27 лютага
27 лютага — пяцьдзясят восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары.
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 425: Заснаванне Феадосіем універсітэта ў Канстанцінопалі.
- 1612: Пачалася дзейнасць друкарні ў Любчы. Любчанская друкарня затым выдала больш за 80 кніг лацінай і польскай.
- 1892: Рудольф Дызель падае заяву на атрыманне патэнта на «новы рацыянальны цеплавы рухавік».
- 1919: Стварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
- 1933: Пажар Рэйхстага ў Берліне.
- 1959: Прэм’ера мастацкага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы», створанага на кінастудыі «Беларусьфільм».
- 1976: Абвешчана незалежная дзяржава пад назвай Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 1991: Войскі саюзнікаў вызвалілі Кувейт.
- 2008: Скончана будаўніцтва метро ў Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка), другога ў карыбскім рэгіёне пасля пуэртарыканскага.
Нарадзіліся
правіць- 1606: Ларан дэ Ла Ір, французскі мастак
- 1667: Людвіка Караліна Радзівіл, рэлігійная дзяячка, мецэнатка (пам. 23.3.1695)
- 1693: Ганна Іванаўна, імператрыца расійская (пам. 17(28).10.1740)
- 1734: Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку", дзяржаўны дзеяч ВКЛ (пам. 21.11.1790)
- 1807: Генры Лангфела, амерыканскі пісьменнік (пам. 24.3.1882)
- 1881: Свейн Б'ёрнсан, першы прэзідэнт Ісландыі (пам. 1952)
- 1886: Леандэр Энгстром, шведскі мастак
- 1887: Пётр Несцераў, рускі авіятар (пам. 26.8(8.9).1914)
- 1888: Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 13.12.1942)
- 1891: Давід Сарноў, адзін з заснавальнікаў радыё і тэлевяшчання ў ЗША (пам. 12.12.1971])
- 1898: Рольф Кавель, нямецкі мастак
- 1898: Марыза Басцье, французская лётчыца
- 1901: Марына Марыні, італьянскі мастак, скульптар
- 1902: Джон Стэйнбек, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 20.12.1968)
- 1903: Міхась Явар, беларускі паэт (пам. 27.6.1933)
- 1906: Рыта Млодак, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі (пам. 3.12.1969)
- 1913: Ірвін Шоу, амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст (пам. 16.5.1984)
- 1928: Альфрэд Хрдліцка, аўстрыйскі скульптар і жывапісец
- 1932: Элізабет Тэйлар, амерыканская актрыса (пам. 23.3.2011)
- 1935: Фёдар Клімчук, беларускі мовазнавец, дыялектолаг (пам. 22.10.2018)
- 1946: Мэры-Клэр Кінг, амерыканскі генетык
- 1956: Аннэ Вескі, эстонская спявачка
- 1957: Цімаці Спол, брытанскі акцёр
- 1966: Балтасар Кармакур, ісландскі рэжысёр і прадзюсар
Памерлі
правіць- 1735: Джон Арбэтнот, англійскі навуковец і пісьменнік-сатырык (нар. 1667)
- 1936: Іван Паўлаў, расійскі фізіёлаг (нар. 14(26).9.1849)
- 1940: Петэр Берэнс, нямецкі архітэктар
- 1976: Кальман Калачай, венгерскі паэт і перакладчык на эсперанта, лігвіст-тэарэтык (нар. 6.10.1891)
- 1993: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса (нар. 14.10.1893)
- 2013: Ван Кліберн, амерыканскі піяніст (нар. 12.7.1934)
- 2015: Барыс Нямцоў, расійскі палітык, дзяржаўны дзеяч (нар. 9.10.1959)
- 2016: Валерыя Сямёнаўна Вірская-Катляр, украінская артыстка балета
- 2023: Аляксей Дудараў, беларускі драматург
Святкуюць
правіць- Дамініканская Рэспубліка — Дзень абвяшчэння незалежнасці (1844)
- Грэцыя — Дзень Селены (Месяца)
- Заходняя Сахара — Дзень незалежнасці