Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Пніктагены

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пніктагены (падгрупа азоту)[1] — хімічныя элемэнты 15-й групы пэрыядычнай сыстэмы хімічных элемэнтаў. У групу ўваходзяць азот, фосфар, аршэньнік, антымон, бісмут і штучна сынтэзаваны маскоў. Элемэнты галоўнай падгрупы V групы, маюць пяць электронаў на вонкавым электронным узроўні. У параўнаньні з галягенамі ды халькагенамі ня так лёгка далучаюць да сябе электроны. Пніктагены праяўляюць ступень затляненья ад −3 да +5. Першыя прадстаўнікі падгрупы — азот ды фосфар — тыповыя немэталы, аршэньнік ды антымон праяўляюць мэталічныя ўласьцівасьці, бісмут — тыповы мэтал. Хімія пніктагенаў вельмі разнастайна, таму пры дасьледваньні гэтых элемэнтаў іх падзяляюць на дзьве падгрупы — падгрупу азоту ды падгрупу аршэньніку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пніктагенысховішча мультымэдыйных матэрыялаў