10 лютага
10 лютага — сорак першы дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 1258: Манголы пад кіраўніцтвам Хулагу захапілі Багдад, сталіцу Абасідскага Халіфату
- 1784: Паводле ўказа Кацярыны ІІ порт і крэпасць у Крыме атрымалі назву Севастопаль
- 1921: У складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове
- 1927: У Менску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд
- 1940: У ноч з 9 лютага здзейснены першы этап савецкай дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан
- 1945: Савецкія войскі пачалі Усходне-Памеранскую наступальную аперацыю
- 1947: Адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР 2-га склікання
- 1978: Першаму сакратару ЦК КПБ Пятру Машэраву нададзена званне Героя сацыялістычнай працы
- 1990: Утварэнне перадвыбарчага Беларускага дэмакратычнага блока з ініцыятывы Беларускага народнага фронту
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй
- 1996: Суперкамп’ютар IBM Deep Blue упершыню перамог Гары Каспарава, чэмпіёна свету па шахматах
- 2005: КНДР заявіла аб стварэнні ядзернай зброі
Нарадзіліся
правіць- 1775: Чарлз Лэм, англійскі пісьменнік (пам. 27.12.1834)
- 1808: Георг Вебер, нямецкі філолаг і гісторык
- 1882: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік (пам. 1940)
- 1868: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (пам. 20.5.1918)
- 1876: Ежы Іваноўскі, польскі палітык, грамадскі дзеяч (пам. 28.03.1965)
- 1890: Барыс Пастарнак, расійскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1958
- 1898: Бертальд Брэхт, нямецкі пісьменнік (пам. 14.8.1956)
- 1903: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 14.2.1989)
- 1911: Мсціслаў Келдыш, савецкі тэарэтык касманаўтыкі, прэзідэнт АН СССР
- 1919: Аляксандр Валодзін, рускі драматург, сцэнарыст і пісьменнік
- 1935: Конрад Клафек, нямецкі мастак
- 1943: Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец
- 1943: Джэральд Фішман, амерыканскі астрафізік
- 1950: Марк Спіц, амерыканскі 9-разовы чэмпіён па плаванні
- 1962: Кліфард Лі Бёртан, бас-гітарыст гурта Metallica
- 1964: Франчэска Неры, італьянская актрыса
- 1973: Павел Латушка, беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч Беларусі
- 1990: Эмюіджы Агбіагбеўха, нігерыйская футбалістка
- 1992: Палін Феран-Прэво, французская велагоншчыца, алімпійская чэмпіёнка
- 1997: Хлоя Грэйс Морэц, амерыканская актрыса
- 1997: Лілі Кінг, амерыканская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
правіць- 1126: Гільём IX, герцаг Аквітаніі
- 1452: Свідрыгайла Альгердавіч, вялікі князь літоўскі (нар ~1370)
- 1657: Себасцьян Штоскопф, нямецкі мастак
- 1660: Юдыт Лейстэр, нідэрландская мастачка
- 1755: Шарль Луі дэ Мантэск'ё, французскі пісьменнік, філосаф (нар. 18.1.1689)
- 1829: Леў XII, Папа Рымскі
- 1837: Аляксандр Пушкін, расійскі паэт і пісьменнік (нар. 6.6.1799)
- 1878: Клод Бернар, французскі медык
- 1891: Соф'я Кавалеўская, расійскі матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка (нар. 15.1.1850)
- 1909: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік (пам. 7.6.1825)
- 1912: Джозеф Лістэр, англійскі хірург, навуковец
- 1923: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1901 (нар. 27.3.1845)
- 1925: Арыстыд Бруан, французскі паэт, шансанье
- 1938: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік (нар. 18.2.1893)
- 1992: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік
- 2006: Ібоя Чак, венгерская лёгкаатлетка
- 2008: Рой Шайдэр, амерыканскі акцёр
- 2011: Ян Збажына, беларускі паэт і празаік (нар. 31.3.1964)
Святкуюць
правіць- Мальта: Дзень караблекрушэння святога Паўла
- Расія: Дзень дыпламатычнага работніка
- Эрытрэя: Дзень Фенкіл