Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Сунь Ятсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сунь Ятсэн
па-кітайску: 孫逸仙
1-ы (часовы) прэзыдэнт Рэспублікі Кітай
1 студзеня 1912 — 1 красавіка 1912
Папярэднік: няма
Наступнік: Юань Шыкай
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 лістапада 1866
Цуйхэн, Гуандун, Кітай
Памёр: 12 сакавіка 1925
Пэкін, Кітай
Партыя: Гаміньдан
Сужэнец: Лу Мучжэнь[d], Чэнь Цуй-фэнь[d], Гару Асада[d], Каору Ацукі[d] і Сун Цынлін[d]
Дзеці: Сунь Фо[d][4], Сунь Вань[d], Фуміко Міягава[d] і Sun Yan[d]
Бацька: Sun Dacheng[d]
Маці: Madame Yang[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Order of Merit for National Foundation
Выява аўтографу

Сунь Ятсэн (па-кітайску: 孫逸仙, 12 лістапада 186612 сакавіка 1925) — кітайскі рэвалюцыянэр і палітычны дзяяч, адзін з найбольш шаноўных палітычных дзеячаў у Кітаі[5] й Тайвані[6]. Сунь згуляў важную ролю ў натхненьні зьвяржэньні дынастыі Цынь, апошняй імпэратарскай дынастыі Кітая. Сун быў першым прэзыдэнтам Кітайскай Рэспублікі, якая была заснавана ў 1912 годзе й пазьней стаў аднім з заснавальнікаў кітайскай нацыянальнай народнай партыі Гаміньдан, дзе служыў у якасьці першага кіраўніка[7]. Сун Ятсэн зьяўляецца аб’ядноўваючай фігурай у пост-імпэрскім Кітаі, і застаецца ўнікальным кітайскім палітыкам XX стагодзьдзя, які шырока шануецца ў народзе з абодвух бакоў Тайванскага праліва.

Хоць Сунь лічыцца адным з найвялікшых лідэраў сучаснага Кітая, ягонае палітычнае жыцьцё праходзіла ў сталай барацьбе, якая суправаджалася частымі высылкамі. Пасьля перамогі рэвалюцыі, ён хутка пазбавіўся ўлады, бо вайскоўцы кантралявалі большую частку краіны. Ятсэн не дажыў да таго моманту, калі ягоная партыя ўмацавала сваю ўладу над краінай падчас Паўночнай экспэдыцыі. Гаміньдан утварыла далікатны зьвяз з камуністамі, але пазьней ён быў парушаны пасьля ягонай сьмерці. Галоўная спадчына Суна Ятсэна палягае ў распрацаванай ім палітычнай філязофіі вядомай як Тры народныя прынцыпы: нацыяналізм, дэмакратыя й дабрабыт народа. У 1940 годзе Сунь Ятсэн пасьмяротна атрымаў тытул «айцец нацыі».

Сунь Ятсэн нарадзіўся 12 лістапада 1866 году ў вёсцы Цуйхэн, Сяньшаньскага ўезду (зараз Чжуньшань, правінцыя Гуандун). Пры нараджэньні атрымаў імя Вэнь. У далейшым быў вядомы пад некалькімі мянушкамі, як то Сунь Вэнь і Сунь Чжуньшань «Сярэдняя Гара» — гэтая мянушка зьяўляецца аналягам яго японскага псэўданіма «Накаяма». Яго роднай мовай быў чжуньшаньскі варыянт кантонскага дыялекта кітайскае мовы. Некалькі гадоў ён хадзіў у мясцовую школку, а затым зьехаў на Гаваі, куды яшчэ раней пераехаў ягоны брат. Там Сунь Ятсэн навучаўся ў мэдычным каледжы Ганалулу, і толькі ў 1883 годзе вярнуўся ў Кітай. У 1892 годзе скончыў Ганконгскі мэдычны інстытут, а праз два гады заснаваў антыманьчжурскую рэвалюцыйную партыю «Зьвяз адраджэньня Кітая». Пасьля наўдалай спробы паўстаньня Сунь Ятсэн эмігруе за мяжу, дзе праводзіць часы ў Эўропе, ЗША, Канадзе й Японіі, зьбіраючы сродкі на рэвалюцыйную барацьбу. У 1905 годзе ў Токіё ўзначаліў аб’яднаньне кітайскіх рэвалюцыйных арганізацыяў — «Тутмэнхой».

