Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Магн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натар ← Магн → Алюмін
Be

Mg

Ca
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Магн, Mg, 12
Група, пэрыяд, блёк IIa, 3, s
Адносная атамная маса 24,305 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ne] 3s²
Электронаў у абалонцы 2 8 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер срабрыста-белы
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 1,738 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 1,584 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 650 °C, 1202 °F
Структура крышталічнай краты hexagonal close-packed
Магнэтызм парамагнетык
Модуль Юнга 45 ГПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +2, +1

Магн[1], магній[2][3] (па-лацінску: Magnesium), Mgхімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 12. Срабрыста-белы мэтал. Магн мае вялікую хімічную актыўнасьць. Ён утварае злучэньні з большасьцю немэталаў і амаль з усімі кісьлямі. Магн мае тры стабільныя ізатопы з масавымі лікамі 24, 25 і 26. Вядома дзевятнаццаць радыеактыўных ізатопаў.

Прыродныя крыніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шырока распаўсюджаны ў прыродзе (8-е месца сярод элемэнтаў). Амаль кожны восьмы мінэрал утрымлівае магн. Запасы карбанатаў магну — магнэзіту MgCO3 і даляміту CaCO3·MgCO3 — практычна невычарпальныя. Таксама шырока распаўсюджаныя сылікаты магну — тальк, сэрпэнцін (азбэст) і інш. Вялікая колькасьць магну — у марской вадзе.

Магн утрымліваецца ў жывых арганізмах (зялёны пігмэнт расьлінаў хлярафіл утрымлівае каля 2,5% магну).

Сплавы на аснове магну шырока ўжываюцца ў авіябудаваньні (магн лягчэйшы на трэць за гліняк і амаль у два разы больш трывалы). Сплавы магну немагнітныя, не іскраць пры ўдарах і церці, трывалыя супраць вібрацыйных нагрузак. Недахоп — нізкая каразійная ўстойлівасьць (патрэбна абарончае пакрыцьцё).

  1. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с. П. 17
  2. ^ Магній // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ http://chem21.info/info/1492172/

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў