Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Гавана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гавана
гішп. La Habana
Гавана
Герб Гаваны Сьцяг Гаваны
Першыя згадкі: 1515
Краіна: Куба
Правінцыя: Гавана
Кіраўнік: Marta Hernández Romero[d] і Reinaldo García Zapata[d]
Плошча: 728,26 км²
Вышыня: 59 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 2 141 993 чал.
шчыльнасьць: 2941,25 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Тэлефонны код: +53 7
Паштовыя індэксы: 10xxx — 19xxx
Геаграфічныя каардынаты: 23°8′12″ пн. ш. 82°21′32″ з. д. / 23.13667° пн. ш. 82.35889° з. д. / 23.13667; -82.35889Каардынаты: 23°8′12″ пн. ш. 82°21′32″ з. д. / 23.13667° пн. ш. 82.35889° з. д. / 23.13667; -82.35889
Гавана на мапе Кубы
Гавана
Гавана
Гавана
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.lahabana.gob.cu/

Гава́на альбо Сан-Крысто́баль-дэ-ля-Гава́на (па-гішпанску: La Habana альбо San Cristóbal de La Habana) — сталіца Рэспублікі Куба. Найбуйнейшы горад краіны й усяго Карыбскага рэгіёну. Насельніцтва 2,5 мільёну жыхароў.

Гавану заснавалі гішпанскія пасяленцы ў 1515 годзе. Да заваёвы гішпанцамі на гэтым месцы жылі індзейцы (у прыватнасьці сібанэі й таіна), аднак жорсткі прыгнёт калянізатараў, хваробы й голад прывялі да амаль поўнага зьнішчэньня карэннага насельніцтва. Недахоп працоўнай сілы ў горадзе гішпанскія заваёўнікі дапаўнялі нэграмі-рабамі, якія ўжо ў пачатку XVII стагодзьдзя былі значнай часткай насельніцтва Гаваны.

У канцы XVI стагодзьдзя Гавана стала адміністрацыйным цэнтрам гішпанскай калёніі вострава Куба, які атрымаў да таго часу статус генэрал-капітанства. З канца XVI стагодзьдзя ён быў галоўным фарпостам Гішпаніі на Антыльскіх астравах і перавалачнай базай для адпраўкі ў Гішпанію нарабаванага ў Амэрыцы золата. У 1728 годзе ў горадзе быў заснаваны ўнівэрсытэт.

У 1762 годзе горад захапілі войскі Брытаніі, аднак вайна працягвалася нядоўга, і захопнікі пакінулі Гавану ўжо ў 1763 годзе. Да канца XIX стагодзьдзя Гавана стала цэнтрам вызваленчага руху супраць улады гішпанскіх калянізатараў, а ў лютым 1895 году ў горадзе ўспыхнула рэвалюцыя, а затым «народна-вызваленчая» вайна, якая ахапіла ўсю краіну.

У верасьні 1895 году ў Гаване была абвешчаная незалежнасьць Кубы ад Гішпаніі. У 1898 годзе гішпанскі ўрад прызнаў самастойнасьць Кубы, аднак пакінула за сабой права прызначаць генэрал-губэрнатара. У тым жа годзе ў канфлікт паміж Гішпаніяй і кубінскімі рэспубліканцамі ўмяшаліся ЗША, якія абвясьцілі вайну Гішпаніі. У 1898 годзе, у часы ваенных дзеяньняў паміж Гішпаніяй і ЗША, у Гавану ўварваліся амэрыканскія войскі, заняўшы горад і блякаваўшы прыбярэжныя раёны вострава. Амэрыканскі акупацыйны рэжым працягваўся ў Гаване да 1902 году.

У 1902 годзе, калі вызваленая Куба атрымала незалежнасьць і на ейнай тэрыторыі была ўведзена рэспубліканская форма кіраваньня, Гавану абвесьцілі сталіцай зноў утворанай Рэспублікі Куба.

