Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Фенікс (міфалогія)

міфалогія

Фе́нікс (грэч. Φοῖνιξ, перс.: ققنوس, лац.: phoenix; магчыма ад грэч. φοίνιξ, «пурпурны, барвяны») — міфалагічная птушка, якая валодае здольнасцю спальваць сябе, а затым адраджацца. Вядомая ў міфалогіях розных культур[1], часта звязваецца з сонечным культам. Лічылася, што фенікс мае знешні выгляд, падобны на арла з ярка-чырвоным або залаціста-чырвоным апярэннем. Прадбачачы смерць, спальвае сябе ва ўласным гняздзе, а з попелу з’яўляецца птушаня. Па іншых версіях міфа, з попелу адраджаецца сам Фенікс. Звычайна лічылася, што Фенікс — адзіная, унікальная асобіна свайго віду. У метафарычным тлумачэнні фенікс — сімвал вечнага абнаўлення, неўміручасці.

Фенікс
грэч. φοῖνιξ
У іншых культурах хол[d] і fenghuang[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міфалогія

правіць
 
Смерць фенікса, згараючага ў полымі, Абердзінскі бестыярыюм

Першае пісьмовае згадванне міфа пра Фенікса сустракаецца ў Герадота (V стагоддзе да н. э.). Ён паведамляе, што гэта птушка з Аравіі, жыве 500 гадоў разам са сваім бацькам, а калі той памірае, прылятае ў храм бога Сонца ў егіпецкім горадзе Геліопалі і там хавае цела аднаго з бацькоў[2]. Аб самаспаленні Фенікса і далейшым адраджэнні Герадот не згадвае, а сам міф характарызуе як непраўдападобны. Тацыт таксама лічыць легенду ў цэлым выдумкай, аднак піша, што ў консульства Паўла Фабія і Луцыя Вітэлія (каля 35 года н. э.) у Егіпце бачылі прылёт Фенікса[3]. У пераказванні Тацыта Фенікс раз у 500 гадоў нараджае птушаня, пасля чаго памірае. Легенда згадваецца і іншымі антычнымі аўтарамі, большасць якіх ужо ўключае ў выклад акт самаспалення Фенікса.

  • Лактанцый, паэма «Птушка Фенікс».
  • Авідзій. Метамарфозы XV 392—407; Любоўныя элегіі II 6, 54.
  • Нон Панапалітанскі. Дзеі Дыяніса XL 406.
  • Клаўдзій Клаўдзіян Паэма «Фенікс».
  • Гай Юлій Салін 33, 12.

Паводле Плінія, Фенікс жыве «платонаў», або «вялікі год» (Пліній, «Натуральная гісторыя», Х, 2), час, за якое Сонца, Месяц і пяць планет вяртаюцца ў першапачатковае становішча (25 920 гадоў). Клаўдзіян (канец IV ст. н. э.) ужо апісвае ў вершах несмяротную птушку, якая адраджаецца з попелу, спадчынніцу самой сябе і сведку многіх стагоддзяў.

У хрысціянскім свеце фенікс азначае трыумф вечнага жыцця, уваскрашэнне, веру, сталасць; гэта сімвал Хрыста. У раннім хрысціянстве Фенікс пастаянна сустракаецца на пахавальных плітах: тут яго значэнне — перамога над смерцю, уваскрашэнне з мёртвых. На Русі ў Фенікса былі аналагі: Жар-птушка і Фініст.

У іўдзейскай кабале ёсць некаторыя тлумачэння падзей, якія адбыліся ў Ган Эдэн (Райскім Садзе), дзе гаворыцца, што Хава (Ева) накарміла плёнам ад Дрэва спазнанняў дабра і зла мужа Адама і ўсіх жывёл і птушак і звяроў. Не паддалася спакусе толькі птушка Фенікс, якая захавала пасля з-за гэтага сваю адносную неўміручасць. Гэтая птушка жыве вечна, праз кожныя тысячу гадоў згараючы ў полымі, якое выходзіць з яе гнязда, і зноў адраджаецца з попелу. Тут жа згадваецца і аб гіганцкай птушцы Зіз, якая адным сваім крылом здольная закрыць усе сонца. Абедзве гэтыя птушкі, паводле паданняў, былі насельнікамі Ган Эдэна (Райскага Саду) у часы знаходжання там Адама і Евы (Хавы).

