Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Часопісдрукаванае перыядычнае выданне.

Вокладка № 6 часопіса «Маланка»

У адпаведнасці з ДАСТ 7.60-2003 «Друкаваныя выданні» «перыядычнае часопіснае выданне, якое мае пастаянную рубрыкацыю і змяшчае артыкулы або рэфераты па розных грамадска-палітычных, навуковых, вытворчых і інш. пытаннях, літаратурна-мастацкія творы».

Першым часопісам у свеце лічыцца амерыканскі The Gentleman's Magazine, першы нумар якога ўбачыў свет у 1731.

Як і газета, часопіс з'яўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадскае меркаванне, фармуючы яго ў адпаведнасці з інтарэсамі пэўных ідэалагічных груп, грамадскіх класаў, палітычных партый, арганізацый. Са з'яўленнем тэхналогій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваннем камерцыйных друкарняў з магчымасцю поўнакаляровага друку, часопісы сталі асноўным рэкламным носьбітам для тавараў класа «прэміум» і «лакшары». Як правіла, адрасаваныя строга пэўным групам чытачоў, яны з'яўляюцца альбо сусветнымі і агульнадзяржаўнымі выданнямі, альбо рэкламнымі каталогамі.

Са з'яўленнем Інтэрнэту часопісы сталі з'яўляцца і ў сеціве. Спачатку на сайтах сталі выкладваць архівы друкаваных выданняў, пазней сталі з'яўляцца анлайн-часопісы. Яны не выходзілі ў друкаваным выглядзе, а існавалі выключна на прасторах сусветнай сеткі Інтэрнэт. Цяпер некаторыя з іх маюць аўдыторыю ў некалькі разоў большую, чым аналагічныя друкаваныя выданні.

Віды часопісаў

правіць
 

Часопісы, як і газеты, класіфікуюцца:

  • па перыядычнасці — не бывае штодзённых часопісаў, толькі штотыднёвыя і штомесячныя, а таксама такія, што выходзяць раз у два месяцы або радзей;
  • па фармату;
  • па тэматыцы;
  • па характары падачы інфармацыі (стыль).

Асаблівасці часопісаў

правіць

З-за таго, што часопісы выходзяць у свет радзей, чым газеты, яны адрозніваюцца нізкай аператыўнасцю падачы інфармацыі, затое ў іх больш магчымасцяў для падрабязнага аналізу падзей, разважанняў, падвядзення вынікаў і г . д.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць