
- Аляксандр Сямашка (12.10.1581 — 1597)
- князь Рыгор Львовіч Сангушка Кашэрскі (1598—1602)
- Мікалай Сямашка (1602—1618)
- князь Адам Сангушка (1618)
- Ян Харленскі (1619—1625)
- Барталамей Мадлібоўскі (?)
- Габрыэль Стэмпкоўскі (1638—1662)
- Стэфан Стэмпкоўскі (1662—1673)
- Стэфан Лядухоўскі (1673—1675)
- Вацлаў Гулевіч (1676)
- Геранім Гулевіч (?)
- Францішак Карыцінскі (1688—1696)
- князь Ян Друцкі-Любецкі (1698)
- Францішак Карыткоўскі (1689—1703)
- Аляксандр Цэтнер (20.6.1701 — ?)
- Ян Юзаф Менцінскі (16.7.1703 — 1709)
- Рафал Сарбеўскі (7.3.1710 — 1715)
- Караль Аборскі (16.9.1716 — 1799)
- Ян Патоцкі (25.5.1729 — 1744)
- Пётр Браніцкі (8.9.1744 — 1761)
- Ян Антоній Чарнецкі (16.3.1762 — 1773)
- Марцін Грахольскі (8.8.1774 — 1790)
- князь Антоній Ян Чацвярцінскі (25.10.1790 —)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.