Існуе і іншае паданне аб несмяротнай птушцы. Падчас 12-месячнага знаходжання праведнага Ноя ў Каўчэгу падчас патопу ён карміў жывёл, якія там знаходзіліся. З усіх насельнікаў каўчэга толькі фенікс ляжаў, сціпла прыкарнуўшы ў кутку, і на пытанне Ноя: «Чаго ты не патрабуеш сабе ежы?» — адказваў: «— Я бачыў, як шмат у цябе клопатаў з іншымі, і не адважыўся турбаваць цябе.» — Крануты гэтымі словамі, Ной сказаў: «—Ты пашкадаваў маёй працы, спачуваючы маім засмучэнням. Ды пашле табе Усявышні жыццё вечнае!»

Варта адзначыць, што разам з феніксам дадзеная птушка ў некаторых месцах згадваецца як «Холь» — назва фенікса на іўрыце — «Афхоль» (עופחול) (з іўрыту — «оф» עוף — «птушка» і «холь» חול- пясок, пыл, попел) і Аршына[заўв 1].

У геральдыцы

правіць

У геральдыцы фенікса заўсёды малююць такім, што падымаецца з полымя; як Лізавета I, так і Марыя, каралева шатландцаў, выбралі фенікса ў якасці сваёй эмблемы.

У мастацкіх творах

правіць
  • У рамане Рэя Брэдберы «451 градус па Фарэнгейце» (апошняя глава) адзін з галоўных герояў звяртаецца да легенды пра Фенікса, параўноўваючы з ім людзей.
  • У зборніку ўсходне-славянскіх народных духоўных вершаў канца XV — пачатку XVI стагоддзя «Галубіная кніга» фенікс прыводзіцца ў якасці маці ўсіх птушак.
  • У цыкле Ю. Брайдэра і Н. Чадовіча «Сцежка» несмяротныя Феніксы (Спрадвечныя) — уладары часу, адны са стваральнікаў чалавека. Супрацьпастаўляюцца Нябачным (Інасучым) валадарам прасторы.
  • У трактаце «Гоетыя» 37-ы дух апраметнай, маркіз Фенекс, з’яўляецца перад заклікацелем у выглядзе птушкі Фенікс з чорным пер’ем.

У сучасным мастацтве

правіць
  • Клан феніксаў з’яўляецца ў 3-м сезоне мультсерыяла «Легенды Чымы».
  • У карэйскай дараме «Легенда аб чатырох вартавых» нябеснага Уладара.
  • У тэлесерыяле «Звышнатуральнае» (6-ы сезон 18-я серыя «Заходняя зямля») фенікс Элай Фінч можа спальваць дакрананнем. Яго попел — адзінае, што можа забіць Маці ўсіх монстраў.
  • У мультсерыяле «Сяброўства — гэта цуд» (1-ы сезон 22-я серыя «Птушка Фенікс») фенікс Філаміна — гадаванец прынцэсы Селеста, які прыкідваўся хворым. У цмока Спайка быў гадаванец-фенікс Піві (2-й сезон 21-я серыя «Пошукі цмока»).
  • У мультсерыяле «Клуб Вінкс — Школа Чараўніц» (2 сезон) галоўны вораг шасці фей Лорд Даркар — цёмны фенікс, паўсталы пасля доўгага сну з мэтай завалодаць абсалютнай сілай і адпомсціць за паражэнне 16-гадовай даўніны.
  • У тэлесерыяле «Грым» (4-ы сезон, 13 серыя «Выпрабаванне агнём») істота-фенікс з’яўляецца адмоўным персанажам. Здольнасць да гарэння тлумачыцца выпрацоўкай у вялікай канцэнтрацыі белага фосфару.
  • У «Людзях Ікс» Джына Грэй мае псіянічную форму Фенікса.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Гл. кам. на: Зоар Хадаш, Итро 130; Тегилим 95:6; Берейшит Рабба 19; Пиркей д’Раби Элиэзер; Сангедрин 108; Берейшит 3:1-6

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991—92. В 2 т. Т. 2. С. 560, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 3. С. 82
  2. Герадот. Гісторыя II 73.
  3. Тацыт. Аналы VI 28

Літаратура

правіць
  • Максимович К. А. Птица Феникс в древнерусской литературе (К проблеме интерпретации образа) // Герменевтика древнерусской литературы. XI—XIV вв. Т. 5. М., 1992. С. 316—334.
  • Зибаев А. В. Ὄρνις vel Пτερόν, AVIS vel VOLUCRIS? О понимании природы феникса в античном мире // Scholia studiorum II: пространство исторического нарратива. Екатеринбург, 2018.

Спасылкі

правіць