Спэцыя (футбольны клюб)
Спэцыя | ||||||
Заснаваны | 1906, 1954, 1995 і 2008 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Горад | Спэцыя, Італія | |||||
Стадыён |
Альбэрта Піка Умяшчальнасьць: 10 336 | |||||
Кіраўнік | Габрыеле Вольпі[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя Б | |||||
· 2023—2024 | 15 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы speziacalcio.com (італ.) (анг.) |
«Спэ́цыя» (па-італьянску: Spezia Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ля-Спэцыі правінцыі Лігурыі. Заснаваны 10 кастрычніка 1906 году. У сэзоне 2020—2021 гадоў клюб упершыню ў сваёй гісторыі дамогся права на ўдзел у спаборніцтве Сэрыі А. Большую частку сваёй гісторыі «Спэцыя» праводзіла ў трэцім ці чацьвертым дывізіёнах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольная дружына была заснаваная ў 1906 годзе. Аднак клюб пачаў выступы ў футбольных лігах толькі ў 1917 годзе, дэбютаваўшы ў рэгіянальнай лізе. У 1926 годзе клюб выступаў ужо ў Другім дывізіёне, а потым нават прасунуўся ў Першы дывізіён, які на той час быў другім паводле сыстэмы дывізіёнам італьянскага футболу. У 1929 годзе «Спэцыя» атрымала перамогу ў Першым дывізіёне, аднак чэмпіянат быў перафарматаваны і ліга стала трэцім паводле сыстэмы дывізіёнам Італіі, таму каманда засталася на другім узроўні, выступаючы ў Сэрыі Б. У сэзоне 1929—1930 гадоў клюб дэбютаваў у першым сэзоне новаўтворанай Сэрыі Б і зьмяніў назву на «Спэцыя». На гэтым узроўні дружына заставалася да свайго паніжэньня ў 1935 годзе, але хутка каманда вярнулася ў Сэрыю Б у сэзон 1936—1937 гадоў.
У 1944 годзе з прычыны набліжэньня фронту Другой сусьветнай вайны італьянская фэдэрацыя футболу прыняла рашэньне падзяліць найвышэйшую лігу на рэгіянальныя групы. Каманда «Спэцыі», у тым ліку камплектаваная з пажарнікаў, была ўключана ў групу Эміліі-Раманьні. «Спэцыя» перамагла ў сваёй групе і трапіла ў паўфінал, дзе сустракалася з «Сузарай», «Карпі» і «Модэнай». Гэты раўнд таксама стаў пераможным для клюбу, які атрымаў перамогі ў пяці з шасьці згуляных матчаў ды атрымаў паразу толькі ад «Карпі». Далей «Спэцыю» чакала «Балёньня», і першы матч дружыны павінен быў прайсьці ў гасьцёх. Матч, згуляны ў Балёньні, быў прыпынены праз інцыдэнт, выкліканы заўзятарамі гаспадароў пасьля таго, як госьці адкрылі лік. У выніку «Спэцыя» атрымала перамогу зь лікам 2:0. Матч у адказ, які павінен быў адбыцца ў Ля-Спэцыі, спачатку быў перанесены ў Карпі праз бамбаваньне гораду з боку хаўрусьнікаў у гэты пэрыяд, а пасьля быў увогуле адменены праз пратэсты старшыні «Балёньні» Рэната Даль’Ары, таму «Спэцыя» была дапушчаная да фінальнага раўнду без правядзеньня гульні ў адказ.
У фінале, які праходзіў у Міляне, акрамя «Спэцыі» таксама ўдзельнічалі «Вэнэцыя» і «Тарына». 9 ліпеня 1944 году быў згуляны першы матч паміж «Спэцыяй» і «Вэнэцыяй», які скончыўся зь лікам 1:1. 16 ліпеня «Спэцыя» сустрэлася ў матчы супраць «Тарына», у якой на той час выступаў выбітны нападнік Сыльвіё Піёля. Матч скончыўся эпічнай перамогай «Спэцыі» зь лікам 2:1. Пасьля трэцяга матчу, у якім «Тарына» выгуляла «Вэнэцыю» зь лікам 5:2, «Спэцыя» была абвешчаная чэмпіёнам. Тым ня менш, сама фэдэрацыя доўгі час не прызнавала розыгрыш 1944 году афіцыйным праз скарочаны фармат і вайну, якая актыўна праходзіла ў той час на тэрыторыі краіны. Толькі ў 2002 годзе афіцыйна скудэта клюбу было афіцыйна пацьверджанае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (італ.) (анг.)