Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Вялікі нацыянальны сход Турэччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі нацыянальны сход
Парлямэнцкая сыстэма прапарцыйны
Сьпікер Мустафа Шэнтоп
Дэпутатаў 600
Палітычныя групы (фракцыі) Партыя справядлівасьці і разьвіцьця (288), Рэспубліканская народная партыя (136), Народная дэмакратычная партыя (55), Партыя нацыяналістычнага руху (48), Добрая партыя (36) ды іншыя
Год заснаваньня 23 красавіка 1920 (104 гады таму)
Апошнія выбары 24 чэрвеня 2018 (6 гадоў таму)
Афіцыйны сайт
Вялікі нацыянальны сход у Вікісховішчы

Вялі́кі нацыяна́льны сход Турэ́ччыны (па-турэцку: Türkiye Büyük Millet Meclisi) — аднапалатны турэцкі заканадаўчы орган. Ёсьць адзіным органам, які мае заканадаўчыя прэрагатывы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Турэччыны. Парлямэнт быў заснаваны ў Анкары 23 красавіка 1920 годзе ў разгар Нацыянальнай кампаніі на парэштках зьніклай Асманскай імпэрыі.

Турэччына мела гісторыю існаваньня парлямэнту да стварэньня цяперашняга нацыянальнага парлямэнта. Сюды ўваходзяць спробы стрымліваць абсалютную манархію за часам існаваньня Асманскай імпэрыі праз канстытуцыйную манархію, а таксама ўстановы часовых нацыянальных сходаў непасрэдна перад абвяшчэньнем Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе.

Мустафа Кемаль Ататурк у сваёй прамове 19 сакавіка 1920 году абвесьціў, што ў Анкары будзе скліканы сход, які будзе валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі, і паведаміў, як будуць абраныя чальцы новага органу[1]. Ён таксама заявіў, што чальцы разагнанай асманскай палаты дэпутатаў таксама могуць удзельнічаць у выбарах у сход у Анкары, каб павялічыць прадстаўнічасьць новай структуры. Першыя выбары былі праведзеныя, як плянавалася, увесну 1920 году. Першае ўстаноўчае паседжаньне Вялікі нацыянальны сход правёў 23 красавіка 1920 году[2]. З гэтае даты і да канца вайны за незалежнасьць Турэччыны ў 1923 годзе часовы ўрад Турэччыны быў вядомы як урад Вялікага нацыянальнага сходу.

Першая спроба стварэньня шматпартыйнасьці ў рэспубліканскі час была зробленая ў 1924 годзе шляхам стварэньня на просьбу Мустафы Кемаля Прагрэсіўнай рэспубліканскай партыі, але празь некалькі месяцаў яна была распушчаная. У 1930 годзе зноўку на просьбу Ататурка была створаная Лібэральная рэспубліканская партыя палітыкам Алі Фэтхі Ак’ярам. Аднак, праз хваляваньні асабліва на ўсходзе краіны партыя была распушчаная 17 лістапада 1930 году, і далейшыя спробы разьвіцьця шматпартыйнай дэмакратыі не рабіліся да 1945 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]