Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Плютарх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява Плютарха. Сярэднявечча

Плютарх (па-старажытнагрэцку: Πλούταρχος, каля 45 — каля 120) — выбітны пісьменьнік Старажытнага Рыму, які паходзіў з Грэцыі і пісаў па-грэцку. Плютарх плённа працаваў у галінах біяграфіі, філязофіі і этыкі.

Сярод твораў Плютарха найбольш вядомы «Параўнальнцыя жыцьцяпісы» — біяграфіі выбітных дзеячоў антычнасьці. Плютарх аб’яднаў дзеячоў грэцкай і рымскай гісторыі, кожнага з грэкаў суаднёс з падобным да яго рымлянінам, а ў канцы кожнай пары біяграфій ён параўноўвае іх. У «Параўнальных жыцьцяпісах» Плутарх вельмі шмат увагі надае маральным якасьцям сваіх герояў, пры гэтым ён даволі часта крытыкуе, ці наадварот, ставіць у прыклад паводзіны таго ці іншага дзеяча. Акрамя таго, «Параўнальныя жыцьцяпісы» — гэта каштоўная гістарычная крыніца, бо Плютарх пры напісаньні біяграфіяў абапіраўся на абагульняючыя працы свайго часу, якія, на жаль, да нас амаль не дайшлі.