Культурнае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гавана зьяўляецца адной з самых прыгожых астраўных сталіцаў сьвету. Стары цэнтар гораду да гэтага часу захоўвае сваё самабытнае каляніяльнае аблічча. Тут маецца шэраг старадаўніх архітэктурных помнікаў, якія прадстаўляюць немалую гістарычную каштоўнасьць. У 1984 годзе славутасьці сталіцы былі ўнесены ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Сярод іх варта асоба вылучыць крэпасьць Ля-Фуэрса (1583), манастыр Санта-Кляра (1644), сабор Беззаганнага Зачацьця (1656), гарадзкую Ратушу (1792 г.), катэдральную плошчу з саборам, які быў пабудаваны ў XVIII стагодзьдзі.

У цэнтры разьмешчана плошча з мэмарыяльным комплексам імя Хасэ Марці. Адзін з галоўных архітэктурных помнікаў — бульвар Прада, дамы пабудаваныя ў старагішпанскім стылі. Тут разьмешчаны будынак Нацыянальнага Капітоліюму, пабудаванага ў 1920-х гады па ўзоры будынку ў Вашынгтоне, а таксама Вялікі тэатар Гаваны.

У Гаване разьмешчана й некалькі музэяў: Нацыянальны, каляніяльны, Музэй антрапалёгіі, Музэй керамікі, экспазыцыя якога знаходзіцца ў замку Кастыльля-дэ-ля-Рэал-Фуэрса, Напалеонаўскі музэй (зьмяшчае выдатную калекцыю экспанатаў, якія адносяцца да пэрыяду 1789—1815 гадох), Музэй дэкаратыўнага мастацтва, этналягічны музэй, Музэй Рэвалюцыі. Найбольш вядомы Нацыянальны музэй, у якім захоўваюцца калекцыі твораў мастацтва мінулых стагодзьдзяў (у тым ліку й пэрыяду Антычнасьці) і сучаснасьці. Уяўляюць цікавасьць і музэй барацьбы зь непісьменнасьцю, Музэй гораду Гаваны, Дом-музэй Эрнэста Гэмінгўэя, гістарычны музэй Гуанабакоа, дзе сабраны экспанаты афра-кубінскіх традыцыйных рытуалаў. У апошнія гады праводзіліся працы па рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў гораду. Мэтай рэстаўратараў зьяўлялася аднаўленьне першапачатковага аблічча старадаўніх твораў дойлідзтва й скульптуры. Велізарнае культурнае значэньне для сталіцы мела рэстаўрацыя збудаваньняў на Старой плошчы Гаваны.

Вядучай вышэйшай навучальнай установай гораду зьяўляецца Гаванскі ўнівэрсытэт. З 1962 году ў Гаване працуе Акадэмія навук Кубы, навукова-дасьледчыя работы фінансуюцца дзяржавай. Гавана на ўвесь сьвет знакамітая сваімі шумнымі й шматлюднымі сьвятамі, фэстывалямі й кірмашамі, у лютым у горадзе праходзяць маляўнічы карнавал і Міжнародны фэстываль Джаза. У сьнежні ў сталіцы праходзіць штогадовы Фэстываль лацінаамэрыканскага кіно, а 1 студзеня Гавана адзначае нацыянальнае сьвята — Дзень Рэвалюцыі, які суправаджаецца сьвяточнымі мерапрыемствамі, выступамі музыкантаў і танцораў.

У Гаване стала пражывае каля 2,5 млн чалавек. Доля сталіцы ў агульнай колькасьці насельніцтва Кубы — 21%. Каля сямі зь дзесяці жыхароў сталіцы зьяўляюцца нашчадкамі гішпанскіх перасяленцаў. Астатнія маюць зьмяшанае афрыкана-гішпанскае або азіяцкае паходжаньне. Дзяржаўны мова — гішпанская. Больш за палову вернікаў Гаваны вызнаюць каталіцтва, частка жыхароў гораду прытрымліваецца сынкрэтычных вераваньняў, якія ўзьніклі на аснове зьмешваньня хрысьціянства і шэрагу афрыканскіх паганскіх культаў.

Горад мае 2 аэрапорты — Міжнародны аэрапорт Хасэ Марці, які зьяўляецца галоўнай паветранай брамай Кубы й Аэрапорт Пляя Баракоа, які выкарыстоўваецца толькі для ўнутраных рэйсаў.

Панарама Гаваны
Панарама Гаваны