Пасьля перамогі Ўчанскага паўстаньня ў кастрычніку 1911 году Сунь Ятсэн вярнуўся ў Кітай, дзе быў абраны часовым прэзыдэнтам Кітайскай рэспублікі, але амаль адразу жа быў вымушаны пакінуць пост на карысьць камандуючага імпэрскай арміі Юань Шыкая. У 1912 годзе заснаваў партыю Гаміньдан, а на наступны год абвесьціў пачатак другой рэвалюцыі, але пацярпеў паразу й зьбег у Японію.

У 1923 Сунь Ятсэн аб’яўляе аб стварэньні Кантонскага ўраду, і каб адбіць японскую агрэсію й аб’яднаць Кітай, ідзе на супрацоўніцтва з камуністамі, у надзеі на ваенную фінансавую дапамогу Камінтэрна. Галоўнай мэтай Сунь Ятсэна было стварэньне моцнай дзяржавы, якая займе месца сярод зьверхдзяржаваў.

Палітычныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гісторыю сусьветнай палітычнай думкі Сунь Ятсэн увайшоў са сваім вучэньнем аб трох народных прынцыпах і канстытуцыі пяці ўладаў. Ідэя аб трох народных прынцыпах заключалася ў нацыяналізьме, народаўладзьдзі й народным дабрабыце. Ідэя жа аб пяці галінах улады заключалася ў неабходнасьці ідэальнай дэмакратычнай дзяржавы, якая кіруецца наступнымі галінамі ўлады: заканадаўчай, судовай, выканаўчай, сэлектыўнай і кантрольнай.

Сунь Ятсэна часьцяком параўноўваюць з Канфуцыям і Мэн-цзы. Ёсьць меркаваньне, што яны просто верылі, што іхняе прызначэньне — выратаваць Кітай ад разьяднанасьці. Але пры гэтым ні Канфуцый, н Мэнцзы не змаглі зьдзейсьніць свае ідэі на практыцы. Сунь Ятсэн жа, насупраць, увайшоў у гісторыю Кітая не як мысьляр, а як выдатны палітычны дзеяч. Ён працаваў над тым, каб у Кітаі была праведзена эканамічная рэформа — пераразьмеркаваньне земляў пад лёзунгамі «зямля — сялянам». Яшчэ Сунь Ятсэн часьцяком казаў, што трэба прыйсьці да новай канцэпцыі, якая бы аспрэчвала старую народную прымаўку: «Пазнаць проста, зьдзейсьніць на практыцы складана». Ён ведаў, што толькі новыя адносіны да практыцы могуць рэвалюцыянізаваць Кітай, і ён заўсёды быў на шляху дасягненьня практычнага выніку.

  • Г. Матвеева «Айцец рэспублікі: Аповесьць аб Сунь Ятсэне». — М.: Политиздат. Пламенные революционеры, 1975. — 398 с, ил.  (рас.)
  • І. Ярмашоў «Сунь Ятсэн. Жыцьцё выдатных людзей», Молодая гвардия, 1964 г.  (рас.)
  • «Сунь Ятсэн. 1866—1966. Да стагодзьдзя з дня народзінаў. Зборнік артыкулаў, успамінаў і матэрыялаў». М. Гл. Редакция Восточной литературы, 1966 г.  (рас.)
  • «Сунь Ятсэн. Абраныя творы». М. Наука, 1985 г.  (рас.)
  1. ^ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 463. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 455. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  3. ^ а б Yat-sen S. Kidnapped in London (анг.): Being the Story of my Capture by, Detention at, and Release from the Chinese Legation, London — 1 — London: J. W. Arrowsmith, 1897. — P. 10.
  4. ^ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China (анг.) — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 544. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
  5. ^ 孙中山尊称“国父”来历, History Study Division of Beijing, China Communist Party
  6. ^ 中華民國國父孫中山先生, Government Information Office, Republic of China (Taiwan)
  7. ^ Derek Benjamin Heater (1987). Our world this century. Oxford University Press. ISBN 0-19-913324-7, 9780199133246.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сунь Ятсэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў